Перайсьці да зьместу

Кашталяны віленскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кашталян віленскі»)
Геранім Хадкевіч

Кашталян віленскі — другая паводле значнасьці (па ваяводзе) дзяржаўная пасада ў Віленскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага.

Пасаду кашталяна віленскага (як і троцкага) увялі ў 1413 на ўзор Каралеўства Польскага.

У Рэчы Паспалітай засядаў у Сэнаце і займаў высокі ранг — пасьля найвышэйшага кашталяна кракаўскага, роўны ваяводу і кашталяну троцкаму. Уваходзіў у шэрагі кашталянаў найвышэйшых — «крэславых» (то бок якія сядзелі на крэслах, а не на лаве).

За ўвесь час свайго існаваньня Віленскае ваяводзтва мела 37 кашталянаў[1] :

Ян Казімер Хадкевіч
Людвік Канстантын Пацей
Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
Міхал Казімер Радзівіл
Мацей Радзівіл
Кашталяны віленскія
Год прыняцьця
пасады
Год складаньня
пасады
альбо сьмерці
Асоба
1413 1416 Міхал Мінігайла
1419 1444 Крысьцін Осьцік
1445 1450 Кезгайла Валімонтавіч
1451 1451 Пётар (Сенька) Гедыгольдавіч
1452 1458 Судзівой Валімонтавіч
1458 1460 Дабяслаў Кезгайла
1461 1475 Войцех Манівід
1475 1477 Радзівіл Осьцікавіч
1478 1485 Ян Кезгайла
1492 1511 Аляксандар Гальшанскі
1512 1522 Канстантын Астроскі
1522 1527 Станіслаў Кезгайла
1527 1541 Юры Радзівіл
1544 1557 Рыгор Осьцік
1559 1561 Геранім Хадкевіч
1564 1572 Рыгор Хадкевіч
1574 1579 Ян Хадкевіч
1579 1587 Астафей Валовіч
1588 1591 Ян Кішка
1593 1595 Павал Пац
1595 1617 Геранім Хадкевіч
1619 1620 Януш Радзівіл
1621 1632 Мікалай Глябовіч
1633 1633 Крыштап Радзівіл
1633 1636 Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл
1636 1642 Крыштап Хадкевіч
1642 1644 Мікалай Сапега
1644 1646 Андрэй Станіслаў Сапега
1646 1660 Ян Казімер Хадкевіч
1661 1667 Міхал Казімер Радзівіл
1667 1669 Міхал Казімер Пац
1669 1670 Крыштап Завіша
1670 1671 Мікалай Стафан Пац
1672 1682 Андрэй Катовіч
1683 1685 Эрнэст Дэнгаф
1685 1701 Юзэф Багуслаў Слушка
1702 1703 Януш Антоні Вішнявецкі
1703 1706 Міхал Сэрвацы Вішнявецкі
1709 1722 Людвік Канстантын Пацей
1722 1724 Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
1724 1741 Казімер Чартарыйскі
1742 1744 Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»
1744 1768 Міхал Юзэф Масальскі
1768 1775 Ігнаці Агінскі
1775 1790 Міхал Геранім Радзівіл
1790 1795 Мацей Радзівіл
  1. ^ Województwo wileńskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 337.