Казіны камень Ядвігаўскі
Выгляд
(Перанакіравана з «Казіны камень»)
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
Найбліжэйшае мястэчка | Камяніца |
---|---|
Каардынаты | 54°18′27.5″ пн. ш. 26°11′56.8″ у. д. / 54.307639° пн. ш. 26.199111° у. д.Каардынаты: 54°18′27.5″ пн. ш. 26°11′56.8″ у. д. / 54.307639° пн. ш. 26.199111° у. д. |
Казіны каме́нь Ядві́гаўскі — валун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня[1].
Знаходзіцца за 3 км ад вёскі Камяніца Смаргонскага раёну.
Прынесены ледавіком з Фэнаскандыі каля 130—150 тысячаў гадоў таму падчас ашмянскай стадыі сожанскага зьледзяненьня. Напрамак азімуту доўгай восі складае 290 градусаў (паўночны захад). На паверхні растуць імхі і лішайнікі.
Валун пэгматытавага граніту. Абвод 9,7 м, аб’ём 25,2 м³, вага 66,7 т. Абвод 14 м, аб’ём 21,1 м³, вага 56 т.
Згодна легендзе, на гэты валун заскочыла каза, ратуючыся ад ваўкоў.