Перайсьці да зьместу

Шумілінскі валун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шумілінскі валун
Вялікі камень
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
18 кастрычніка 2010 году
18 кастрычніка 2010 году
РазьмяшчэньнеБеларусь
Найбліжэйшы горад Шуміліна
Каардынаты55°11′31″ пн. ш. 29°29′26″ у. д. / 55.19194° пн. ш. 29.49056° у. д. / 55.19194; 29.49056Каардынаты: 55°11′31″ пн. ш. 29°29′26″ у. д. / 55.19194° пн. ш. 29.49056° у. д. / 55.19194; 29.49056
Плошча0,006 га
Заснаваны 1963 (61 год таму)

Шумі́лінскі валу́н — рэспубліканскі геалягічны помнік прыроды Беларусі, абвешчаны ў 1963 годзе ў Шумілінскім раёне (Віцебская вобласьць).

Ёсьць найбольшым у Беларусі валуном. Месьціцца за 500 мэтраў на захад ад вёскі Горкі (Дабейскі сельсавет) і за 400 мэтраў ад аўтадарогі ШумілінаБешанковічы. Меў у абводзе 32 мэтры і вагу 460 тонаў. Быў прынесены падчас апошняга зьледзяненьня каля 18 000 гадоў таму з Выбарскага мазіву Балтыйскага шчыта[1]. Меў даўжыню бачнай часткі 11 мэтраў, шырыню — 5,6 мэтры і вышыню — 2,8 мэтры над паверхняй зямлі[2]. Быў прасападобнага выгляду зь цёмна-карычневым адценьнем. Складаўся з буйназярністага ружовага граніту рапаківі з авоідамі палявога шпату. Упоперак меў парослую лішайнікам і мхом расколіну. З паўднёвага боку валуна было адколата 0,5 кубамэтры. Ахоўная прастора вакол валуна складала 3 мэтры[3].

  1. ^ Валер Вінакураў. Вялікі камень // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — С. 384. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  2. ^ Дыяна Серадзюк. Сем незабыўных мясьцін, дзе варта пабываць кожнаму // Зьвязда : газэта. — 31 сьнежня 2013. — № 245 (27610). — С. 10. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Вялікі камень // Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі ў 5 тамах / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 1. Ааліты — Гасьцінец. — С. 520. — 575 с. — 10 000 ас.