Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Дзісна)
| Помнік гісторыі | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Дзісна |
| Каардынаты | 55°34′02,46″ пн. ш. 28°13′08,80″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Полацкая япархія |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Дзісьне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Васкрасенскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дзісьне збудавалі ў 1864—1870 гадох.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю фармуюць кубападобны цэнтральны аб’ём, да якога праз трапэзную далучаецца высокая 3-ярусная 8-гранная званіца, надбудаваная над прытворам. Над цэнтральным аб’ёмам узвышаецца магутны 8-гранны сьветлавы барабан пад паўсфэрычным купалам з купалам-цыбулінай, над званіцай — таксама купал-цыбуліна. Уваход вылучаецца нізкім прытворам пад 2-схільным пакрыцьцём. Фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі, дэкаруюцца аркатурнымі фрызамі, круглымі люкарнамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- П. Валынцэвіч, 17 лютага 1903 г.
- 1915 г.
- 1936 г.
- да 1939 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Уваход
- З боку апсыды
- Бакавы фасад
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Арджанікідзэ, 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.