Калосьсе (1935): розьніца паміж вэрсіямі
Створана старонка са зьместам '{{Часопіс |назва = Калосьсе |выява = |тэматыка = літературна-...' |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 18:10, 13 кастрычніка 2016
Калосьсе | |
Тэматыка | літературна-навуковы часапіс |
---|---|
Пэрыядычнасьць | раз у тры месяцы |
Адрас | Вільня, Завальная 1-3 |
Выдавец | Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры |
Галоўны рэдактар | Янка Шутовіч |
Дата заснаваньня | 1935 |
Дата закрыцьця | 1939 |
Мова | беларуская |
Аб’ём | 70 старонак |
«Калосьсе» — беларускі літературна-навуковы часапіс. Выдаваўся з 1935 да 1939 году ў Вільні на беларускай мове раз у тры месяцы.
Выдавец:Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры. Рэдактар: Янка Шутовіч. Рэдакцыйная калегія: Мікалай Шкялёнак, Адам Станкевіч, Станіслаў Станкевіч, Мар’ян Пецюкевіч.
Супрацоўнікі «Калосься»: Вячаслаў Багдановіч, А. Бужанскі (сапр. Аўген Бартуль), Анатоль Бярозка (сапр. Мацьвей Смаршчок), Станіслаў Грынкевіч, Алесь Дубровіч (сапр. Аляксей Рэдзька), Хведар Ільяшэвіч, Анатоль Іверс, С. Каліна, Адольф Клімовіч, Я. Крыга, Міхась Машара, Мар’ян Пецюкевіч, Сяргей Сахараў, Кс. Адам Станкевіч, Ян Станкевіч, Паўлюк Сірата (сапр. Валянцін Таўлай), Пётра Сергіевіч, Максім Танк, Сяргей Хмара (сапр. Сіняк), Андрэй Чэмер (сапр. Аляксей Анішчык), Ул. Чэмер, Мікалай Шкялёнак, Рыгор Шырма.
Вонкавыя спасылкі
- «Калосьсе» (1935 — 1939) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)
Літаратура
- У. А. Калесьнік. «Калосьсе». // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3 — с. 481. , ISBN 985-11-0130-3
Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |