Барэцкая дуброва
Выгляд
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
Разьмяшчэньне | Беларусь, Івацэвіцкі раён |
---|---|
Каардынаты | 52°49′21″ пн. ш. 25°20′25″ у. д. / 52.8225° пн. ш. 25.34028° у. д.Каардынаты: 52°49′21″ пн. ш. 25°20′25″ у. д. / 52.8225° пн. ш. 25.34028° у. д. |
Плошча | 3,6 га |
Заснаваны | 1963 |
Барэ́цкая дуброва, Чыстая дуброва «Барэцкая» — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці.
Разьмешчана за 1 кілямэтар на поўнач ад вёскі Кушняры, за 200 мэтраў на захад ад будынку Барэцкага лясьніцтва, выдзел 7 квартала № 182. Дуброва ялова-грабова-чарнічная. Плошча дубровы складае 3,6 га. Узрост дрэў 110—120 гадоў, вышыня 24 м, дыямэтар 0,6 м. Эталённае насаджэньне дубу з рэдкім удзелам у ніжніх ярусах грабу звычайнага, елкі эўрапейскай. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.