Аўген Бартуль
| Аўген Бартуль | |
| Аўген Данатаў Бартуль | |
![]() | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Аўген Данатаў Бартуль |
| Псэўданімы | А. Бужанскі |
| Нарадзіўся | 26 лютага 1908 Пецярбург, Расейская імпэрыя |
| Памёр | 22 чэрвеня 1992 (84 гады) Лэмбарк, Польшча |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, публіцыст, юрыст |
| Гады творчасьці | 1925 — канец 1930-х |
| Жанр | Паэзія, публіцыстыка |
| Мова | беларуская мова |
| Дэбют | часопіс «Шлях моладзі», 1925 |
| Значныя творы | Машэка (1927) |

Аўген Бартуль (пс. А. Бужанскі 26 лютага 1908, Пецярбург,[1] Расейская імпэрыя — 22 чэрвеня 1992, Лэмбарк, Польшча,) — юрыст, беларускі паэт і грамадзкі дзяяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Пецярбургу 26 лютага 1908 году. Ягоным бацькам быў фармацэўт Данат Бартуль, які працаваў у аптэцы Пельля ў Пецярбургу, а маці — Юлія Бонфэльдт была хатняй гаспадыняй.[1]
У 1917 годзе Аўген Бартуль паступіў у першую клясу школы імя Сестранцэвіча пры касьцёле сьв. Станіслава. Але праз год вымушаны быў пакінуць вучобу там, бо ягоныя бацькі з прычыны рэвалюцыйных падзеяў і голаду выехалі на радзіму ў вёску Русакова Прыдруйскай воласьці Дзісенскага павету Віцебскай губэрні, дзе ў іх быў кавалак зямлі, на якой яны і пасяліліся. Вёска Русакова апынулася ў межах Латвіі й цяпер у Індраўскай воласьці Краслаўскага павету (55°52′31,30″ пн. ш. 27°30′09,68″ у. д.HGЯO)[2]. Да восені 1922 году навучаўся дома, пад кіраўніцтвам бацькі.[1] У 1922 годзе бацькі Аўгена Бартуля паслалі вучыцца сына ў Дзьвінскую дзяржаўную беларускую гімназію. У 1925 годзе будучы вучнем гімназіі, пачаў пісаць вершы на беларускай мове. Быў у складзе рэдакцыі выдаванага там часопіса «Школьная праца» і дзейнічаў у скаўтынгу. Няма ніякіх сумненьняў, што пасьля навукі ў ёй Аўген падаваў сваю нацыянальнасць як беларускую[2].
У 1926 годзе паступіў на матэматычна-прыродазнаўчы факультэт Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя, дзе на працягу году студыяваў хімію. Да 1927 годуе памерлі яго бацькі і юнаком апекаваўся Ўладзіслаў Камараневіч. У 1928 годзе перавёўся на юрыдычны факультэт.[1] Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу, у Раду якога быў абраны ў 20 лістапада 1927 году й 20 сьнежня 1927 абраны ў склад рэдакцыйна калегіі «Студэнцкай думкі»[3]. На агульным сходзе БСС 20 кастрычніка 1928 году Аўген абраны скарбнікам[4]. Нa V зьездзе «АБСА», які адбыўся ў студзені 1929 году ў Празе, Аўген Бартуль і Станіслаў Станкевіч былі ў складзе дэлегацыі ад Беларускага студэнцкага саюзу[5]. Агульны гадавы сход 11 траўня 1930 абраў Аўгена сакратаром ўраду БСС і сябрам рэдакцыйнай калегіі «Студэнцкае думкі»[6]. У карпарацыя «Скарынія» з 19 траўня 1931 году[7][8]. Аўген Бартуль напісаў гімн карпарацыі, да якога музыку склаў Альбін Стаповіч[7]. 16 чэрвеня 1931 году адбыўся сход заснавальнікаў карпарацыі дзеля перавыбараў уладаў на першы сэмэстар. Старшынёй праўленьня стаў Кастусь Глінскі, намесьнікам старшыні — Аўген Бартуль[9]. На другі сэмэстар 1931—32 акадэмічнага году Аўген Бартуль быў абраны старшынёй сталага карпаратыўнага суду[10]. Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту ў 1931 годзе й атрымаў ступень магістра права[11]. Быў сябрам Таварыства Беларускае Асьветы ў Вільні. На гадавым сходзе 31 сакавіка 1935 году ў Рэвізыйную камісію Таварыства выбраны: Аўген Бартуль, Барыс Кіт і А. Сакалова-Лекант[12]. Пасьля ўнівэрсытэту працаваў сьледчым на Лідчыне й у Вільні[13].
Невядома, дзе знаходзіўся Бартуль пасьля верасьня 1939 году, бо за працу ў польскіх органах яму мусіў пагражаць арышт. Пад час Нямецка-савецкай вайны Бартуль жыве і працуе на Лідчыне. Адсюль ён зь пісьмовай просьбай зьвяртаецца да старшыні Віленскага беларускага камітэта доктара-стаматоляга Баляслава Грабінскага, каб той выслаў яму ліст-пацьвярджэньне, што Бартуль зьяўляецца беларускім пісьменьнікам. На што Грабінскі адпісаў: «Ці не запозна вы пра гэта ўспомнілі?..» [13]
Пасьля вайны Аўген Бартуль выехаў у Польшчу, дзе пачаў працаваць гарадзкім судзьдзёй і кіраўніком суда ў Лэмбарку, Гданьскае ваяводзтва, з 1975 году Паморскае ваяводзтва. Усё яго наступнае жыцьцё была зьвязаная з гэтым невялікім гістарычным местам Лэмбарк. Працаваў таксама натарыюсам у натарыяльнай канторы[14].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Друкавацца пачаў з 1925 году. Зь вершамі, апавяданьнямі і крытычнымі артыкуламі выступаў у шматлікіх калектыўных зборніках, альманахах Заходняй Беларусі, у часопісах «Беларуская культура», «Biełaruskaja Krynica», «Родныя гоні», «Шлях моладзі», Студэнцкая думка, Novaja Varta й «Калосьсе». Уладзімер Калесьнік лічыў, што Бартуль падпісваў шмат сваіх крытычных і публіцыстычных артыкулаў у 1930 годзе псэўданімам «А. Бужанскі». Аднак з гэтым быў нязгодны Максім Танк[15].
Для дзеячаў БССР творчасьць Бартуля была чужою. У 1932 годзе Алесь Салагуб у ЛіМе напісаў, што Бартуль, разам з Арсеньневай, Ільяшэвічам і Машарам "актыўныя аружжаносцы беларускай контррэвалюцыі ў літаратуры, сьпявакі беларускай «Пагоні» — сымбалю беларускай буржуазнай дзяржаўнасьці, рэакцыйныя пісакі, паборнікі рэакцый і папоўшчыны — актыўныя ворагі Совецкай Беларусі". Пра верш Бартуля аб старой вёсцы Салагуб згадаў: <...>так ные па старой вёсцы Бартуль — гэты абнаглелы нацыяналфашыст, які «левай» і «рэвалюцыйнай» фразыолёгіяй хоча здабыць сябе званьня пралетарскага поэты, каб з большым посьпехам «акалпачваць», зацямняць сьвядомасьці працоўных.[16].
Напрыканцы 1930-х гадоў пакінуў пісаць[17]. Акрамя таго, забараніў перадрукоўваць свае творы. З-за гэтага нават судзіўся. Максім Танк узгадваў ў 1935 годзе: "Каля «Бара Акацімскага» ледзь не напароўся на Х. Ільяшэвіча і А. Бартуля — не так даўно яшчэ двух славутых паэтаў. Першы, стаўшы ценем Р. Астроўскага, п’е, спыніўшыся на нейкім раздарожжы паэзіі і непаэзіі, піша свае анемічныя, выхалашчаныя вершы; другі, як яго вусаты патрон, які, даехаўшы ў свой час на трамваі да прыпынку «Незалежнасць», разьвітаўся з сацыялізмам, дабраўшыся да панскага карыта, разьвітаўся са сваім былым радыкалізмам і вершамі і зараз памагае пракурору пісаць акты абвінавачваньня супраць нас. Помню, у 1930 г. мяне зь імі пазнаёміла сястра Лю — Зося. А. Бартуль тады, здаецца, адзначаў пяцігодзьдзе сваёй дзейнасьці. (...) Другая сустрэча была праз год, калі мяне ў наручніках прывезьлі з Глыбокага ў Вільнюскі акруговы суд і прывялі на допыт да сьледчага, у пакоі якога я неспадзявана ўбачыў А. Бартуля. Ён увесь час, пакуль мяне дапытвалі, сядзеў за сталом, апусьціўшы галаву, не адрываючы вачэй ад нейкіх папер. І вось — трэцяя сустрэча з памочнікам сьледчага. Добра, што не заўважылі мяне. Я спыніўся каля вітрыны кніжнага магазіна, у якой, быццам у люстры, бачыў, як яны перайшлі на другую старану вуліцы. Ля старой камяніцы, дзе, здаецца, мясьцілася калісьці славутая друкарня Мамонічаў, стаяла некалькі рамізнікаў. У двух яны, уваліўшыся ў сані, паехалі ў бок Нямецкай вуліцы. Можа, куды зноў піць" [18].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 Lietuvos centrinis valstybės archyvas (LCVA) — ф. 175 (Uniwersytet Stefana Batorego w Wilnie). 1918-01-01 - 1946-12-31, воп. 2(VI)Ca, спр. 556. Teisės ir visuomenės mokslų fakulteto studentų asmens bylų apyrašas. (Сьпіс асабістых спраў студэнтаў юрыдычнага і сацыяльна-навуковага факультэта) 1919-01-01 - 1946-12-31 (LCVA_F175_ap2(VI)Ca.pdf.
- 1 2 Лена Глагоўская. Аўген Бартуль на фоне польскабеларускіх адносінаў XX ст. / рэдкалегія: I. Э. Багдановіч (гал. рэд.) і інш. // Беларусіка-Albaruthenica. Кніга 38. Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурный сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча : Зборнік артыкулаў па матэрыялах міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Менск: БДУ, 2018. — С. 391—417. — ISBN 978-985-566-676-0.
- ↑ Хроніка. З жыцьця Беларускага Студэнскага Саюзу. 20.ХІІ.27 // Студэнцкая думка : часопіс. — 1928. — № 1 (8). — С. 30.
- ↑ Агульны сход сяброў БСС. // Студэнцкая думка : часопіс. — 1929. — № 1 (11). — С. 33.
- ↑ Удзел БСС на V зьезьдзе АБСА. Перанос некаторых адзьдзелаў АБСА ў Вільню. // Студэнская думка : часопіс. — 1930. — № 2 (13). — С. 36, 37.
- ↑ Склад Ураду БСС. Склад рэдакцыйнай калегіі «Студэнцкае думкі». // Студэнцкая думка : часопіс. — 1930. — № 2 (13). — С. 34, 35.
- 1 2 Леанід Галяк. Вільня. Унівэрсытэт // Леанід Галяк Успаміны. — ЗША: Летапіс, 1982. — Т. 1. — С. 64—84.
- ↑ Я-уль. Два «выступленьні» ў Беларускім Студэнскім Саюзе. (бел.) // Беларуская крыніца : газэта. — 15 лістапада 1931. — № 36. — С. 1, 2, 4.
- ↑ Chronika. Z žyćcia karparacyi. // Novaja Varta : часопіс. — 1931. — № 1. — С. 32—33.
- ↑ Chronika. Z žyćcia korporacyi. (бел.) // Novaja Varta : часопіс. — krasavik 1932. — № 2. — С. 29.
- ↑ З беларускага жыцьця. Яшчэ адна беларуская культурная сіла. (бел.) // Беларуская крыніца : газэта. — 10 ліпеня 1931. — № 23. — С. 3.
- ↑ Гадавы сход Рады Т-ва Беларускае Асьветы ў Вільні. // Родны край : часопіс. — 1935, 26 красавіка. — № 8(60). — С. 4.
- 1 2 Сяргей Чыгрын Прыгадаем Аўгена Бартуля // Ніва, № 5 (2281), 30 студзеня 2000
- ↑ Сяргей Чыгрын. Унікальны здымак сяброў Беларускага студэнцкага саюзу. // Czasopis : грамадзка-культурны часопіс. — Białystok: 2023, 21 сакавіка. — ISSN 1230-1876.
- ↑ Арсень Ліс. На разломе эпохі (штрыхі да партрэта Максіма Танка) // ТЭРМАПІЛЫ. №6 / 2002 г.
- ↑ Алесь Салагуб. Літаратурны фронт Заходняй Беларусі // ЛіМ, 26 лютага 1932
- ↑ Гальлё! Гальлё! Гаворыць «Куток». // Родны край : часопіс. — 1933, 26 траўня. — № 10. — С. 8.
- ↑ Максім Танк «Лісткі календара» — 1935 год
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
