Любкішкі
| Любкішкі лац. Lubkiški | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Павет | Віленскі |
| Раён | Салечніцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°14′06″ пн. ш. 25°00′43″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Любкішкі на мапе Летувы Любкішкі | |
Любкішкі (лет. Liupkiškės) — вёска ў Летуве, у міжрэччы Вярсокі і Сольчыцы. Уваходзяць у склад Дайноўскага староства Салечніцкага раёну Віленскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Любіка або Любека, пазьней Любка (Lubbiko, Liubbecha, Lübke) — імя германскага паходжаньня[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XIX ст. шляхецкая ваколіца Любкішкі ўваходзіла ў склад Лідзкага павету Віленскай губэрні[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1905 год — 36 чалавек[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1021.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 419.
- ↑ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 213.