Помнікі прыроды Беларусі
По́мнікі прыро́ды Белару́сі — асабліва ахоўныя прыродныя дзялянкі Беларусі, абвешчаныя дзеля захаваньня каштоўных прыродных мясьцінаў.
Паводле 4-га артыкула Закону Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», помнікі прыроды падзяляліся на 3 віды: 1) батанічныя (дзялянкі лесу з каштоўнымі пародамі дрэваў, старадаўнія паркі, асобныя векавыя дрэвы і дрэвы рэдкай пароды, дзялянкі зь некранутай і асабліва каштоўнай расьліннасьцю); 2) водныя (крыніцы і ручаі), 3) геалягічныя (асобныя рэдкія віды рэльефа, разьмешчаныя ў прыродным асяродзьдзі мінэралягічныя і палеанталягічныя матэрыялы). Помнікі прыроды могуць быць мясцовай і рэспубліканскай значнасьці. Згодна з 8-м артыкулам Закону Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь «прымае рашэньні пра абвяшчэньне, пераўтварэньне, спыненьне існаваньня помнікаў прыроды рэспубліканскай значнасьці». Паводле 9-га артыкула, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы прымаюць такія рашэньні датычна помнікаў прыроды мясцовай значнасьці. Згоднам з 14-м артыкулам плянаваньне такіх мясцовых рашэньняў улучаецца ў «абласныя схемы разумнага разьмяшчэньня асабліва ахоўных прыродных тэрыторыяў (ААПТ) мясцовай значнасьці», якія «распрацоўваюцца абласнымі, Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі на 10-гадовы тэрмін». Для вылучэньня земляў пад такія схемы «распрацоўваюцца навуковыя абгрунтаваньні межаў, плошчы ААПТ і сьпіс землекарыстальнікаў, чые дзялянкі ўлучаюцца ў склад земляў» помнікаў прыроды[1]. На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі знаходзілася 605 помнікаў прыроды мясцовай значнасьці і 326 — рэспубліканскай. Сярод заказьнікаў мясцовай значнасьці налічваўся 271 батанічны (45%), 256 геалягічных (42%) і 78 водных (13%). У Берасьцейскай вобласьці знаходзілася 67 помнікаў прыроды мясцовай значнасьці, у Віцебскай — 167, у Гарадзенскай — 131, у Гомельскай — 51, у Магілёўскай — 76 і ў Менскай — 113[2].
Падставы абвяшчэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле 16-га артыкула Закону Беларусі 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», «агульнай падставай пры выбары прыродных земляў для абвяшчэньня іх помнікам прыроды ёсьць наяўнасьць каштоўных прыродных спалучэньняў і мясьцінаў»: «дзялянкі лесу з каштоўнымі драўнянымі пародамі, старадаўнія паркі, асобныя векавыя або рэдкіх пародаў дрэвы і іх скапленьні, дзялянкі зь некранутай або асабліва каштоўнай расьліннасьцю»; «крыніцы, ручаі»; «асобныя рэдкія віды рэльефа, разьмешчаныя ў прыродным асяродзьдзі мінэралягічныя і палеанталягічныя» матэрыялы». «Прыродная тэрыторыя можа быць выбраная для абвяшчэньня яе помнікам прыроды ў выпадку, калі яна адпавядае агульнай падставе і ёсьць непаўторнай або рэдкай: 1) для помнікаў прыроды рэспубліканскай значнасьці — на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; 2) для помнікаў мясцовай значнасьці — на тэрыторыі вобласьці»[1].
Забароны
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з 28-м артыкулам Закону 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», у межах помніка прыроды забараняюцца:
- «выняцьце, выдаленьне, пашкоджаньне, зьнішчэньне драўняна-хмызьняковай расьліннасьці, жывога надглебавага покрыва і ляснога подсьцілу, зьняцьцё ўрадлівага слоб глебы, улучна з подсьцілавымі пародамі;
- узьвядзеньне аб'ектаў будаўніцтва;
- правядзеньне высечак галоўнага карыстаньня;
- разьмяшчэньне намётаў і намётавых мястэчак, падарожніцкіх стаянак, іншых абсталяваных зонаў і месцаў адпачынку;
- правядзеньне масавых мерапрыемстваў пры адсутнасьці добраўпарадкаваньня тэрыторыі;
- распальваньне вогнішчаў;
- выпас і прагон жывёлы»[1].
Таксама ў межах батанічнага помніка прыроды забараняліся: 1) «раскарчоўваньне пнёў; 2) стварэньне лясных культураў з выкарыстаньнем уведзеных пародаў дрэваў і хмызьнякоў; 3) правядзеньне высечак лесу і выдаленьне прадметаў расьліннага сьвету». У межах геалягічнага помніка прыроды забараняліся: 1) парушэньне «прыроднага стану грунту; 2) правяденьне выбуховых і іншых відаў працы, што могуць парушыць цэласнасьць каштоўных прыродных спалучэньняў і мясьцінаў; 3) выдаленьне, перамяшчэньне і афарбоўваньне (у тым ліку нанясеньне надпісаў), пашкоджаньне (расколваньне, нанясеньне выбоінаў, драпінаў) валуноў». У межах воднага помніка забаранялі: 1) «забор выхадаў крынічных водаў; 2) штучнае зьмяненьне рэчышча, разбурэньне берагоў і поплава вадацёкаў»; 3) «забруджваньне, засьмечаньне і спусташэньне водных мясьцінаў і зьмяненьне хімічнага складу водаў»[1].
