Любарт (імя)
| Любарт лац. Lubart | |
| Lubert Lubart | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Lubo + Bert Lubo + Hart |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Любэрт, Любард, Люпарт, Лібэрт, Лібарт, Ліпарт, Лебарт, Лепарт, Леперт, Любарта, Лейбарт |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Любарт» | |
Любарт (Лібарт, Любард, Люпарт, Лебарт, Лепарт), Любэрт (Лібэрт, Лібарт, Ліпарт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Любэрт (Lubert[1][2][3]) або Любарт (Liubhart, Lubartus[4][5], Lubart[5][6], Liubardus[7]) і Берэтлюб (Beretliub) або Гартліб (Hartlib) — імёны германскага паходжаньня[8][2][7]. Іменная аснова -люб- (імёны ліцьвінаў Любейка, Любень, Любш; германскія імёны Liubbecha, Luben, Lubisch) паходзіць ад гоцкага liufs[7], германскага leuba, стараверхненямецкага liub 'лю́бы, каханы, мілы, прыемны'[6], аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Кібарт, Эйбарт; германскія імёны Siebart, Kibart, Eibert) — ад германскага berhta 'яркі'[9], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[10][11].
Германскае паходжаньне імя Любарт (Lubart), а таксама Любэрт (Lubert) і Лібэрт (Libert) ды іншых формаў (Lupert, Lephard, Libard, Lipard, Liphard, Liphart; Lubard, Lubhard, Lupard), якія гістарычных бытавалі ў Польшчы, сьцьвяржаецца ў этымалягічным слоўніку старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзеным Польскай акадэміяй навук[6]. Гоцкае паходжаньне імя Любарт адзначаў яшчэ прафэсар Дэрпцкага ўнівэрсытэту Канстантын Грэвінк(ru) з спасылкай на нямецкага лінгвіста Леа Маера(de)[12]. Адпаведнасьць імя Любарт германскаму імю Liubbert прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[13].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Любарт складаецца з асноваў -люб- і -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Rattolt, Konrad), якая паходзіць ад германскага rad- 'рада'[14]. Такім парадкам, імя Любарт (Liubarat[15]) азначае «рада міласьці»[16].
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвяртае ўвагу на тое, што аўтар хронікі Ўсходняй Фрызіі пад 1422 годам упамінае Любарта з Шмаленбургу (Lubbert tho Schmalenbrugge[17]), а пад 1417 годам — іншага Любарта зь Мюнстэру. Апроч таго, па 1328 годзе магістар Любарт Бол дзеіў у адной зь філіяў Тэўтонскага ордэну, што месьцілася ў месьце Утрэхце (Нідэрлянды)[18].
У Прусіі бытавала імя Любарт (Любэрт): Lubart / Lubert (1420 год)[19]. У ваколіцах Русі (Прусія) адзначалася прозьвішча Lubert[20].
Германскае імя Lubbert бытавала ў XV ст. у Рызе[21].
У Польшчы ў XVI—XVIII стагодзьдзях адзначаліся прозьвішчы Lubart, Lubartowa (жаночае), Lubartowicz, Lubartówna (жаночае), Luberda, Luberdowicz, Luberta, Lubertowicz[22].
