Вялікі камень кудаеўскі
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
Разьмяшчэньне | Беларусь, Аршанскі раён |
---|---|
Каардынаты | 54°33′05″ пн. ш. 30°31′34″ у. д. / 54.55139° пн. ш. 30.52611° у. д.Каардынаты: 54°33′05″ пн. ш. 30°31′34″ у. д. / 54.55139° пн. ш. 30.52611° у. д. |
Плошча | 141,9 м² |
Вялікі камень кудаеўскі — валун у Беларусі, геалягічны помнік дзяржаўнага значэньня, ляжыць у кар’еры за адзін кілямэтар на поўдзень ад вёскі Кудаева Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. [1] [2]
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікі камень выкапалі пры распрацоўкі мясцовага кар’ера ў другой палове XX стагодзьдзя. Плошча помніка — 34,5 м², плошча ахоўнай зоны — 141,9 м². Доўгая вось яго дасягае 6,9 м, кароткая — 5 м, вышыня — 2 м, акружнасьць — 22,8 м, вага — больш за 180 т. Камень — чырвона-серы граніт-«рапаківі», прынесены ледавіком каля 150 тыс. гадоў таму з Аляндзкіх астравоў.
Гэта трэці па велічыні камень Беларусі. Другі (памеры 10.2×6×4 м.) — Чортаў камень (камень-кравец) ля вёскі Вароніна ў Сеньненскім раёне. Першы (памеры 11×5.6×2.8 м.) — Вялікі камень ля вёскі Горкі ў Шумілінскім раёне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Геология Беларуси. / Под ред.: А. С. Махнача, Р. Г. Гарецкого, А. В. Матвеева. — Мн.: Институт геологических наук НАН Беларуси, 2001. — С. 711 (№ 291). — 815 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6117-56-9
- ^ Калинин, Михаил Юрьевич. Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района. — Мн.: Белсэнс, 2008. — С. 104—108. — 159 с. — 1200 ас. — ISBN 978-985-6474-78-4
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 30—54.
- Шынкевіч, А. М. Аршаншчына старажытная. — Орша, 1990. — 19 с.
- Шынкевіч, А. М. . Падарожжа па Дняпры.. — Ворша: Аршанскі гарадскі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1994. — С. 19. — 40 с.
- Шинкевич, А. Н. Очерки о земле Оршанской. Природа, история, народные предания, старина. — Барань: 2013. — С. 9, 30, 225 — 226, 247, 272, 303, 426, 504, 508, 514, 538, 572, 573, 620, 739. — 844 с.