Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў
| |
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°25′24″ пн. ш. 31°01′00″ у. д. / 52.42333° пн. ш. 31.016667° у. д.Каардынаты: 52°25′24″ пн. ш. 31°01′00″ у. д. / 52.42333° пн. ш. 31.016667° у. д. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў | |
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII — сярэдзіны XIX ст. у Гомлі. Знаходзіцца ў цэнтры места, працягнуўся на 800 м ўздоўж высокага правага берага ракі Сажа. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль складаецца з палаца, парку, саборнай царквы і капліцы-пахавальні Паскевічаў. Этапы яго фармаваньня адлюстроўваюць эвалюцыю архітэктуры Беларусі канца XVIII — XIX стагодзьдзяў[1]. На тэрыторыі ансамблю знаходзіцца гарадзішча старажытнага і сярэднявечнага Гомля X—XVIII стагодзьдзяў.
Палац
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палац — кампазыцыйны цэнтар ансамблю. Галоўны корпус будаваўся ў 1777—1796 гадох. У 1800—1805 гадох каля аго збудавалі два службовыя флігелі. У 1837—1851 гадох праводзілася рэканструкцыя палаца, у выніку якой галоўны корпус і флігелі злучыліся галерэямі. Помнік архітэктуры клясыцызму.
Парк
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Парк — найбольш захаваны ў Беларусі пэйзажны парк з элемэнтамі рамантызму. Мае плошчу 25 га. У парку налічваецца больш за 9 тысячаў дрэваў мясцовых і экзатычных пародаў (кедр сыбірскі, лістоўніца японская, хвоя чорная, конскі каштан звычайны, піхта бальзамічная, туя заходняя, дуб звычайны пірамідальны, хвою вэймутава ды іншыя). Элемэнты рамантызму — стаў «Лебядзінае возера» ў яры Гамеюку, вялікі і малы гроты, Верхні і Ніжні масты ды іншае[2].
У канцы XVIII ст. перад палацам заклалі парадны партэр, які займаў ўсю цэнтральную частку парку і разам з прылеглымі тэрыторыямі меў пэўныя элемэнты рэгулярнасьці. Перад арыентаваным на раку фасадам палаца знаходзіўся курданэр з падстрыжаным кустоўем і газонам. Астатнія пасадкі каля палаца мелі ляндшафтавую арганізацыю. За Гамеюком знаходзіўся пладовы сад з багатай аранжарэяй («Зімовы сад»). З 1834 году ў паркавых кампазыцыях значна ўзмацніўся рамантычны кірунак. На тэрасе каля вежы паставілі помнік Юзэфу Панятоўскаму, абапал якога — дзьве трафэйныя гарматы расейска-турэцкай вайны на мураваных пастамэнтах, на пляцоўцы курданэра — помнік князю Паскевічу. Апроч таго, дэкаратыўныя мармуровыя скульптуры аздаблялі парк перад фасадам палаца і на галоўных алеях[3].
У пачатку XX ст. пад краявідную вежу (маяк) пераабсталявалі комін былога цукровага заводу.
Саборная царква
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Саборная царква — помнік архітэктуры клясыцызму. Яе збудавалі на поўнач ад палаца ў 1809—1824 гадох паводле праекту архітэктара Джона Кларка.
Капліца-пахавальня Паскевічаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Капліца-пахавальня Паскевічаў — прыклад маскоўска-яраслаўскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Яе збудавалі ў 1870—1889 гадох каля саборнай царквы паводле праекту архітэктара Яўгена Чарвінскага. Тут спачылі 8 прадстаўнікоў роду Паскевічаў.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
А. Ідзькоўскі, 1834—1840 гг.
-
М. Залескі, 1843—1846 гг.
-
Н. Орда, 1877 г.
-
красавік 1918 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1890-я гг.
-
1903 г.
-
1903 г.
-
1909 г.
-
1915 г.
-
1917 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1929 г.
-
23 жніўня 1941 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Зімовы сад зь вежай сярод парку
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 310Г000044 |