Перайсьці да зьместу

Баліцкі валун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баліцкі валун
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
РазьмяшчэньнеЗа 0,5 км на поўнач ад в. Балічы
КаардынатыКаардынаты: хвіліны шыраты >= 60

Баліцкі валунпомнік прыроды рэспубліканскай значнасьці ў Беларусі. За 500 м на поўнач ад в. Балічы Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Валун шэрага гнэйсу з мноствам крышталёў гранату, даўжыня 4,1 м, шырыня 2 м, вышыня 1,5 м, у абводзе 9,5 м, аб’ём 12,3 м³, маса каля 33 т. Прынесены ледавіком каля 200 тысячаў год назад са Скандынавіі.

Мае 31 паўсфэрычнае паглыбленьне (3—5 см у папярочніку, да 4 см глыбіні), зробленае чалавекам каля 2— 2,5 тысячаў гот таму. У язычніцкія часы прадмет пакланеньня.