Тупальшчынскі вялікі камень
Каардынаты: 54°39′53″ пн. ш. 26°24′3″ у. д. / 54.66472° пн. ш. 26.40083° у. д.
«Вялікі камень» Тупальшчынскі — валун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня[1]. Знаходзіцца паўночным-захадзе ад хутара Сяляцічы, Смаргонскага раёну, на тэрыторыі курганнага могільніка і разам зь ім утварае адзіны сакральны комплекс.
Назва паходзіць ад назвы былога маёнтка Тупальшчына, што знаходзіўся побач. У народзе камень больш вядомы пад назвай «Вялікі» ці «Літоўскі».
Паданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З валуном зьвязаны шэраг паданьняў розных па зьместу і часу стварэньня. Адно зь іх распавядае, як чэрці вырашылі перашкодзіць будаўніцтву касьцёла ў суседніх Жодзішках, і папераносілі камяні, нарыхтаваныя для будаўніцтва, у рэчышча Вяльлі. Апошні камень чорт трохі не пасьпеў данесьці да ракі, бо прапяяў певень, і чорт выпусьціў валун.
Па другому паданьню, селянін каля каменя сустрэў прыгожа апранутую дзяўчыну з доўгімі русымі валасамі, якая сказала яму прыйсьці туды заўтра а 12 гадзіне (г.зн. у час імшы ў касьцёле). Назаўтра селянін прыйшоў і ўбачыў вужа. Тады ён сказаў: «Згінь ты, прападзі!» Зьмей (а гэта ў ягоным вобліку была дзяўчына) сказаў: «Пракляў ты мяне навекі!», і зьнік.
Існуе паданьне, як швэды ў часы Паўночнай вайны пад каменем закапалі човен з золатам, і часам там можна бачыць зьзяньне.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па зьвестках у ХІХ стагодзьдзі адзін з памешчыкаў спрабаваў зрабіць з гэтага валуна надмагільле для сваёй памерлай жонкі. З-за гэтага камень згубіў сваё першапачатковае месцапалажэньне і зьнешні выгляд.
Першы дасьледчык культавага комплексу Канстантын Тышкевіч зрабіў апісаньне валуна, замаляваў яго выгляд. Адбылося гэта падчас воднага падарожжа 13 чэрвеня 1857 году, калі Тышкевіча частавалі ў Тупальшчынскім двары гарбатай, а потым на шляху да тупальшчынскага каменя яго зноў суправаджалі мясцовыя гаспадары і госьці[2]. Па зьвестках тышкевіча, Вялікі камень меў вакол сябе кола зь меншых валуноў. Пад гэтым колам быў тайнік, дзе знайшлі скарб з двух каменных сякер.