У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Lubart[23].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Любартъ Кгедиминовичь (8 сьнежня 1322 году)[24]; от князя от Кестутя и от князя от Либорта у Торунь к местычемъ (па 1341 годзе)[25][26]; Lubardus filius Gedimini ducis Litwanorum (Хроніка Яна з Чарнкова пад 1349 годам)[27]; Rex Leobardum (Дубніцкая хроніка пад 1451 годам)[28]; оже я князь Еоунутии, и Кистюти, и Любартъ (1352 год)[29]; Nobilibus viris Oligerdo Magno et Kenstuto ac Lubardo fratribus ducibus Lituanorum (23 кастрычніка 1373 году)[30]; Lubertus Lytwanus (1376 год)[31]; Lunardus dux Lituanorum (29 верасьня 1377 году)[32]; Feodor Lubhard, dei gracia dux luciensis (22 траўня 1386 году)[33]; olim domino Lubardo, duci wlodimiriensi (4 лістапада 1386 году[34], 4 лістапада 1393 году[35]); dux magnus Lubarth[36] (4 лістапада 1386 году); das Luwburten was gewest (Мэмарыял Вітаўта, 1390 год)[37]; Lubart (Хроніка Віганда[38], 18 студзеня 1401 году[39], 1420 год[40]); non Luberti in Lutzik[41], Lubertus[42] (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга); Lubarth[a] або Любортъ[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Lubarth (Ян Длугаш)[43]; Любортъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс[44] і Сафійскі першы летапіс[45]); Любартъ Кгидоминовичъ (1444 год)[46]; оть князя Луцкого и Володимерского Люборта Кгедиминовича (14 лютага 1498 году)[47]; Любордъ Гедимановичь[48] (Ніканаўскі летапіс); homines… Lvborth Romeykovicz (27 сакавіка 1507 году)[49]; Балътромеи Любортовичъ (1528 год)[50]; люди… а Петьковых Любортовича сыновъ Амъброжейца а Матейца (4 лютага 1541 году)[51]; люди приставенства лепунского… Любортъ Воишторович (1 ліпеня 1542 году)[52]; Балтромей Любортовичъ (1567 год)[53]; gruntu ziemianina Krola Jmść. Dyneborskiego Liberta Rybindera (4 жніўня 1600 году)[54]; Samuel Lubarthowicz Sanguszko Kowelski (20 траўня 1606 году)[55]; Jan Libert[56], Stanisław Libert[57] (1621 год); подъ Лепартомъ волока одна (21 студзеня 1636 году)[58]; Libert (1636 год)[59]; Lenart Lubort na miejscu matki swej Raginy Lubortowej (1667 год)[60]; Lubart… Lubarth… Lupart (1671—1681 гады)[61]; Его Милости Геронима Любартовича Санъкгушки на Белымъ Ковлю (29 траўня 1682 году)[62]; Aleksander Dargiewicz z Lubortów… Andrzej Wizbor na miejscu P. Dawida Luborta i z przykupli z Lubortów dym (1690 год)[63]; po Kowalu i Lubarcie (1712 год)[64]; David Libertowicz (21 студзеня 1759 году[65] і 4 студзеня 1788 году[66]); Jur Grygul Lubartowey syn (25 сакавіка 1766 году)[67]; Franciszek Libert (1778 год)[68]; Symon Lebard (1784 год)[69]; Luberty (1784 год)[70]; Michal Lubertt Kolyska (1796 год)[71]; Elżbieta Lubert (1798 год)[72]; Krystyna Lubart (1803 год)[73]; Ignacy Edward Lubartt (1804 год)[74]; Stanislaw Lipart (1808 год)[75]; Marianna Leybart (1822 год)[76]; Anna Lubartowicz (1836 год)[77]; Klara Libartowicz (1837 год)[78]; Franciszka Libartowicz (1841 год)[79]; Libertowicz (1861 год)[80]; Lubart (1913 год)[81]; Mateusz Lubert, Tofila Lubertowa (XX ст.)[82].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Любарт (у праваслаўі Дзьмітры; 1299—1384?) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь валынскі
- Любэрт Гаўтцыльт (1347—1417) — флямандзкі манарх, матэматык, астроляг і містык
- Балтрамей Любартавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Станіслаў Бартламеевіч Любарт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1579 годзе[83]
- Сэбастыян і Мальхер Станіслававічы Любарты — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца паміж 1584 і 1599 гадамі[84]
- Якуб і Стэфан Любэртовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1586 годзе[85]
- Ян Любарт — жыхар Дрысьвятаў (Браслаўскі павет), які ўпамінаецца ў 1779 годзе[86]
- Адам Любарт Калышка — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, судзьдзя земскі вількамірскі ў 1792—1793 гадох[87]
- Дамінік Любарт Калышка — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, будаўнічы лідзкі ў 1791 годзе[88]
- Васіль Лібартаў — жыхар Смаленску на 1906 год[89]
- Казімер Лібяртовіч — жыхар Вільні на 1906 год[90]
- Іван і Пётар Любартовічы-Княжышчы — беларусы-праваслаўныя зь Віцебскага павету на 1912 год[91]
- Антон Лібяртовіч — каталік з Барысаўскага павету, паранены ў Першую сусьветную вайну[92]
- Уладзімер Лепяртовіч — праваслаўны зь Сенна, зьніклы ў Першую сусьветную вайну[93]
- Іван Любарта — праваслаўны зь Віленскага павету, зьніклы ў Першую сусьветную вайну[94]
- Антоні Любарт (Lubart) — уладальнік гаспадаркі ў Буйвідзах на 1938 год[95]
- Вольга Люберт (1893—?) — беларуска з ваколіцаў Менску[96]
- Браніслаў Любартовіч (1906—?) — беларус зь Віцебску[97]
Прыдомкам Любартавіч карыстаўся літоўскі княскі род Сангушкаў[98].
