Перайсьці да зьместу

Радзівілкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Радзівілкі
лац. Radziviłki
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Гарадзенскі
Сельсавет Сапоцкінскі
Часавы пас
Каардынаты 53°51′03″ пн. ш. 23°41′49″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 113 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 152
Паштовы індэкс 231733
Нумарны знак 4
Радзівілкі на мапе Беларусі ±
Радзівілкі
Радзівілкі
Радзівілкі
Радзівілкі
Радзівілкі
Радзівілкі

Радзіві́лкі[1]вёска ў Беларусі, каля Аўгустоўскага каналу. Уваходзяць у склад Сапоцкінскага сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Ратвіл або Радвіл (Ratwilius[2], Radwill[3]) і Вілірад або Вілрад (Willirad, Wilrad) — імёны германскага паходжаньня[4][3]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Раталт, Радавін, Конрад; германскія імёны Ratolt, Radowin, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[5], германскага rad- 'рада'[6], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[7]. Такім парадкам, імя Радзівіл азначае «рада волі»[8]. Адпаведнасьць імя Радзівіл германскаму імю Ratwilius сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9][10]. Адпаведнасьць імя Радзівіл германскім імёнам Ratwilius і Wilrad прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[11].

  • 1999 год — 171 чалавек
  • 2010 год — 113 чалавек

На ўсходзе вёскі часткова захаваўся маёнтак Сьвяцак Гурскіх. У адрозьненьне ад Сьвяцку Валовічаў маёнтак захаваўся толькі часткова. Захаваліся арыгінальныя каскадныя вадаёмы (пяць сажалак), частка парку з рэдкімі расьлінамі, некаторыя пабудовы.

Радзівілкі перайшлі да роду Гурскіх ад манахаў-камедулаў зь Віграў у 1820 годзе. Манахі абаснаваліся ў гэтай мясцовасьці, заклаўшы парк яшчэ ў XVII стагодзьдзі[12].

Маёнтак — аднапавярховы каменны дом быў пабудаваны Юзэфам Гурскім у 1828 годзе, а ў пачатку XX ст. Пётар Гурскі дабудаваў двухпавярховы будынак[12].

У канцы 1940-х гадоў у маёнтку знаходзіўся інтэрнат для інвалідаў вайны.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 163.
  2. Series episcoporum ecclesiae catholicae. — Ratisbonae, 1873. P. 618.
  3. 1 2 Barber H. British Family Names. — London, 1903. P. 223.
  4. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1219, 1605.
  5. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  6. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  9. Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 162.
  10. Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (fin), le nom de Radziwill // Revue internationale d’onomastique. Nr. 4, 1964. P. 281—292.
  11. Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 38.
  12. 1 2 Имение Святск Гурских. Достопримечательности на interfax.by (рас.)