Мантрым
Герб «Тапор» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1439 |
Дзеці | Багдан |
Мантрым (? — па 1439) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста маркаўскі ў 1434 годзе.
Вотчынныя ўладаньні, відаць, знаходзіліся ў Маркаве (каля Салечнікаў і Жырмунаў)[1].
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рымісмунд або Рымунд (Rimismund, Rimund) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымейка, Рымель, Рыман; германскія імёны Rimicho, Riemel, Rimann) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[4]. Такім парадкам, імя Монтрым азначае «непарушная гарлівасьць» (тое ж, што і імя Рымонт)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Montrimi (Montrim[1]; 1 верасьня 1431 году)[6]; Montrim Markowiensis [tenutarii] (27 лютага 1434 году)[7]; Muntrim (1 жніўня 1439 году)[8].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь літоўскага баярскага роду. Відаць, быў у сваяцтве з Бутрымамі і Монтаўтамі, пра што сьведчыць гербавая роднасьць і блізкасьць уладаньняў.
Выступае як сьведка ў Чартарыйскай (1431 год) і Гарадзенскай (1434 год) умовах. У 1434 годзе быў старостам маркаўскім.
Меў сына Багдана, які ў 1440/1447 быў старостам ваўкавыскім. Разам з сынам выступае сьведкам ў наданьні Юрыя і Станіслава Радзівілавічаў віленскім францішканам ад 1 жніўня 1439 году (дакумэнт складаўся ў Салечніках)[1].
Мова і культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да акту Чартарыйскага замірэньня (1431 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[9]:
МОНТРИМОВА
Пячаць з рускім надпісам таксама прывесіў да акту Гарадзенскай умовы (1434 год)[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 269.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1268, 1277.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24—25.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135—136.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 172.
- ^ Semkowiczh W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych z szlachtą polską w Horodle 1413 r. // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. V, 1920. S. 49.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 101.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4