Коншалк
Выгляд
| Коншалк лац. Konšałk | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Cono + Schalk |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Коншалк» | |
Коншалк — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кона (Cono) і Скальк або Шальк (Scalc, Schalk) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[2] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[3], а аснова -скалк- (-шалк-) (імёны ліцьвінаў Скаламонт, Скальбут, Войшалк; германскія імёны Scelemondo, Butaskalks, Gottschalk) — ад гоцкага skalks 'слуга'[2]. Такім парадкам, імя Коншалк азначае «слуга адвагі»[4]. Адзначалася германскае імя Gundiscalcus (Gundi-scalcus)[5].
Варыянт імя ў гістарычнай крыніцы: Jurgi Konschalk (15 траўня 1432 году)[6][a].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Юры Коншалк[b] — літоўскі баярын, які засьведчыў Другую Хрыстмэмэльскую ўмову
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Таксама ў летувізаванай форме: Петкусъ Коншелкгойтись (1567 год)[7]
- ↑ Расейскі гісторык Сяргей Палехаў ідэнтыфікуе яго з Юрыем Корсакам на падставе напісаньняў Jurgy Korschack і Wessyly Korschk з чарнавых матэрыялаў умовы[8]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 372, 1303.
- 1 2 Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 150.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ↑ Boullón Agrelo A. I. Antroponimia medieval galega (ss. VIII–XII). — Tübingen, 1999. P. 261.
- ↑ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1320.
- ↑ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 233.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)