Паводле 24-га артыкула Закону, існавала яшчэ 16 агульных забаронаў на:
- «выведку і распрацоўку радовішчаў карысных выкапняў;
- скід сьцёкавых водаў у навакольнае асяродзьдзе;
- мыйку мэханічных транспартных сродкаў;
- выкананьне гідратэхнічнай мэліярацыі» і зьмяненьне воднага ладу;
- "выпальваньне сухой расьліннасьці, травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў;
- «спальваньне пасечаных рэшткаў пры правядзеньні высечак лесу»;
- «увядзеньне дзікіх жывёлаў і расьлінаў;
- узьвядзеньне прамысловых, камунальных і складзкіх збудаваньняў, аўтамабільных заправачных станцыяў, станцыяў тэхнічнага абслугоўваньня і мыйняў для аўтатранспарту, жывёлагадоўчых стайняў і жылой забудовы, разьмяшчэньне летнікаў для жывёлы, стварэньне новых садаводчых таварыстваў і дачных каапэратываў;
- разьмяшчэньне асобных намётаў, намётавых мястэчак, стаянак падарожнікаў, іншых абсталяваных зонаў і месцаў адпачынку, стаянак мэханічных транспартных сродкаў, распальваньне вогнішчаў»;
- «правядзеньне суцэльных высечак галоўнага карыстаньня;
- складаваньне і прымяненьне лётным чынам хімічных сродкаў аховы расьлінаў, рэгулятараў іх росту і ўгнаеньняў;
- выняцьце, выдаленьне, пашкоджаньне і зьнішчэньне драўняна-хмызьняковай расьліннасьці, жывога надглебавага покрыва і ляснога подсьцілу, зьняцьцё ўрадлівага слою глебы, улучна з подсьцілавымі пародамі;
- выкарыстаньне юрыдычнымі і фізычнымі асобамі водных транспартных сродкаў з рухавікамі ўнутранага згараньня звыш 15 конскіх сілаў;
- рух і стаянка мэханічных транспартных сродкаў і самаходных машынаў па-за дарогамі агульнага карыстаньня і адмыслова абсталяванымі месцамі;
- узворваньне земляў у прыбярэжных палосах;
- правядзеньне навуковых досьледаў з прыроднымі мясьцінамі, што могуць прывесьці да шкоднага ўзьдзеяньня»[1].
Нумар
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 37-м артыкуле Закону Беларусі «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» прадугледжвалася, што помніку прыроды прысвойваецца рэестровы нумар у выглядзе АААА.4.Б.В, дзе:
- АААА — парадкавы нумар у летапісным парадку ўліку;
- 4 — лічбавы код помніка прыроды, як віда ААПТ;
- Б — лічбавы код значнасьці (2 — мясцовая, 1 — рэспубліканская);
- В — лічбавы код Менску (7) або вобласьці (1 — Берасьцейская, 2 — Віцебская, 3 — Гомельская, 4 — Гарадзенская, 5 — Менская і 6 — Магілёўская; некалькі адм.-тэр. адзінак згадваецца праз касую рысу)[1].
Рэспубліканскія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі знаходзілася 326 помнікаў прыроды рэспубліканскай значнасьці. Зь іх 29 было ў Берасьцейскай вобласьці, 86 — у Віцебскай, 94 — у Гарадзенскай, 13 — у Гомельскай, 15 — у Магілёўскай і 89 — у Менскай. Налічвалася 4 віды такіх помнікаў прыроды: 211 геалягічных (64,7%), 84 батанічныя (25,8%), 29 водных (8,9%) і 2 біялягічныя (0,6%). Найбольшым быў Лесапарк Альба плошчай звыш 4 км² у Нясьвіжы (Менская вобласьць). Найстарэйшым дзейным былі Добрускія выспавыя ельнікі, абвешчаныя помнікам прыроды ў сьнежні 1963 году ў Гомельскай вобласьці[3].
