Перайсьці да зьместу

Пётра Сергіевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётра Сергіевіч

лац. Piotra Sierhijevič
Імя пры нараджэньні Пётра Аляксандравіч Сергіевіч
Дата нараджэньня 10 ліпеня 1900(1900-07-10)
Месца нараджэньня вёска Стаўрова, Браслаўскі павет, Віленская губэрня
Дата сьмерці 1 лістапада 1984(1984-11-01) (84 гады)
Месца сьмерці Вільня
Месца пахаваньня
Адукацыя Акадэмія прыгожых мастацтваў Віленскага ўнівэрсытэту (1919-1922, 1925-1927), Кракаўская акадэмія мастацтваў (1924-1925)
Месца вучобы
Занятак Графіка, жывапіс, манумэнтальная размалёўка
Навуковая сфэра малярства[1] і графіка[d][1]
Жанры партрэт
Працы «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года» (1936), «Нарачанскі рыбак»
Узнагароды Заслужаны дзяяч мастацтва Летувіскай ССР (1960)
Подпіс
Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году. Гарадзенскі гісторыка-археалягічны музэй

Пё́тра Сергіе́віч (10 ліпеня 1900, вёска Стаўрова, цяпер у Браслаўскім раёне — 1 лістапада 1984, Вільня) — беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст.

Нарадзіўся ў вёсцы Стаўрова на Браслаўшчыне ў беднай сялянскай сям’і 10 ліпеня 1900 году. Пачатковую адукацыю атрымаў у вольнай школе малюнку і жывапісу ў Вільні. У 1919 годзе паступіў у Акадэмію прыгожых мастацтваў Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя.

У 1924—1925 гадах у Кракаўскай акадэміі мастацтваў. У 1928 годзе вярнуўся ў Вільню, зьяўляўся прыхільнікам і актыўным дзеячом беларускага адраджэньня ў 30-я гады.

У 1932 годзе рэдагаваў часопіс Нёман, прыняў ўдзел у калектыўнай выставе Віленскага незалежнага таварыства мастакоў-плястыкаў, якая адбывалася ў Вільні й Варшаве. Тры гады пазьней прадстаўленая ўласная выстава мастака ў Вільні (26 сьнежня 1935 — 8 студзеня 1936). У 1938 г. падарожнічае па Італіі. У час вайны жыве, на зьмену, у Вільні і ў Стаўрове (Шляхотчыне).

У 1943 г. адбылася яго другая пэрсанальная выстава ў Вільні. У 1944—1945 гг. працаваў захавальнікам фондаў у Беларускім музэі ў Вільні, пасьля вайны — старшым выкладчыкам на катэдры малюнку і жывапісу ў Віленскім інстытуце прыгожых мастацтваў.

У 1960 годзе атрымаў званьне заслужанага дзеяча мастацтва Летувіскай ССР за заслугі ў разьвіцьці выяўленчага мастацтва. Юбілейныя выставы ў Вільні ладзіліся ў 1960, 1970, 1980 гадох. У 1962 годзе — індывідуальная выстава ў Менску, у Палацы мастацтваў. У 1968 г. браў удзел у выставе ў варшаўскай «Захэнце». У 1978 годзе працы Сергіевіча былі выстаўленыя ў Менску. Пабачылі сьвет некалькі каталёгаў выставаў.

Памёр у лістападзе 1984 году ў Вільні і пахаваны на віленскіх вайсковых могілках.

Творчасьці ўласьцівыя вобразнасьць, эмацыйнасьць, цікавасьць да самабытнасьці беларускай народнай культуры.

Спадчына мастака — больш за 600 палотнаў. Найбольшая частка карцінаў беларускага мастака знаходзіцца зараз у Летувіскім музэі мастацтва. Адзінаццаць працаў Пётры Сергіевіча захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску, у гістарычна-краязнаўчым музэі ў Браславе, некалькі працаў знаходзіцца ў культурных установах, між іншым, у карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка[2], у музэі Янкі Купалы ці гісторыка-археалягічным музэі ў Гародні. Астатнія — у прыватных зборах Летувы, Беларусі й Польшчы[3]. Тры палотны (партрэты Янкі Багдановіча, Адольфа Клімовіча й від на помнік Тры Крыжы) й 9 эксізаў зьмяшчае сучасны Віленскі Беларускі Музэй.[4]

Партрэты «Беларуская настаўніца», «Партрэт жонкі», «Нарачанскі рыбак», Міхася Забэйды-Суміцкага, Максіма Танка і іншыя. Тэматычныя карціны «Скарына ў рабочым кабінэце», «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года», «Арышт Паўлюка Багрыма», «Усяслаў Полацкі» і іншыя. Жыцьцю сялянаў Заходняй Беларусі прысьвечаныя палотны «Жыцьцё», «Вясельле ў Беларусі», «Беларусы».

У 1920—1930-я гады Сергіевіч стварыў манумэнтальныя паліхромныя размалёўкі ў касьцёлах Горадні, Смургоняў, Солаў, Поразава, Жодзішкаў, Салечнікаў. Сьценапіс у Солах стаў самым вялікім цыклам мастака, манумэнтальнымі размалёўкамі быў упрыгожаны ўвесь касьцёл — столь і сьцены[5]. У Смургонях сьценапіс не захаваўся. У Гародні, Жодзішках і Солах размалёўкі былі перапісаны ў час чарговых рамонтаў храмаў[6].

Працаваў таксама ў станкавай і кніжнай графіцы. Рэдагаваў і афармляў часопісы «Калосьсе», «Нёман», у якіх друкаваліся яго артыкулы па праблемах мастацтва і беларускай культуры, малюнкі.

  • У 1994 годзе «Белпошта» выпусьціла паштовую марку[7].
  • У Вільні на доме, дзе жыў Сергіевіч, была ўсталяваная памятная дошка па-летувіску і па-беларуску[8].
  • Бібліятэка імя Пётры Сергіевіча ў былым мястэчку Казяны.

Пётра Сергіевіч прыймаў удзел у выставах Саюзу Незалежных Артыстаў-Мастакоў («Związek Niezależnych Artystów-Malarzy») у Вільні ў 1933 і 1934 гадах, Варшаве ў 1933 годзе ў «Zachęcie» (таксама выстаўка Z. N. A. М.).

  • Вільня: 26 сьнежня 1935 — 8 студзеня 1936, першая асабістая выстава ў памяшканьні школы Таварыства Артыстаў Плястыкаў на вуліцы Адама Міцкевіча ў доме № 7 выстаўлялася 50 абразоў і 40 рысаваных партрэтаў[9][10][11].
  • Вільня: 26 красавіка — 9 мая 1943 году ў сядзібе Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні па адрасе вуліца Гедыміна, 4 праходзіла выстава Пятра Сергіевіча. Было прадстаўлена каля 80 карцін і малюнкаў, выкананых алеем. Сярод твораў, якія прыцягнулі ўвагу рэцэнзентаў, быў зімовы пэйзаж «Зіма ў лесе».
  • Вільня: 1960 год юбілейная выстава, на якой прадстаўлена 211 работ, у тым ліку 21 кампазыцыя, 62 партрэты, 56 пейзажаў, 6 нацюрмортаў, 65 малюнкаў[12].
  • Менск: травень 1962 году ў Дзяржаўным мастацкім музэі пэрсанальная выстаўка твораў. На выстаўцы экспануюцца вялікія мастацкія палотны, пэйзажныя творы, партрэты, натурморты: «Першадрукар Францішак Скарына», «Кастусь Каліноўскі й Валеры Ўрублеўскі аглядаюць паўстанцаў», «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 г.», «Дэманстрацыя беспрацоўных», «Партызаны ля кузьні», «Набат», «А хто там ідзе?», «Сабраныя камяні», «Веснавая казка», «Вецер на Нарачы», партрэт паэта Максіма Танка, беларускага пейзажыста Мікалая Дучыца[13].
  • Варшава: чэрвень—травень 1968 году, Аўдыторыя Варшаўскага тэхнічнага ўнівэрсытэту — 58-я выстава нацыянальнай мастацкай групы «Zachęta»(pl), на якой было прадстаўлена 7 карцін алеем, у тым ліку «Канстанцін Каліноўскі», і 7 малюнкаў сярод больш чым 100 мастакоў, якія прадэманстравалі каля 450 экспанатаў[14].
  • Вільня: 1970 год юбілейная выстава[15].
  • Менск: 1978 год з 24-га сакавіка ў Палацы Мастацтва[16][17].
  • Вільня: 1980 год юбілейная выстава[18].
  • Вільня: 2000 год. Да стагодзьдзя з дня нараджэньня мастака Віленскі мастацкі музэй арганізаваў выставу яго прац у прыватнай галерэі «Amatininkų».

Бібліяграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць]

  1. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Сергиевич Петр
  3. ^ Дзень народзінаў Пётры Сергіевіча. Малады ФронтПраверана 17 ліпеня 2010 г.
  4. ^ Працы Сергіевіча ў калекцыі Віленскага Беларускага Музэю.
  5. ^ Przejezdny. Pisą do nas. Biezymienny artysta.  (пол.) // Przegląd Wileński : pismo poświęczona sprawom krajowym. — 29.09.1934. — № 15. — С. 7.
  6. ^ Вольга Бажэнава Роспісы Пётры Сергіевіча. Часопіс «Наша вера» №1 (15) 2001. Праверана 17 ліпеня 2010 г.
  7. ^ Stamps of the Republic of Belarus issued in 1994  (анг.)
  8. ^ Сяргей Дубавец. (1 жніўня 1999) Забытыя адрасы беларушчыны. З.Бартосік пра фальварак Мігаўку, з удзелам М. Шнэйдэра. С.Харэўскі пра дом П.Сергіевіча ў Вільні, з удзелам Ф.Нюнькі, Я.Вайтовіча і Ул.Скараходава Вострая Брама. Радыё Свабода.
  9. ^ Х. І. Мастацкая выстаўка Пётры Сергіевіча. // Родны край : часопіс. — 1936, 11 студзеня. — № 1 (89). — С. 2—3.
  10. ^ Ад. Станкевіч. Зацемкі аб П. Сяргіевічу і яго творстве (з нагоды выстаўкі рысункаў і малярства). // Калосьсе : беларускі літературна-навуковы часапіс. — 1936. — № 1 (5). — С. 44—46.
  11. ^ J. Wystawa obrazów Piotra Siergijewicza.  (пол.) // Słowo : газэта. — 1936, 1 stycznia. — № 1 (4208). — С. 10.
  12. ^ Petras Sergijewičius, «Katalogas». — Vilnius: Vilniaus Valstybinis Dailes Muziejus, 1961. — 119 с.
  13. ^ Я. Красоўскі. Мастак-грамадзянін. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 1962, 11 мая. — № 38 (1675). — С. 3.
  14. ^ 58 Wystawa Ogólnopolskiej Grupy Twórczej "Zacheta": Zwiazek Polskich Artystów Plastyków, Centralne Biuro Wystaw Artystycznych; kwiecien - maj 1968, Aula Politechniki Warszawskiej / składka Helena Szustakowska. — Warszawa: 1968. — 78 с.
  15. ^ Petras Sergijewičius, «Katalogas». — Vilnius: Lietuvos TSR Dailes Muziejus, 1970. — 24 с.
  16. ^ Аляксей Марачкін. (6 сьнежня 2009) Vystava Miensk 24.03.1978. @krywal2010.
  17. ^ Усе свае - 30 гадоў таму livejournal. rycyna (7 сьнежня 2009).
  18. ^ Petras Sergijewičius, «Katalogas». — Vilnius: Lietuvos TSR Dailes Muziejus, 1980. — 24 с.
  19. ^ Абсягі. Віцебшчына. У Браславе шануюць творцаў. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 2000, 15 верасьня. — № 37 (4069). — С. 3.
  20. ^ Хроніка мастацкага жыцця. Выстаўкі. // Мастацтва : часопіс. — 2000, верасень. — № 9 (213). — С. 54.
  21. ^ Helena Kozłowska-Głogowska. Białoruski Matejko.  (пол.) // Czasopis : Białoruskie pismo społeczno-kulturalne=грамадзка-культурны часопіс. — 2003. — № 7—8. — ISSN 1230-1876.
  22. ^ Ганна Кандрацюк. Пётра Сергіевіч у Беластоку. // Ніва : тыднёвік. — 2003, 16 сакавіка. — № 11 (2444). — С. 1, 3.
  23. ^ Валянціна Аксак. (17 сьнежня 2008) “Ars incognitа” раскрывае таямніцы. Радыё Свабода.
  24. ^ Партрэт ксяндза Станіслава Глякоўскага выставяць у Купалаўскім музеі ў Мінску Анонсы. Catholic.by (14 верасьня 2015).
  25. ^ Адам Мальдзіс. Беларуска-літоўская выстава Пётры Сергіевіча ў Мінску, у Купалаўскім музеі знаёміць з творчасцю адметнага мастака. // Голас радзімы : газэта. — 2015, 8 кастрычніка. — № 38 (3446).
  26. ^ Адам Мальдзіс. Беларуска-літоўская выстава Пётры Сергіевіча ў Мінску, у Купалаўскім музеі знаёміць з творчасцю адметнага мастака. // Беларусь сегодня : газэта. — 2015, 7 кастрычніка.
  27. ^ Ілья Іваноў. Сын агульнай дзяржавы. // Літаратурв і мастацтва : газэта. — 2015, 9 кастрычніка. — № 40 (4840). — С. 14. — ISSN 0024-4686.
  28. ^ Выстава мастакоў віленскай школы адкрылася ў Менску. Радыё Свабода (16 сьнежня 2016).
  29. ^ Вікторыя Аскерка. Водгулле Віленскай школы. Малавядомы жывапіс і графіку Міхася Сеўрука і Пётры Сергіевіча прадставілі айчынныя калекцыянеры. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 2016, 23 сьнежня. — № 51 (4902). — С. 12. — ISSN 0024—4686.
  30. ^ Аляксей Хадыка. Вяртанне класікі. Выстава Пётры Сергіевіча і Міхася Сеўрука ў Нацыянальным мастацкім музеі. // Мастацтва : часопіс. — 2017, студзень. — № 1 (406). — С. 21. — ISSN 0208-2551.

Энцыкляпэдыі, даведнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]