Сітцаўскі дуб-волат
Выгляд
Сі́тцаўскі дуб-волат — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня ў вёсцы Сітцы Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі.
Дрэва дуба звычайнага. Узрост каля 500 гадоў. Вышыня складае 26 м, дыямэтар 2 м. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.
Паводле народнага паданьня, пад дубам адпачываў нацыянальны герой Беларусі і Польшчы Тадэвуш Касьцюшка. Сітцаўскаму дубу-волату прысьвечана «Баляда пра дуб саўгасу Сітцы» народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 583. — 599 с. — 40 000 ас. — ISBN 5-85700-001-7 (рас.)