Перайсьці да зьместу

Дзісенскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Дзісенскі замак
Замкавая выспа, да 1918 г.
Замкавая выспа, да 1918 г.
Краіна Беларусь
Места Дзісна
Дата заснаваньня XIV ст.

Дзісенскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Дзісьне. Знаходзіўся на высьпе Замку каля сутокаў Дзісны і Дзьвіны. Існаваў у XIV—XVIII стагодзьдзях.

Драўляны замак у Дзісьне збудавалі ў XIV ст. Ён упамінаецца ў хроніках Інфлянцкага ордэна каля 1374/1377 году. У XІV — пачатку XV стагодзьдзя выконваў ролю фарпоста Полацка на Дзьвіне. Па Грунвальдзкай бітвы страціў стратэгічнае значэньне. За часамі Інфлянцкай вайны (1558—1583) прыйшоў у заняпад.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) 25 ліпеня 1654 году замак захапілі маскоўскія войскі. Па ўмацаваньні маскоўскімі захопнікамі ў 1655 годзе меў 14 вежаў, каля 40 гарматаў. 10 красавіка 1660 году замак вызвалілі войскі Вялікага Княства Літоўскага.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) замак цалкам зьнішчылі[1].

  1. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 117.