Царква Маці Божай Адзігітрыі (Дзісна)
Помнік сакральная архітэктуры | |
Царква Маці Божай Адзігітрыі
| |
Царква Маці Божай Адзігітрыі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Дзісна |
Каардынаты | 55°34′6.47″ пн. ш. 28°11′56.42″ у. д. / 55.5684639° пн. ш. 28.1990056° у. д.Каардынаты: 55°34′6.47″ пн. ш. 28°11′56.42″ у. д. / 55.5684639° пн. ш. 28.1990056° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Полацкая япархія |
Царква Маці Божай Адзігітрыі | |
Царква Маці Божай Адзігітрыі на Вікісховішчы |
Царква Маці Божай Адзігітрыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Дзісьне. Знаходзіцца ў заходняй частцы места, на могілках. Дзее. Твор архітэктуры «цаглянага» стылю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную могілкавую царкву ў Дзісьне збудавалі ў 1904 годзе.
У 1990-я гады да царквы зрабілі прыбудову з сылікатнай цэглы.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры «цаглянага» стылю. Прастакутны ў пляне аб’ём пад вальмавым дахам (ад пачатку з гонты) зь 5-граннай апсыдай завяршаецца купалам на 8-гранным барабане. Роўнічныя неатынкаваныя фасады апярэзваюцца карнізам простага профілю з 2-граннымі заломамі на бакавых фасадах, якія рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі з прафіляванымі броўкамі. Уваход вылучаўся рызалітам і кансольным брылем.
Побач з царквой стаіць цагляная 2-ярусная чацьверыковая шатровая званіца з купалам[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.