Берасьцейская вобласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Назва | Від | Раён | Плошча (га) | Дата абвяшчэньня | Выява |
|---|---|---|---|---|---|
| Баранавіцкія пірамідальныя дубы | батанічны | Баранавіцкі | 0,012 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Туганавіцкія дубы-блізьняты | батанічны | Баранавіцкі | 0,023 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Моўчадзкае насаджэньне эўрапейскай лістоўніцы | батанічны | Баранавіцкі | 1,6 | 2007 г., 5 траўня | |
| Камень філярэтаў | геалягічны | Баранавіцкі | 0,001 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Люцінскія лясныя пурпурныя букі | батанічны | Берасьцейскі | 0,022 | 2007 г, 26 красавіка | |
| Берасьцейскія зьмеяпадобныя елкі | батанічны | Берасьцейскі | 0,03 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Мяднянскія выспавыя ельнікі | батанічны | Берасьцейскі | 32 | 2007 г., 5 траўня | |
| Брашэвіцкая авальная карыя | батанічны | Дарагічынскі | 0,009 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Пятровіцкі чарэшчаты дуб | батанічны | Жабінкаўскі | 0,05 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Жабінкаўская вэймутава хвоя | батанічны | Жабінкаўскі | 0,3 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Калінінскае насаджэньне карэльскай бярозы | батанічны | Івацэвіцкі | 10,9 | 2007 г., 5 траўня | |
| Барэцкая дуброва | батанічны | Івацэвіцкі | 3,6 | 2007 г., 5 траўня | |
| Высокаўскі пірамідальны дуб | батанічны | Камянецкі | 0,002 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Парк імя Суворава | батанічны | Кобрынскі | 66 | 2007 г., 16 ліпеня | |
| Сувораўскі дуб | батанічны | Кобрынскі | 0,022 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Кажангарадоцкія векавыя дубы | батанічны | Лунінецкі | 0,065 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Савейкаўскі парк | батанічны | Ляхавіцкі | 11,88 | 2007 г., 16 ліпеня | |
| Вялікарыцкія лясныя букі | батанічны | Маларыцкі | 0,022 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Пажэжынскі дуб-патрыярх | батанічны | Маларыцкі | 0,03 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Маларыцкія выспавыя ельнікі | батанічны | Маларыцкі | 17 | 2007 г., 5 траўня | |
| Пажэжынскія выспавыя ельнікі | батанічны | Маларыцкі | 68 | 2007 г., 5 траўня | |
| Пажэжынскі цар-дуб | батанічны | Маларыцкі | 0,022 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Піцемскі валун | геалягічны | Маларыцкі | 0,000299 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Хмялёўскі чортаў камень | геалягічны | Маларыцкі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Макранская выдма | геалягічны | Маларыцкі | 160 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Парк Парэчча | батанічны | Пінскі | 60 | 2007 г., 16 ліпеня | |
| Дзялянка вэймутавай хвоі | батанічны | Пінскі | 60 | 2007 г., 16 ліпеня | |
| Манькавіцкі парк | батанічны | Столінскі | 24 | 2007 г., 16 ліпеня | |
| Манькавіцкія каўкаскія піхты | батанічны | Столінскі | 0,006 | 2007 г., 16 ліпеня |
Віцебская вобласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Назва | Від | Раён | Плошча (га) | Дата абвяшчэньня | Выява |
|---|---|---|---|---|---|
| Буцеўскі валун | геалягічны | Браслаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Дудальскі валун | геалягічны | Браслаўскі | 0,006 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Іказьненскі валун | геалягічны | Браслаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Лявошкінскі валун | геалягічны | Браслаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Агонскі валун | геалягічны | Браслаўскі | 0 | 2007 г, 19 сакавіка | |
| Пашавіцкі валун | геалягічны | Браслаўскі | 0 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Струстаўскі валун | геалягічны | Браслаўскі | 0,002 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Чэрнішкаўскі валун | геалягічны | Браслаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Лайбунскі Марцін камень | геалягічны | Браслаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Варапаншчынскі Пастушыны камень | геалягічны | Браслаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Старадворскі валун | геалягічны | Браслаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Багданаўскі чортаў камень | геалягічны | Браслаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Рычынскі чортаў камень | геалягічны | Браслаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Якубянскі валун Чортаў сьлед | геалягічны | Браслаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 саківіка | |
| Сташэлішкаўскі Цудадзейны камень | геалягічны | Браслаўскі | 0 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Браслаўскі валун | геалягічны | Браслаўскі | 0,002 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Анісімавіцкі валун | геалягічны | Браслаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Мяжянскі валун | геалягічны | Браслаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Сіпавіцкі камень у прыдатках | геалягічны | Браслаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Камяні Воласа | геалягічны | Браслаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Краснагорскія валуны | геалягічны | Браслаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Друйскі | водны | Браслаўскі | 1,6 | 2016 г., 26 студзеня | |
| Юсьціянаўскі чарэшчаты дуб | біялягічны | Дрысенскі | 0,07 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Сахонаўскі чарэшчаты дуб | батанічны | Дрысенскі | 0,035 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Геніна гара | водны | Дрысенскі | 0,502 | 2016 г., 26 студзеня | |
| Каханавічы | водны | Дрысенскі | 0,283 | 2016 г., 26 студзеня | |
| Сар'я | водны | Дрысенскі | 1,5 | 2016 г., 26 студзеня | |
| Глыбоцкі дэндралягічны сад | батанічны | Глыбоцкі | 8,2 | 2007 г., 8 траўня | |
| Бортніцкі валун | геалягічны | Глыбоцкі | 0,002 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Пліскі валун-1 | геалягічны | Глыбоцкі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Пліскі валун-2 | геалягічны | Глыбоцкі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Старынаўскі валун | геалягічны | Глыбоцкі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Габрусеў камень | геалягічны | Глыбоцкі | 0,002 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Камень з рыбкамі | геалягічны | Глыбоцкі | 0 | 2008 г, 18 сакавіка | |
| Вялецкі чортаў камень | геалягічны | Глыбоцкі | 0 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Горкінская града | геалягічны | Глыбоцкі | 40 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Галубінскі пагорак | геалягічны | Глыбоцкі | 60 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Мосарскі пагорак | геалягічны | Глыбоцкі | 40 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Мосар | водны | Глыбоцкі | 0,07 | 2016 г., 26 студзеня | |
| Альховікі | водны | Глыбоцкі | 0,2 | 2016 г., 26 студзеня | |
| Скрыпкінскі валун | геалягічны | Гарадоцкі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Хартоўскі валун | геалягічны | Гарадоцкі | 0,003 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Залучанскі валун | геалягічны | Гарадоцкі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Сітцаўскі дуб-волат | батанічны | Докшыцкі | 0,065 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Млынок | водны | Докшыцкі | 0,5 | 2016 г., 26 студзеня | |
| Рачныя | водны | Докшыцкі | 0,7 | 2016 г., 26 студзеня | |
| Тадулінскі цар-дуб | біялягічны | Лепельскі | 0,05 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Язьненская чыстая дубрава | батанічны | Мёрскі | 22 | 2007 г., 5 траўня | |
| Стайкі | водны | Мёрскі | 1,4 | 2016 г., 26 студзеня | |
| Кудаеўскі валун | геалягічны | Аршанскі | 0,003 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Захараў камень | геалягічны | Аршанскі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Пашынскі валун-1 | геалягічны | Аршанскі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Пашынскі валун-2 | геалягічны | Аршанскі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Рамальдаўскі валун | геалягічны | Аршанскі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Арэшкінская града | геалягічны | Аршанскі | 40 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Адроўскае агаленьне | геалягічны | Аршанскі | 0,005 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Кабыляцкае агаленьне | геалягічны | Аршанскі | 30 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Аршанскае агаленьне | геалягічны | Аршанскі | 0,025 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Пашынскае агаленьне | геалягічны | Аршанскі | 20 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Рудакоў роў | геалягічны | Аршанскі | 80 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Клюшнікаўскі пагорак | геалягічны | Аршанскі | 90 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Мядзьведзеўскі пагорак | геалягічны | Аршанскі | 100 | 2007 г., 10 сакавіка | |
| Сьвяціцкі валун | геалягічны | Полацкі | 0,015 | 2007 г, 19 сакавіка | |
| Валуны Янава | геалягічны | Полацкі | 4 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Пагорак Валатоўка | геалягічны | Полацкі | 19 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Заўлічанскі валун | геалягічны | Пастаўскі | 0,002 | 1998 г., 11 сакавіка | |
| Лодаскі валун | геалягічны | Пастаўскі | 0,001 | 1998 г., 11 сакавіка | |
| Мягунскі валун | геалягічны | Пастаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Каптарунскі Дзіравы камень | геалягічны | Пастаўскі | 0 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Саболкаўскі чортаў камень | геалягічны | Пастаўскі | 0,001 | 2000 г., 10 лютага | |
| Гара Баяраўшчына | геалягічны | Пастаўскі | 8,653 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Лысая гара | геалягічны | Пастаўскі | 2,269 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Гара Маяк | геалягічны | Пастаўскі | 2,543 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Грамякі | водны | Пастаўскі | 0,28 | 2016 г., 26 студзеня | |
| Валун Клін | геялягічны | Сеньненскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Валун Пярун | геялягічны | Сеньненскі | 0,002 | 2007 г., 19 красавіка | |
| Сеньненскі чортаў камень | геалягічны | Сеньненскі | 0,002 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Валун Кравец | геалягічны | Сеньненскі | 0,006 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Глыбачанскі валун | геалягічны | Ушацкі | 0 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Сарочынскі валун | геалягічны | Ушацкі | 0 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Бярозаўскія валуны | геалягічны | Ушацкі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Шумілінскі валун | геалягічны | Шумілінскі | 0,006 | 1963 | |
| Марозаўскі валун | геалягічны | Шумілінскі | 0,001 | 2003 г., 12 траўня | |
