Мантрым (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мантырым (імя)»)

Мантры́м (Мунтрым, Мондрым) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Монтрым.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Рымісмунд або Рымунд (Rimismund, Rimund) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[2] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымейка, Рымель, Рыман; германскія імёны Rimicho, Riemel, Rimann) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[3]. Такім парадкам, імя Монтрым азначае «непарушная гарлівасьць» (тое ж, што і імя Рымонт)[4].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[5] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Монтримова [печать][7], Montrimi[8] (Montrim[9]; 1 верасьня 1431 году); Montrim Markowiensis [tenutarii][10] (27 лютага 1434 году); Muntrim (1 жніўня 1439 году)[11]; к двору своему к Мунтримишкамъ (18 лютага 1509 году)[12]; а Іаном Монтримовичом (26 студзеня 1516 году)[13]; чоловеки у Троцкомъ повете у Олитскои волости на имя Рачка а Бутя а Мостухна Мондримович (2 ліпеня 1522 году)[14]; Монтрымъ Юревичъ (1528 год)[15]; зъ братьею своею Пацомъ, а Бартошомъ, а Миколаемъ, а Яномъ, а Павъломъ Монътримовичомъ (15 студзеня 1529 году)[16]; отъчыну небожчыка брата нашого Стася Монтърымовича (4 кастрычніка 1529 году)[17]; Амброжей Мунтримович (8 траўня 1534 году)[18]; Сусло Монтримович (1 ліпеня 1542 году)[19]; привилеи… князя Витолта… и короля его милости Жыкгимонта, даные… Монътриму (31 кастрычніка 1593 году)[20]; Abraham Kazimierz Montrymowicz… Ian Muntrym… Kazimierz Montrym (1648 год)[21].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мантрымовічы (Montrymowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[25].

Монтрымы[26], Монтрымы-Гуцэвічы[27], Монтырымы-Філіповічы[28] і Мантрымовічы-Жаковічы[29] — літоўскія шляхецкія роды.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1268, 1277.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24—25.
  5. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  6. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  7. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 136.
  8. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135—136.
  9. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 269.
  10. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
  11. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 172.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 317.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 181.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 10 (1440—1523). — Vilnius, 1997. P. 103.
  15. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 162.
  16. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 74.
  17. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 104.
  18. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 127.
  19. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 14.
  20. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 390.
  21. ^ Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do roku 1782, vydanego. T. 4. — Petersburg, 1859. S. 104.
  22. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 29, 113, 173.
  23. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 35.
  24. ^ Яўген Анішчанка, Попис шляхты Полоцкого воеводства 30.09.1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 19 жніўня 2015 г.
  25. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 138.
  26. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
  27. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Г, Згуртаваньне беларускай шляхты
  28. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ф, Згуртаваньне беларускай шляхты
  29. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ж, Згуртаваньне беларускай шляхты

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]