Любарты (Lubart) — прыгонныя зь вёскі Рудавеяў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[99].
Любарты (Lubart) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Кракаўскага ваяводзтва[100].
Лебартовіч (Lebartowicz), Любартовіч (Lubartowicz, Lubortowicz) і Любэрт (Lubert) — прозьвішчы, гістарычна зафіксаныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[101].
На 1910 год існавала вёска Любартова (Любартава) у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні[102].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Любарты, на гістарычнай Упіччыне — Любэрты, на гістарычнай Вількаміршчыне — Любартоў, на гістарычнай Троччыне — Люберцішкі, у былым Жамойцкім старостве — Лібарты, на гістарычнай Віцебшчыне — Лебартова. Каля Жытоміру існуе мястэчка Любар (упаміналася ў 1600 годзе як Любартов)[103].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Паводле Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie
- ↑ Паводле Віленскага сьпісу
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 17.
- 1 2 Knudsen G. Danmarks gamle personnavne. Bd. 1: Fornavne. — København, 1948. S. 848.
- ↑ Linnartz F. Rheinische Personen- und Familiennamen des 15. Jahrhunderts untersucht auf Grund der Fehde- und Geleitsregister der Stadt Köln von 1408 bis 1480. — Köln, 1930. S. 37.
- ↑ Schaar J. Woordenboek van voornamen. — Utrecht, 1984. S. 249.
- 1 2 Dijkstra W. Friesch woordenboek (Lexicon frisicum). — Leeuwarden, 1911. S. 242.
- 1 2 3 Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 159.
- 1 2 3 Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 158.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 292, 755, 1025.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
- ↑ Über heidnische Gräber Russisch Litauens und einiger benachbarter Gegenden, insbesondere Lettlands und Weissrusslands / von C. Grewingk. — Dorpat, 1870. S. 93
- ↑ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 37.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1028.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ↑ Veteris aevi analecta, seu vetera monumenta. T. 4. — Hagae-Comitum, 1738. P. 214.
- ↑ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
- ↑ S. 53.
- ↑ LUBERT, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Siliņa-Piņķe R. Rufnamen in Riga im 15. Jahrhundert: Überlegungen über eine schichtenspezifische Namengebung // Die Stadt und ihre Namen. Bd. 2, 2013. S. 243.
- ↑ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 363.
- ↑ LUBART, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 21.
- ↑ Послание литовских князей Кейстута и Любарта жителям Торуни (после 1341), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ↑ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 23.
- ↑ Monumenta Poloniae historica. Pomniki dziejowe polski. T. 2. — Lwów, 1872. S. 629.
- ↑ Chronicon Budense. Post elapsos ab editione prima et rarissima 365 annos, secundam adornavit. — Budae, 1838. P. 317.
- ↑ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 30.
- ↑ Послание папы Григория XI в.к.л. Ольгерду с призывом принять католичество (1373), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ↑ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 168.
- ↑ Послание короля Польши и Венгрии Людовика о положении в Подольской земле (1377), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ↑ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 2.
- ↑ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 5.
- ↑ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 15.