| Плігаўскі валун | геалягічны | Шумілінскі | 0,004 | 2003 г., 12 траўня | |
| Полцеўскі валун | геалягічны | Шумілінскі | 0,001 | 2003 г., 12 траўня | |
| Шавекінскі валун | геалягічны | Шумілінскі | 0,001 | 2003 г., 12 траўня |
Гарадзенская вобласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Назва | Від | Раён | Плошча (га) | Дата абвяшчэньня | Выява |
|---|---|---|---|---|---|
| Роскае агаленьне | геалягічны | Ваўкавыскі | 0,9 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Больцініцкі парк і ўрочышча Гаік | батанічны | Вярэнаўскі | 8,65 | 2007 г., 8 траўня | |
| Дайнаўскі валун | геалягічны | Вярэнаўскі | 0,001 | 2005 г., 28 кастрычніка | |
| Маркаўшчынскі валун | геалягічны | Вярэнаўскі | 0,001 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Мажэйкаўскі валун | геалягічны | Вярэнаўскі | 0,001 | 2006 г, 31 ліпеня | |
| Будрэвіч камень | геалягічны | Вярэнаўскі | 0,001 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Таўкінскі Перуноў камень | геалягічны | Вярэнаўскі | 0,002 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Чэслаў камень | геалягічны | Вярэнаўскі | 0,001 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Сьвяцкі парк | батанічны | Гарадзенскі | 12 | 2007 г., 8 траўня | |
| Прынёманскае агаленьне-1 | геалягічны | Гарадзенскі | 6 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Прынёманскія камлыгі | геалягічны | Гарадзенскі | 0,009 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Камень Волат | геалягічны | Зьдзецельскі | 0,001 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Жамыслаўскі пэнсыльванскі аўкубалісты ясень | батанічны | Іўеўскі | 0,027 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Баранішкаўскі валун | геалягічны | Іўеўскі | 0,002 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Гудзішкаўскі валун | геалягічны | Іўеўскі | 0,002 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Даўнароўскі валун | геалягічны | Іўеўскі | 0 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Забалоцкі валун | геалягічны | Іўеўскі | 0 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Урцішкаўскі валун | геалягічны | Іўеўскі | 0 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Морынскае агаленьне | геалягічны | Іўеўскі | 3,25 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Іўеўская крыніца | водны | Іўеўскі | 0,04 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Райцаўскі васьмітычынкавы каштан | батанічны | Карэліцкі | 0,021 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Мірскі парк | батанічны | Карэліцкі | 5 | 2007 г., 8 траўня | |
| Чыжыноўскі валун | геалягічны | Карэліцкі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Смольчыцкія канглямэраты | геалягічны | Карэліцкі | 0,49 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Цімошкавіцкае агаленьне | геалягічны | Карэліцкі | 10 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Гара Замак | геалягічны | Карэліцкі | 2,5 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Пабоеўскі валун | геалягічны | Мастоўскі | 0 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Гумнішчаўская і Падбярэская катлавіны | геалягічны | Мастоўскі | 3,75 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Дубнаўскае агаленьне | геалягічны | Мастоўскі | 8 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Княжаводзкае агаленьне | геалягічны | Мастоўскі | 2 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Пескае агаленьне | геалягічны | Мастоўскі | 1,5 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Роў Яна і Цыцыліі | геалягічны | Мастоўскі | 7 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Сьвіцязянскі дуб-трайнік | батанічны | Наваградзкі | 0,037 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Уселюбскі парк | батанічны | Наваградзкі | 11 | 2007 г, 8 траўня | |
| Літоўскі валун | геалягічны | Наваградзкі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Пліскі валун | геалягічны | Наваградзкі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Запольскі валун | геалягічны | Наваградзкі | 0 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Сянежыцкі Сьвяты камень | геалягічны | Наваградзкі | 0 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Запольскі канглямэтар-1 | геалягічны | Наваградзкі | 0,002 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Запольскі канглямэрат-2 | геалягічны | Наваградзкі | 0,002 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Пуцэвіцкая гара | геалягічны | Наваградзкі | 85 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Куцішкаўскі валун | геалягічны | Астравецкі | 0,002 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Мураваны камень | геалягічны | Астравецкі | 0,002 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Яросішкаўскі валун-1 | геалягічны | Астравецкі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Яросішкаўскі валун-2 | геалягічны | Астравецкі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Камарышкаўскі разрэз | геалягічны | Астравецкі | 0,055 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Быстрыца-1 | водны | Астравецкі | 1,3 | 2015 г., 5 чэрвеня | |
| Быстрыца-2 | водны | Астравецкі | 11,4 | 2015 г., 5 чэрвеня | |
| Клевацішкі | водны | Астравецкі | 9,36 | 2015 г., 5 чэрвеня | |
| Омут | водны | Астравецкі | 5,5 | 2015 г., 5 чэрвеня | |
| Падуб'е | водны | Астравецкі | 7,08 | 2015 г., 5 чэрвеня | |
