Пугачоўскі вялікі камень
Выгляд
(Перанакіравана з «Пугачоўскі валун»)
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
Валун «Вялікі камень» пугачоўскі | |
| Разьмяшчэньне | ў вёсцы Вялікія Пугачы, Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласьць |
|---|---|
| Каардынаты | 53°48′11,90″ пн. ш. 24°36′29,10″ з. д.HGЯO |
Вялікі камень Пугачоўскі — валун граніту-рапаківі фінскага тыпу, знаходзіцца за 300 мэтраў на поўнач вёскі Вялікія Пугачы (Шчучынскі раён Гарадзенская вобласьць). Геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня.
Даўжыня — 8 м, шырыня — 7, вышыня (бачная) — 1,3, пэрымэтр — 21,9 м. Дасьледаваньнямі выяўлена, што валун прынесены ледавіком з тэрыторыі Фінляндыі каля 200 тысячаў гадоў таму. Мае вагу больш за 130 тон. Па непацьверджаных дадзеных зьяўляецца трэцім па велічыні валуном на тэрыторыі Беларусі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вінакураў В.Ф., Галдзянкоў А.А. Геалагічная спадчына Беларусі і праблемы яе стварэння // Літасфера. №21. 2004.