Перайсьці да зьместу

Камяніцкі валун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Камяніцкі валун
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
Найбліжэйшае мястэчка Камяніца
Каардынаты54°18′32,90″ пн. ш. 26°13′42″ з. д.HGЯO

Камяні́цкі валу́н — валун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня[1].

Знаходзіцца ў вёсцы Камяніца Смаргонскага раёну, за 50 мэтраў на захад ад дому №24.

Парода падобная на постбатнічныя граніты з навакольля Борг (Швэцыя). Прынесены ледавіком каля 130—150 тысячаў гадоў таму падчас ашмянскай стадыі сожанскага зьледзяненьня. Кірунак азімуту доўгай восі складае 30 градусаў (паўночна-ўсход). На паверхні растуць імхі і лішайнікі.

Валун дробназярністага граніту. Абвод 10,8 м, аб’ём 10,7 м³, вага 28,3 т.