Перайсьці да зьместу

Каціны камень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каціны камень
Вялікі камень кеўлаўскі
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
Найбліжэйшае мястэчка Кеўлы
Каардынаты54°22′27.4″ пн. ш. 26°25′36″ у. д. / 54.374278° пн. ш. 26.42667° у. д. / 54.374278; 26.42667Каардынаты: 54°22′27.4″ пн. ш. 26°25′36″ у. д. / 54.374278° пн. ш. 26.42667° у. д. / 54.374278; 26.42667

«Вялікі камень кеўлаўскі» ці «Каціны камень» — валун, гэалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня ў Беларусі[1].

Разьмешчаны ў 2 км на паўднёвы-захад ад вёскі Кеўлы Смаргонскага раёна Гарадзенскай вобласьці на заходнім схіле канцаваморанага склону, што парос дрэвамі і лазой.

Валун чырвона-ружовага граніту рапаківі з рэдкімі крышталікамі палявога шпату памерам ад 2 да 5 см. Прынесены ледавіком з паўночнага-захаду Фінляндыі каля 130—150 тысячаў год таму падчас ашмянскай стадыі сожанскага зьледзяненьня. На глыбе расьце шмат імху.

  1. ^ Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 517. — 599 с. — 40 000 ас. — ISBN 5-85700-001-7
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 517. — 599 с. — 40 000 ас. — ISBN 5-85700-001-7 (рас.)