Выбары ў Кнэсэт 2020 году
Выбары ў Кнэсэт 2020 году — пазачарговыя[a] выбары ў сойм Ізраіля, якія адбыліся 2 сакавіка 2020 году.
Выбары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заканадаўчыя выбары ў Ізраілі прайшлі 2 сакавіка 2020 году для абраньня паслоў дваццаць трэцяга Кнэсэта. Згодна з Асноўным законам, выбары павінны былі адбыцца не пазьней трэцяга аўторка габрэйскага месяца Чэшвана праз чатыры гады пасьля папярэдніх выбараў 17 верасьня 2019 году, якія ставяцца да апошняй магчымай даты 31 кастрычніка 2023 году. Аднак 11 сьнежня 2019 году, у сувязі з устойлівай няздольнасьцю ўсіх грамад стварыць чарговы ўрад краіны, былі прызначаныя пазачарговыя выбары, трэція на працягу году пасьля выбараў у верасьні й красавіку 2019 году. Ізраільскія камэнтатары выказалі асьцярогу, што палітычны параліч сур’ёзна аслабляе давер грамадзтва да ўжо моцна палярызаванай палітычнай сыстэмы.
Прычыны выбараў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працяглы пэрыяд палітычнага тупіку, які прывёў да выбараў, быў вынікам жорсткай барацьбы ў красавіку і верасьні 2019 году. Яна не дазволіла прэм’ер-міністру Бэняміну Нэтаньяху і фаварыту апазыцыі Бэню Ганцу сабраць большасьць (г. зн. 61 паслоў Кнэсэту) для стварэньня ўраду.
Вынікі выбараў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вынікі выбараў у верасьні 2019 году ў Кнэсэт.
Назва | Погляды | Назва па-габрэйску | Выбаршчыкі | Старшыня | Вынікі верасьня 2019 | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Галасы (%) | Паслы | ||||||
Сінябелыя | Шырокі саюз | פה | – | Бэня Ганц | 25.94% | 33 / 120 | |
Лікуд | Нацыяналізм | מחל | – | Бэнямін Нэтанягу | 25.15% | 32 / 120 | |
Аб'яднаны сьпіс | Шырокі саюз | ודעם | Ізраільскія арабы | Айман Адэ | 10.45% | 13 / 120 | |
Шас | Юдэйства | שס | Веруючыя габрэі | Арые Дэры | 7.47% | 9 / 120 | |
НДІ | Атэізм Нацыяналізм |
ל | Расейскамоўныя грамадзяне Ізраіля | Авігдор Лібэрман | 6.98% | 8 / 120 | |
Злучаныя старазапаветнікі | Юдэйства | ג | Веруючыя габрэі | Якаў Ліцман | 6.09% | 7 / 120 | |
Габрэйскі дом - Народны саюз | Юдэйства | טב | Веруючыя габрэі | Рафі Пэрэц | 5.87% | 4 / 120 | |
Новыя правыя | Нацыяналізм | – | Напталі Бэнэт[1] | 3 / 120 | |||
Рабочыя-Мост | Сацыял-дэмакратыя | אמת | – | Амір Пэрэц | 4.80% | 6 / 120 | |
Дэмакраптычны саюз | Сацыял-дэмакратыя | מרצ | – | Ніцан Гаровіц | 4.34% | 5 / 120 |
Глядзі таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Выбары адбыліся да сканчэньня часу дзейнасьці сойму Ізраіля