Перайсьці да зьместу

Зенеўскі валун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зенеўскі валун
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
Разьмяшчэньнеза 0,2 км на поўнач ад в. Зенеўцы
Каардынаты53°41′26″ пн. ш. 24°57′55″ у. д. / 53.69056° пн. ш. 24.96528° у. д. / 53.69056; 24.96528Каардынаты: 53°41′26″ пн. ш. 24°57′55″ у. д. / 53.69056° пн. ш. 24.96528° у. д. / 53.69056; 24.96528

Зе́неўскі валу́нгеалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня на Беларусі. Разьмешчаны за 0,2 км на поўнач ад в. Зенеўцы Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Буйны ледавіковы валун ружова-бурага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату ў выглядзе авоідаў. Даўжыня валуна складае 4,7 м, шырыня З м, вышыня 2,1 м, у абводзе 9,6 м, аб’ём 16 м³, маса каля 42 т. Прынесены ледавіком каля 220—110 тысячаў гадоў назад са Скандынавіі. На бакавой паверхні захавалася 25 штучных паглыбленьняў паўсфэрычнай формы (1—5 см у папярочніку, да 2,5 см глыбіні), зробленых чалавекам каля 2—2,5 тысячаў гадоў назад. У язычніцкія часы — прадмет пакланеньня.