Любш
Любш лац. Lubš | |
Lubisch | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Lubo + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Любаш |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Любш» |
Любш, Любаш — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Любіш (Lubisch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -люб- (імёны ліцьвінаў Любейка, Любень, Любарт; германскія імёны Liubbecha, Luben, Lubert) паходзіць ад гоцкага liufs[2], германскага leuba, стараверхненямецкага liub 'лю́бы, каханы, мілы, прыемны'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Андреи Любошевич[4], Любшъ[5] (1528 год); Jan Kazimierz Lubszewicz[6], od P. Jana Lubszewicza[7] (1690 год).
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Андрэй Любашавіч — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Любш — шоўдаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ян Любашэвіч — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1603 годзе[8]
Любашэвічы (Lubaszewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Берасьцейскага павету[9].
У 1528 годзе ўпамінаўся маёнтак Любеш[10].
На 1910 год існаваў фальварак Любішаўка (Любішоўка) у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні[11].
На гістарычнай Берасьцейшчыне існуе вёска Любашкі, на гістарычнай Меншчыне — Любішына, на гістарычнай Піншчыне места Любяшоў і вёска Любашава, на гістарычнай Меншчыне — Любушаны, у былым Жамойцкім старостве — Любашышкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 46.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 158.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 159.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 71.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 167.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 210.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 182.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 7. — Warszawa, 1937. S. 372.
- ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 321.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 159.