Старападдубаўскі валун
Выгляд
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
Разьмяшчэньне | у паўночна-заходняй частцы вёскі Старыя Паддубы |
---|---|
Каардынаты | 53°52′56.1″ пн. ш. 24°41′56.7″ у. д. / 53.88225° пн. ш. 24.699083° у. д.Каардынаты: 53°52′56.1″ пн. ш. 24°41′56.7″ у. д. / 53.88225° пн. ш. 24.699083° у. д. |
Старападдубаўскі валун — геалягічны помнік прыроды Беларусі з 2008 году. У паўночна-заходняй частцы вёскі Старыя Паддубы Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці, пры дарозе, у 11 кілямэтрах на паўночны ўсход ад вёскі Новы Двор, у 29 кілямэтрах на поўнач ад гораду Шчучын.
Валун складаецца з граніту рапаківі буравата-жоўтага колеру з аваідамі палявога шпату дыямэтрам ад 2 да 8 сантымэтраў. Валун арыентаваны ў паўночна-заходнім напрамку (азімут 325) і прынесены ледавіком з Выбарскага масіву Расеі каля 200 тысячаў гадоў таму. Валун «Старападдубаўскі» ў 1935 годзе меў статус помніка прыроды і ахоўваўся ўладамі.
Па словах старажылаў вёскі, валун павольна сыходзіць у зямлю. Раней ён быў вялікіх памераў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3