| Сянканка | водны | Астравецкі | 12,9 | 2015 г., 5 чэрвеня | |
| Тартак | водны | Астравецкі | 34,5 | 2015 г., 5 чэрвеня | |
| Халодны ручай | водны | Астравецкі | 12,6 | 2015 г., 5 чэрвеня | |
| Нявесьцін камень | геалягічны | Ашмянскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Ашмянскі валун | геалягічны | Ашмянскі | 0,001 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Смаленкаўскі валун | геалягічны | Ашмянскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Жвірблішкаўскі валун | геалягічны | Ашмянскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Студзянецкі валун | геалягічны | Ашмянскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Вердаміцкі парк | батанічны | Сьвіслацкі | 12 | 2007 г., 8 траўня | |
| Сянькоўшчынскі зімовы дуб | батанічны | Слонімскі | 0,037 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Расколаты камень | геалягічны | Слонімскі | 0 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Кракоцкі вялікі камень | геалягічны | Слонімскі | 0,002 | 2006 г, 31 ліпеня | |
| Смаўжыцкі валун | геалягічны | Слонімскі | 0,002 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Кракоцкі валун | геалягічны | Слонімскі | 0,001 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Гара Каўпак | геалягічны | Слонімскі | 0,24 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Залескі парк | батанічны | Смаргонскі | 35 | 2007 г., 8 траўня | |
| Смаргонскі валун | геалягічны | Смаргонскі | 0,001 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Асанаўскі валун | геалягічны | Смаргонскі | 0,002 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Крэўскі валун | геалягічны | Смаргонскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Полтараўшчынскі валун | геалягічны | Смаргонскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Тупальшчынскі валун | геалягічны | Смаргонскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Камяніцкі валун | геалягічны | Смаргонскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Валун Камень-горка | геалягічны | Смаргонскі | 0,001 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Казіны камень | геялягічны | Смаргонскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Каціны камень | геялягічны | Смаргонскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Валун Асілак | геалягічны | Смаргонскі | 0,001 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Свайгінская града | геалягічны | Смаргонскі | 70 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Камень Багушэвіча | геалягічны | Смаргонскі | 0 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Мілідаўская гара | геалягічны | Смаргонскі | 15 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Вялікамажэйкаўскі парк | батанічны | Шчучынскі | 2,6 | 2007 г., 8 траўня | |
| Руткевіцкі парк | батанічны | Шчучынскі | 5 | 2007 г., 8 траўня | |
| Баліцкі валун | геалягічны | Шчучынскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Барташыцкі валун | геалягічны | Шчучынскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Пугачоўскі валун | геалягічны | Шчучынскі | 0,006 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Васілішкаўскі валун | геалягічны | Шчучынскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Зарэчанскі валун | геалягічны | Шчучынскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Зенеўскі валун | геалягічны | Шчучынскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Капцюганскі валун | геалягічны | Шчучынскі | 0,002 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Кузьмоўскі Марцін камень | геалягічны | Шчучынскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Старападдубаўскі валун | геалягічны | Шчучынскі | 0 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Фарнаканецкі валун | геалягічны | Шчучынскі | 0,001 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Тапілішкаўскія валуны | геалягічны | Шчучынскі | 0,003 | 2008 г., 18 студзеня | |
| Касьцянеўскі пагорк | геалягічны | Шчучынскі | 0,7 | 2008 г., 18 студзеня |
Гомельская вобласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Назва | Від | Раён | Плошча (га) | Дата абвяшчэньня | Выява |
|---|---|---|---|---|---|
| Буда-Кашалёўскі чарэшчаты дуб-1 | батанічны | Буда-Кашалёўскі | 0,02 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Буда-Кашалёўскі чарэшчаты дуб-2 | батанічны | Буда-Кашалёўскі | 0,02 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Парк Гомельскага палаца Паскевічаў | батанічны | Гомельскі | 17,7 | 2007 г., 8 траўня | |
| Добрускія выспавыя ельнікі | батанічны | Добрускі | 2,3 | 1963 г., 27 сьнежня | |
| Добрускае агаленьне | геалягічны | Добрускі | 0,6 | 2006 г, 31 ліпеня | |
| Новакрупецкае агаленьне | геалягічны | Добрускі | 0,01 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Краснабярэскі парк | батанічны | Жлобінскі | 4 | 2008 г., 8 траўня | |
| Каленкавіцкія выспавыя ельнікі | батанічны | Каленкавіцкі | 171,5 | 2007 г., 5 траўня | |
| Данілевіцкі чарэшчаты дуб | батанічны | Лельчыцкі | 0,02 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Лоеўскае агаленьне | геалягічны | Петрыкаўскі | 0,01 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Дарашэвіцкае агаленьне | геалягічны | Жабінкаўскі | 0,27 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Рэчыцкая дзялянка дубравы | батанічны | Рэчыцкі | 74,6 | 2007 г., 5 траўня | |
| Збароўскае агаленьне | геалягічны | Рагачоўскі | 0,01 | 2006 г., 31 ліпеня |
