Андрэй Альгердавіч
Андрэй Альгердавіч | |
князь полацкі | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1325, Вільня, Вялікае Княства Літоўскае |
Памёр | 12 жніўня 1399, Ворскла |
Нашчадкі | Міхаіл Андрэевіч і Сямён Андрэевіч |
Дынастыя | Гедымінавічы |
Бацька | Альгерд[1][2] |
Маці | Марыя Віцебская[2] |
Андрэ́й Альге́рдавіч, Андрэй По́лацкі (к. 1320 — 12 жніўня 1399) — князь пскоўскі, апошні полацкі князь (1348—1377; 1382—1387), некаторы час вялікі князь полацкі і вялікі князь рускі. Старэйшы з дванаццаці сыноў Альгерда.
Быў абраны пскавічамі пскоўскім князем, але хутка пакінуў Пскоў, бо быў абраны полацкім князем замест свайго дзядзькі Нарымонта-Глеба. Замест сябе ў Пскове пакінуў намесьнікам Юрыя Вітаўтавіча (магчыма свайго стрыечнага брата), пасьля гібелі Юрыя ў бітве зь лівонскімі рыцарамі пскавічы абралі сабе іншага князя, бо былі незадаволеныя адсутнасьцю Андрэя ў горадзе.
Пасьля сьмерці Альгерда па яго тастаменьце вялікім князем літоўскім стаў Ягайла. Андрэй спачатку быў у хаўрусе з Кейстутам супраць Ягайлы, пасьля сьмерці Кейстута абвясьціў сябе вялікім князем полацкім, а пасьля вялікім князем рускім са сталіцай у Полацку. Аднак пад ціскам Ягайлы вымушаны быў падацца з Полацку ў Маскву.
Андрэй Полацкі браў удзел у сутычках маскоўцаў з татарамі, у тым ліку ў пераможнай бітве на рацэ Вожы ў 1378 годзе. А таксама ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве ў 1380, дзе ўзначальваў правы фланг маскоўскага войска.
Пасьля склаўшы хаўрус зь Лівонскім ордэнам, назваўшы лівонскага магістра бацькам і дарагім сябрам такім чынам прызнаўшы сябе яго васалам, вярнуўся ў Полацак. Празь нейкі час быў захоплены Ягайлам і зьняволены ў адным з польскіх замкаў. Адтуль быў вызвалены па просьбе вялікага князя літоўскага Вітаўта.
Загінуў у 1399 годзе ў бітве на рацэ Ворскле разам з братам Дзьмітрыем і шматлікімі іншымі рускімі князямі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ К. Б. Андрей // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 288.
- ^ а б Андрей Ольгердович // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 764.
Папярэднік Нарымонт-Глеб |
Полацкі князь 1348—1387 |
Наступнік Намесьнікі полацкія |
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
![]() |
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |