Перайсьці да зьместу

Чортаў камень Шкленікоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Шкленікоўскі чортаў камень»)
Чортаў камень Шкленікоўскі
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
Чортаў камень Шкленікоўскі
Чортаў камень Шкленікоўскі
Найбліжэйшае мястэчка Шкленікова
Каардынаты54°47′20″ пн. ш. 27°3′24″ у. д. / 54.78889° пн. ш. 27.05667° у. д. / 54.78889; 27.05667Каардынаты: 54°47′20″ пн. ш. 27°3′24″ у. д. / 54.78889° пн. ш. 27.05667° у. д. / 54.78889; 27.05667
Плошча14 м²

«Чортаў камень Шкленікоўскі» — буйны ледавіковы валун каля вёскі Шкленікова Мядзельскага раёну Менскай вобласьці, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня[1]. Разьмешчаны на полі, у 12 км на паўднёвы ўсход ад гораду Мядзел, за 3 км на паўночны захад ад вёскі Сваткі, у 1 км на поўдзень ад вёскі Шкленікова.

Даўжыня 4,6 м, вышыня 0,8 м; плошча ахоўваемай тэрыторыі — 14 м².

Адносіцца да Чортавых камянёў-краўцоў і згодна паданьню:

«быццам тут жыў чорт, які па начах бясплатна шыў адзеньне. Аднойчы нейкая жанчына папрасіла яго: "Чарток, пашый мне за ўсіх ладней!" Чорт прышыў два рукавы як звычайна, а на сьпіне яшчэ і трэці. Кабета як убачыла тую працу, раззлавалася і крыкнула: "Каб ты праваліўся, чым так рабіць!" Ад гэтых слоў чорта панесла з каменя на возера, пасьля чаго яго ніхто больш не бачыў[2]."
  1. ^ ПОСТАНОВЛЕНИЕ МИНИСТЕРСТВА ПРИРОДНЫХ РЕСУРСОВ И ОХРАНЫ ОКРУЖАЮЩЕЙ СРЕДЫ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 18 марта 2008 г. № 22 «Об объявлении некоторых геологических объектов геологическими памятниками природы республиканского значения» Архівавана 29 чэрвеня 2020.
  2. ^ Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі / [А. К. Карабанаў, В. Ф. Вінакураў, Л. У. Дучыц і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут прыродакарыстання. — Менск: Беларуская навука, 2011. — 235 с. — ISBN 978-985-08-1295-7.
  • Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі / [А. К. Карабанаў, В. Ф. Вінакураў, Л. У. Дучыц і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут прыродакарыстання. — Менск: Беларуская навука, 2011. — 235 с. — ISBN 978-985-08-1295-7.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чортаў камень Шкленікоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў