Фарнаканецкі валун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фарнаканецкі валун
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
Разьмяшчэньнеу вёсцы Фарны Канец
Каардынаты53°36′28″ пн. ш. 24°57′32″ у. д. / 53.60778° пн. ш. 24.95889° у. д. / 53.60778; 24.95889Каардынаты: 53°36′28″ пн. ш. 24°57′32″ у. д. / 53.60778° пн. ш. 24.95889° у. д. / 53.60778; 24.95889

Фарнаканецкі валунгеалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня. Разьмешчаны ў вёсцы Фарны Канец Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Ахоўны статус нададзены ў 1994 годзе.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Валун з боку

На муроўцы ўсталяваны валун буйназярністага рудавата-белага граніту-гнэйсу. Даўжыня 3,9 м, шырыня 2,5 м, вышыня 1,8 м, у абводзе 10,3 м, аб’ём 9,3 м³, маса каля 25 т. Прынесены ледавіком каля 200 тысячаў гадоў назад са Скандынавіі. Побач з валуном каменная канапа, высечаная зь сярэднезярністага шэрага граніту (даўжыня 1,4 м, шырыня 0,9 м, вышыня 0,7 м) з датай яе стварэньня — 1823.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]