Магілёўская вобласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Назва | Від | Раён | Плошча (га) | Дата абвяшчэньня | Выява |
|---|---|---|---|---|---|
| Грудзінаўскі парк | батанічны | Быхаўскі | 10 | 2007 г., 8 траўня | |
| Новабаярскія хвоі-гіганты | батанічны | Быхаўскі | 3,3 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Горацкі дэндралягічны парк | батанічны | Горацкі | 14,5 | 2007 г., 8 траўня | |
| Жыліцкі парк | батанічны | Качэрыцкі | 18 | 2004 г., 28 сьнежня | |
| Чыгірынская дзялянка лесу | батанічны | Качэрыцкі | 3,9 | 2007 г, 5 траўня | |
| Бёрдаўскае лесанасаджэньне | батанічны | Клічаўскі | 54,1 | 2007 г., 5 траўня | |
| Палыкавіцкая крыніца | водны | Магілёўскі | 1,42 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Лютнеўская дубрава | батанічны | Амсьціслаўскі | 78,4 | 2007 г., 5 траўня | |
| Брыцалавіцкі векавы дуб | батанічны | Асіпавіцкі | 0,002 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Кастрычніцкі векавы дуб | батанічны | Асіпавіцкі | 0,002 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Блакітная крыніца | водны | Прапойскі | 0,031 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Асобны дуб | батанічны | Хоцімскі | 0,001 | 2011 г., 12 жніўня | |
| Вепрынская дубрава | батанічны | Чэрыкаўскі | 15 | 2007 г., 5 траўня | |
| Міжледавіковыя адклады | геалягічны | Чэрыкаўскі | 0,15 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Ніжнінскі роў | геалягічны | Шклоўскі | 7,7 | 2006 г., 31 ліпеня |
Менская вобласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Назва | Від | Раён | Плошча (га) | Дата абвяшчэньня | Выява |
|---|---|---|---|---|---|
| Любушанскі чарэшчаты дуб-1 | батанічны | Бярэзінскі | 0,018 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Любушанскі чарэшчаты дуб-2 | батанічны | Бярэзінскі | 0,016 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Мураўскае агаленьне | геалягічны | Браслаўскі | 3,8 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Старабарысаўскі лес | батанічны | Барысаўскі | 24,6 | 2007 г., 5 траўня | |
| Князь-камень | геалягічны | Барысаўскі | 0 | 2007 г, 19 сакавіка | |
| Валуны Быкі | геалягічны | Барысаўскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Дварэцкі валун | геалягічны | Вялейскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Мішуцкі валун | геалягічны | Вялейскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Варацішын крыж | геалягічны | Вялейскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Куранецкі Гомсін камень | геалягічны | Вялейскі | 0 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Кузьмічоўскі Каменны вол | геалягічны | Вялейскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Любецкі валун | геалягічны | Вялейскі | 0 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Сьцеберацкія каменныя валы | геалягічны | Вялейскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Вінцантова агаленьне | геалягічны | Вялейскі | 5,4 | 2007 г., 19 саківіка | |
| Папоўскае агаленьне | геалягічны | Вялейскі | 2,5 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Сінюхаўскае ўтварэньне | геалягічны | Вялейскі | 5,6 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Рэчкінскія пагоркі | геалягічны | Вялейскі | 68,2 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Сіняя гара | геалягічны | Валожынскі | 71,4 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Алянаўскі валун | геалягічны | Валожынскі | 0,002 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Бузуноўскі валун | геалягічны | Валожынскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Залескі валун | геалягічны | Валожынскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Кучкуноўскі валун | геалягічны | Валожынскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Навінаўскі валун | геалягічны | Валожынскі | 0,002 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Прусагорскі валун | геалягічны | Валожынскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Шальцінскі валун | геалягічны | Валожынскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Васькаў камень | геалягічны | Валожынскі | 0,012 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Каменскі валун | геалягічны | Валожынскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Забрэскі мігматыт | геалягічны | Валожынскі | 0,002 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Ратынскі чортаў камень | геалягічны | Валожынскі | 0,002 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Макасіцкія валуны | геалягічны | Валожынскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Гара Замэчак | геалягічны | Валожынскі | 66 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Гара Ходчыха | геалягічны | Валожынскі | 31,9 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Бузуноўскі Сьвяты камень | геалягічны | Валожынскі | 0 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Ракаўскі ледавіковы канглямэрат | геалягічны | Валожынскі | 0,033 | 2008 г, 18 сакавіка | |
| Палачанскае агаленьне | геалягічны | Валожынскі | 4,5 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Выток Пцічы | водны | Койданаўскі | 1,5 | 2010 г., 12 жніўня | |
| Юцкоўская крыніца | водны | Койданаўскі | 15 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Галынкаўскія зрослыя дубы | батанічны | Клецкі | 0,02 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Навінкаўскі чарэшчаты дуб | батанічны | Клецкі | 0,018 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Радзівілімонцкі парк | батанічны | Клецкі | 9,3 | 2007 г., 8 траўня | |