- ↑ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 7.
- ↑ Лицкевич О. В. «Летописец великих князей литовских» и «Повесть о Подолье»: опыт комплексного критического разбора. — СПб., 2019. С. 265.
- ↑ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 618.
- ↑ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 72.
- ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 420.
- ↑ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 111.
- ↑ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 115.
- ↑ Joannis Długossii seu longini canonici Cracoviensis Historiae Polonicae libri XII. T. 3. L. 9, 10. — Cracoviae, 1876. P. 406, 500.
- ↑ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 72.
- ↑ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 235.
- ↑ Архив Юго-Западной России. Ч. 1, т. 6. — Киев, 1883. С. 8.
- ↑ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 20.
- ↑ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 221.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 726.
- ↑ Перапіс войска ВКЛ 1528 года. Метрыка ВКЛ. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 162.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 229 (10) (1540—1541). — Vilnius, 2003. P. 120.
- ↑ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 15.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1346.
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 29. — Витебск, 1901. С. 112.
- ↑ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 154.
- ↑ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 72.
- ↑ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 78.
- ↑ Вестник Западной России. Т. 4, 1866. С. 3.
- ↑ Paknys M. Vilniaus miestas ir miestieèiai 1636 m.: namai, gyventojai, sveèiai. — Vilnius, 2006. P. 147.
- ↑ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 3. — Warszawa, 2015. S. 375.
- ↑ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 167.
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 28. — Витебск, 1900. С. 196.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 125.
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 164.
- ↑ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1758—1760 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ↑ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1788 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ↑ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 150.
- ↑ Kobryń, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 515.
- ↑ Ukmergės dekanato vizitacija 1784 m. Fontes Historiae Lituaniae. Wol. VIII. — Vilnius, 2009. P. 158.
- ↑ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 186.
- ↑ Plusy, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Plusy, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Remigoła, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Bijuciszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Słonim, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Mosty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Mosty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Turejsk (gr.-kat., prawosł.), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Spis miejscowości oraz nazwisk mieszkańców parafii werkowskiej w 1861 r., Genealogia Wileńszczyzny
- ↑ Parafia niemenczyńska w 1913 r., Genealogia Wileńszczyzny
- ↑ [https://genealogia.okiem.pl/zdjecie/47606/lubert-mateusz-lubertowa-tofila-malwina-monika-leonora Cmentarze — Litwa > Dubinki Dubingiai Litwa > Lubert Mateusz, Lubertowa Tofila. Malwina, Monika, Leonora], Genealogia Polaków — portal genealogiczny
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 82.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 132.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 194.
- ↑ Яўген Анішчанка, Дрисвяты −1 инвентарь 1779 г. Иосиф Гильзена, Архіў гісторыка Анішчанкі, 17 лютага 2018 г.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 480.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 315.
- ↑ Смоленские Губернские Ведомости, 28 ноября 1906 года. С. 3.
- ↑ Список лиц, пользующихся правом участия в выборах в Государственную Думу по 2-му избирательному участку г. Вильны. — Вильна, 1906. С. 44.
- ↑ Приложение к № 10 Витебских Губернских Ведомостей, 4 августа 1912 года. С. 22.
- ↑ Именной список №427 убитым, раненым и без вести пропавшим нижним чинам. — СПб., 1914. С. 6825.
- ↑ Именной список №129 убитым, раненым и без вести пропавшим нижним чинам. — СПб., 1914. С. 2057.
- ↑ Именной список №24 убитым, раненым и без вести пропавшим нижним чинам. — СПб., 1914. С. 382.
- ↑ Ryszard Sys, Wykaz właścicieli nieruchomości rolnych Województwa Wileńskiego w latach 1928—1939. Część III, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
- ↑ Люберт Ольга Игнатовна, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Любартович Бронислав Стефанович, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897.S. 71.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 697.
- ↑ Polska encyklopedja szlachecka. T. 7. — Warszawa, 1937. S. 372.
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 40, 95—97.
- ↑ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 104.
- ↑ Непокупный А. П. Балто-севернославянские языковые связи. — Киев, 1976. С. 167.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)