Перайсьці да зьместу

Бэньямін Нэтаньягу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Біньямін Нэтаньяху»)
Бэньямін Нэтаньягу
лац. Beńjamin Netańjahu
בנימין נתניהו
2023 г.
2023 г.
Старшыня ўраду Ізраілю
31 сакавіка 2009  цяперашні час
Прэзыдэнт Шымон Пэрэс
Рувэн Рыўлін
Папярэднік Эгуд Ольмэрт
Старшыня ўраду Ізраілю
18 чэрвеня 1996  6 ліпеня 1999
Прэзыдэнт Эзэр Вэйцман
Папярэднік Шымон Пэрэс
Наступнік Эгуд Барак
Міністар замежных справаў Ізраілю
6 лістапада 2002  28 лютага 2003
Прэзыдэнт Масей Кацаў
Прэм’ер-міністар Арыель Шарон
Папярэднік Шымон Пэрэс
Наступнік Сільван Шалом
Міністар фінасаў Ізраілю
28 лютага 2003  9 жніўня 2005
Прэзыдэнт Масей Кацаў
Прэм’ер-міністар Арыель Шарон
Папярэднік Сільван Шалом
Наступнік Эгуд Ольмэрт
Дэпутат Кнэсэту Ізраілю
28 сакавіка 2006  31 сакавіка 2009
Прэзыдэнт Масей Кацаў
Шымон Пэрэц
Прэм’ер-міністар Эгуд Ольмэрт
Папярэднік Амір Пэрэц
Наступнік Цыпі Ліўні
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся21 кастрычніка 1949(1949-10-21)[1][2][3][…] (76 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Сара Бэн-Арцы
Дзеці сыны: Яір, Аўнэр
Бацька Бэнціян Нэтаньягу
Маці Ціла Зэгал
Узнагароды
Подпіс
Сайт netanyahu.org.il

Бэньямі́н[a] «Бі́бі» Нэтанья́гу (па-габрэйску: בִּנְיָמִין "בִּיבִּי" נְתַנְיָהוּ‎‎; нарадзіўся 21 кастрычніка 1949 году, Тэль-Авіў, Ізраіль) — дзяржаўны дзяяч Ізраілю.

Зьяўляецца цяперашнім прэм’ер-міністрам Ізраілю. У цяперашні час служыць у якасьці дэпутата Кнэсэту і старшынём партыі Лікуд. Зьяўляецца першым прэм’ер-міністрам Ізраілю, які нарадзіўся ў Ізраілі пасьля заснаваньня сучаснай дзяржавы Ізраіль.

21 лістапада 2024 году Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Нэтаньягу за меркаваныя вайсковыя злачынствы ды злачынствы супраць чалавечнасьці падчас вайсковых дзеяньняў у Газе[4].

Паходжаньне. Сям’я

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Продкі паходзяць зь Беларусі. Яго прадзед Натан Мілекаўскі нарадзіўся ў мястэчку Крэве (цяпер Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць). Жаніўся тры разы. Першы раз на Мір’ям Вэйцман. Ад мае дачку Ноа (нар. 29 красавіка 1978). У 1981 годзе разьвёўся зь Мір’ям і жаніўся на Кэйт Флэрз. Яна з Брытаніі і негабрэйка. Перад шлюбам Кэйт перайшла ў юдаізм. Трэцяю жонкаю стала жыдоўка. Гэта трэба было каб, мець дзяржаўную службу ў Ізраілі. Ёю стала Сара Бэн-Арцы. Яна нарадзіла Бэньяміну двох сыноў: Яір і Аўнэр.

Дзяцінства. Маладосьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Нарадзіўся ў Ізраілі ў месьце Тэль-Авіў. Яго бацькі няверуючыя жыды. Маці — Ціла Зэгал (1912—2000). Тата — Бэнціян Нэтаньягу (1910—2012) паходзіў з Варшавы (Прывісьлініскі край, Расейская імпэрыя; цяпер Польшча). Яны мелі трох дзяцей. Бэньямін быў другім дзіцём. Сям’я з 1956 па 1958 і зноў з 1963 па 1967 жыла ў ЗША ў ваколіцах Філадэлфіі (штат Пэнсыльванія). У маладосьці служыў у войску Ізраілю. Ваяваў. Вучыўся ў ЗША. Там закончыў Масачусэцкі тэхналягічны інстытут. Мае вышэйшую гаспадарчую адукацыю. Пасьля заканчэньня ВНУ рабіў у ЗША ў Бостанскай раднікавай грамадзе. Вярнуўся ў Ізраіль, дзе з 1978 па 1980 рабіў у Інстытуце імя Янатана Нэтаньягу (Інстытут меў назву ад імя брата, які загінуў падчас вайны). З 1980 па 1982 рабіў у гандлёвай грамадзе ў Ерусаліме.

Дзяржаўная служба

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

З 1982 па 1984 гады рабіў намесьнікам пасла ў ЗША. З 1984 па 1988 гады Б. Нэтаньягу рабіў прадстаўніком Ізраілю ў Сувязі аб’яднаных народаў. У 1993 годзе стаў старшынём партыі Лікуд.

У 1996 годзе перамог на выбарах і стаў самым маладым старшынём ураду Ізраілю. Панаваў з чэрвеня 1996 па ліпень 1999. У 1999 годзе з-за паражэньня на выбарах (дзе перамог Эгуд Барак) пакінуў дзяржаўную службу.

Вярнуўся ва ўрад Ізраілю ў 2002 годзе ва ўрадзе Арыеля Шарона. Быў міністрам замежных справаў (2002—2003) і міністрам фінансаў (2003—2005). У 2005 годзе падаў у адстаўку. У тым жа годзе ўзначаліў партыю Лікуд з-за таго, што яе колішні старшыня А. Шарон перайшоў у партыю Кадыма.

Трэці ўрад. Старшыня ўраду

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

10 лютага 2009 году на выбарах у Кнэсэт Ізраілю партыя Лікуд перамагла. Б. Нэтаньягу стаў старшынём ўраду[5]. Цяпер займае гэтую пасаду. Яго ўрад лічыцца самым доўгім за ўсю гісторыю Ізраілю.

Зьяўляецца прыхільнікам захаваньня за Ізраілем земляў, што знаходзяцца паміж ракою Ярдан і Міжземным морам. Выступае за адзіны й недзялімы Ерусалім, які павінен застацца сталіцай Ізраілю, якую ў сьнежні 2017 г. прызнаў урад ЗША на чале з прэзыдэнтам Дональдам Трампам. Выступае за захаваньне габрэйскасьці Ізраілю. Негабрэі ня могуць займаць дзяржаўныя пасады. Прычым нават асобы, якія нарадзіліся ў Ізраілі й добра валодаюць габрэйскай моваю.

Выбары ў Кнэсэт

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Б. Нэтанягу прымаў удзел у наступных выбарах у Кнэсэт:

  1. Часам у друку памылкова сустракаецца: Біньямін, відаць ад мянушкі «Бібі»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]