| Бабаўнянскі васьмітычынкавы каштан | батанічны | Капыльскі | 0,002 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Бабаўнянскія явары | батанічны | Капыльскі | 0,048 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Чыжэвіцкая каліфарнійская піхта | батанічны | Капыльскі | 0,002 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Шчомысьліцкая дубрава | батанічны | Менскі | 24,6 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Цэнтральны батанічны сад | батанічны | Менскі | 93 | 1999 г., 29 верасьня | |
| Камень каханьня | геалягічны | Менскі | 0,002 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Заслаўскае агаленьне | геалягічны | Менскі | 0,075 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Музэй валуноў | геалягічны | Менскі | 7,226 | 2006 г., 31 ліпеня | |
| Сьвятыя крыніцы | водны | Менскі | 31 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Брэскае насаджэньне карэльскай бярозы | батанічны | Мядзельскі | 1,8 | 2007 г., 5 траўня | |
| Некасецкае насаджэньне карэльскай бярозы | батанічны | Мядзельскі | 8,9 | 2007 г., 5 траўня | |
| Сьцепянёўскі берагавы ўступ | геалягічны | Мядзельскі | 40 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Баяраўскі валун | геалягічны | Мядзельскі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Венцавіцкі валун | геалягічны | Мядзельскі | 0,001 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Высочкінскі валун | геалягічны | Мядзельскі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Гулеўскі валун | геалягічны | Мядзельскі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Красьніцкі валун | геалягічны | Мядзельскі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Ляшчынскі валун | геалягічны | Мядзельскі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Мацкійскі валун | геалягічны | Мядзельскі | 0 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Пронькаўскі валун | геалягічны | Мядзельскі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Юшкавіцкі валун | геалягічны | Мядзельскі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Альшэўскі валун | геалягічны | Мядзельскі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Занарачанскі Седлавы камень | геалягічны | Мядзельскі | 0,001 | 2008 г, 18 сакавіка | |
| Шкленікоўскі чортаў камень | геалягічны | Мядзельскі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Юшкавіцкі валун | геалягічны | Мядзельскі | 0,001 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Качаргінская града | геалягічны | Мядзельскі | 20 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Лукінская града | геалягічны | Мядзельскі | 20 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Цюкшынская града | геалягічны | Мядзельскі | 20 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Студзянецкае агаленьне | геалягічны | Мядзельскі | 3,3 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Паўвыспа Дубовая гара | геалягічны | Мядзельскі | 30 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Паўвыспа Наносы | геалягічны | Мядзельскі | 90 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Паўвыспа Чараўкі | геалягічны | Мядзельскі | 90 | 2008 г., 18 сакавіка | |
| Вялікая Болціцкая крыніца | водны | Мядзельскі | 0,2 | 2015 г., 5 чэрвеня | |
| Куельская крыніца | водны | Мядзельскі | 0,79 | 2015 г., 5 чэрвеня | |
| Купа | водны | Мядзельскі | 0,79 | 2015 г., 5 чэрвеня | |
| Млын | водны | Мядзельскі | 0,2 | 2015 г., 5 чэрвеня | |
| Нарачанская падводная крыніца | водны | Мядзельскі | 0,7 | 2015 г., 5 чэрвеня | |
| Заазерскі пірамідальны дуб | батанічны | Нясьвіскі | 0,018 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Дуб Якуб | батанічны | Нясьвіскі | 0,031 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Лесапарк Альба | батанічны | Нясьвіскі | 409 | 2007 г., 8 траўня | |
| Гарадзейскае насаджэньне з экзотамі | батанічны | Нясьвіскі | 0,6 | 2007 г., 5 траўня | |
| Нясьвіскі парк | батанічны | Нясьвіскі | 100 | 2007 г., 8 траўня | |
| Урэцкае насаджэньне лістоўніцы, дуба і хвоі | батанічны | Слуцкі | 8,2 | 2007 г., 5 траўня | |
| Новавёскаўскія амэрыканскія ліпы | батанічны | Стаўпецкі | 0,02 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Мікалаеўшчынскія драбналістыя ліпы | батанічны | Стаўпецкі | 0,034 | 2007 г., 26 красавіка | |
| Сядзіба Дзяржынава зь дзялянкай лесу | батанічны | Стаўпецкі | 108,9 | 2007 г., 5 траўня | |
| Камяноўскія валуны | геалягічны | Узьдзенскі | 0,004 | 2007 г., 19 сакавіка | |
| Раваніцкі парк | батанічны | Ігуменскі | 8,3 | 2007 г., 8 траўня | |
| Сьмілавіцкія чорныя хвоі | батанічны | Ігуменскі | 0,029 | 2007 г., 26 красавіка |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в г д е А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 13 сьнежня 2018 г. Праверана 29 траўня 2020 г.
- ^ Помнікі прыроды мясцовай значнасьці (рас.) // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 29 траўня 2020 г.
- ^ Помнікі прыроды рэспубліканскай значнасьці (рас.) // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 29 траўня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Помнікі прыроды // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Архіўная копія ад 2020 г. Праверана 28 траўня 2020 г.
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |