Гутаркі ўдзельніка:SergeiSEE

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Crystal Clear app korganizer.png Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Crystal Clear app korganizer.png Што зрабіць?
Icon apps query.svg Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Icon apps query.svg Other languages? Welcome to the Embassy.
Transmission Icon.svg Карысныя парады
Nuvola gnome-fs-trash-full.svg Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 18:03, 8 сьнежня 2014 (FET)

Францішак Скарына[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Нутраныя спасылкі кшталту [[Мальдзіс А. І.]] не працуюць. Яны павінныя афармляцца як [[Адам Мальдзіс|Мальдзіс А. І.]]--Liashko (гутаркі) 00:21, 4 лютага 2015 (MSK)

{{subst:#switch:be-tarask|es=CEE Primavera 2016 Encuesta|#default= CEE Spring 2016 Survey|hu=CEE Tavasz 2016 kérdőív|sq=Anketa e CEE Spring 2016|et=Kesk- ja Ida-Euroopa kevad (CEE Spring) 2016 küsitlus|tr=Orta ve Doğu Avrupa (CEE) Baha...

Logo CEE-t.png

Hi, CEE Spring 2016 participant! I am sorry for writing in English. The international organisers of the contest ask you to complete the survey about the contest. It is very short. It gives us a bit of statistics and helps make the next contest better. Please complete the survey here: https://wikimedia.qualtrics.com/jfe/form/SV_eLP1PKZWjSpIi45 Best regards,
-- Ата via MassMessage 16:28, 10 верасьня 2016 (MSK)

Пяцісотгоднасьць[рэдагаваць крыніцу]

Sasha Varlamov - Credo.jpg
Запрашэньне да ўдзелу ў месяцы беларускага кнігадрукаваньня

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу беларускага кнігадрукаваньня
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў гэтым тыдні.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

-- Renessaince 17:45, 31 траўня 2017 (MSK)

Коскі паміж зноскамі[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Дзякуй за даданьне зьвестак у артыкул Бабінавічы. Калі ласка, зьвярніце ўвагу, што ў Вікіпэдыі паміж зноскамі ня ставяць косак — ні ў нашым, ні ў іншых разьдзелах. Апроч таго, зноску не аддзяляюць ад асноўнага тэксту прабелам. Паглядзіце нашыя абраныя артыкулы (напрыклад, Агенцтва гарантаванага пакрыцьця банкаўскіх укладаў (дэпазытаў) фізычных асобаў або Траецкае прадмесьце). Гэта тлумачыцца меркаваньнямі ляканічнасьці: у адрозьненьне ад звычайнага тэксту ў вікі-артыкуле зноска падаецца ў выглядзе надрадковай гіпэрспасылкі, таму неяк вылучаць яе пунктуацыяй ня мае сэнсу. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 22:42, 9 ліпеня 2017 (MSK)

Якаўлевічы (пасёлак) і Якаўлевічы (вёска)[рэдагаваць крыніцу]

Вы дадалі вялікую колькасьць інфармацыі ў артыкул пра пасёлак, у тым ліку зьвесткі пра насельніцтва, але я мяркую, што прынамсі частка гэтых зьвестак апісваюць вёску, бо паводле перапісу насельніцтва 2009 году ў вёсцы жыло 354 чалавекі, а ў пасёлку — 18 чалавек. Калі глядзець старыя мапы, то бачна, што пасёлак знаходзіцца на месцы былога маёнтку і як раней, так і цяпер мае ня надта вялікія памеры, у адрозьненьне ад вёскі, якая знаходзіцца на поўдзень ад былога маёнтку, таму прынамсі зьвесткі пра насельніцтва варта перанесьці ў артыкул пра вёску. --Red_Winged_Duck 16:42, 16 жніўня 2018 (MSK)

Добрыя артыкулы[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Запрашаю ўзяць удзел у галасаваньні за наданьне артыкулу Слуцак статусу добрага артыкулу. На маю думку, ацэньваньне артыкулаў ёсьць вельмі важнай працэдурай, бо наданьне статусу добрага або абранага выдзяляе артыкулы ў сьпісе інтэрвікаў. Адпаведна, у выпадку вялікай колькасьці вэрсіяў пэўнага артыкула на розных мовах інтэрвіка нашага разьдзелу, увогуле, можа не адлюстроўвацца ў асноўным сьпісе. Аднак калі артыкул зьяўляецца добрым або абраным, то нашая інтэрвіка беларуская (тарашкевіца) абавязкова прысутнічае ў скарочаным сьпісе з адпаведнай зоркай — сіняй або залатой, што прыцягвае ўвагу чытачоў іншых радзьдзелаў. Таму ацэньваньне артыкулаў — гэта адзін з даволі эфэктыўных захадаў прыцягнуць больш чытачоў і, адпаведна, удзельнікаў у наш разьдзел. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:04, 4 лютага 2019 (MSK)

Запрашэньне[рэдагаваць крыніцу]

З нагоды прапановаў на Вікіпэдыя:Вікісустрэчы запрашаю адзначыцца на старонцы Суполкі ўдзельнікаў грамады Вікімэдыі ў Беларусі.--Удзельнік:W 11:44 9 лютага 2019 (MSK)

Віківясна-2019[рэдагаваць крыніцу]

Logo original-t.png
Запрашэньне да ўдзелу ў Віківясьне-2019

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Удзельнік:W 11:55 17 сакавіка 2019 (MSK)

Перанос артыкулаў[рэдагаваць крыніцу]

Зьвяртаю вашую ўвагу, што для пераносу артыкулаў ёсьць пункт мэню «Перанесьці» над артыкулам. Замена ж тэксту старонкі на іншы руйнуе сувязь з гісторыяй старонкі і парушае правілы Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 22:10, 8 красавіка 2019 (MSK)

Месяц Аршанскай бітвы[рэдагаваць крыніцу]

Ściah Śviatoha Juryja. Сьцяг Сьвятога Юрыя.svg
Запрашэньне да ўдзелу ў месяцы Аршанскае бітвы

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу Аршанскае бітвы
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў супольнай працы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

-- Renessaince 21:06, 11 жніўня 2019 (MSK)

Community Insights Survey[рэдагаваць крыніцу]

RMaung (WMF) 17:44, 6 верасьня 2019 (+03)

Reminder: Community Insights Survey[рэдагаваць крыніцу]

RMaung (WMF) 18:12, 20 верасьня 2019 (+03)

Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Удзельнік:Kazimier Lachnovič[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Удзельнік:Kazimier Lachnovič. Як высьветлілася, згодна з правіламі Meta, для абраньня бюракрата патрэбныя ня менш за 15 галасоў. На дадзены момант мы маем толькі пяць галасоў. --Ліцьвін (гутаркі) 14:31, 2 кастрычніка 2019 (+03)

Reminder: Community Insights Survey[рэдагаваць крыніцу]

RMaung (WMF) 22:50, 3 кастрычніка 2019 (+03)

Афармленьне бібліяграфіі[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Хацеў бы падзякаваць за дапаўненьне сьпісаў літаратуры ў шматлікіх артыкулах, а таксама абмеркаваць некаторыя пытаньні афармленьня. У дакумэнтацыі шаблёну «Кніга» ёсьць наступныя рэкамэндацыі: 1) Спасылкі на крыніцы ў разьдзеле «Літаратура» варта афармляць у выглядзе маркіраванага сьпісу, спарадкаванага ў альфабэтным парадку: спачатку паводле прозьвішча першага аўтара, другога і г. д., потым паводле назвы кнігі, выдавецтва, году; 2) Прозьвішча аўтара звычайна падаецца з ініцыялам імя (або ініцыяламі імя і імя па бацьку), які аддзяляецца непарыўным прагалам Прозьвішча І. (або Прозьвішча І. І.); 3) Загаловак кнігі цалкам. Падаецца як на вокладцы кнігі або як у адмысловым бібліяграфічным апісаньні ў пачатку або канцы кнігі (г. зн. без двукосьсяў, калі яны не зьяўляюцца часткай назвы). — Магчыма, ёсьць сэнс абмеркаваць і ўзгадніць гэтыя пункты дзеля агульнай уніфікацыі афармленьня сьпісаў літаратуры ў нашым разьдзеле, бо на бягучы момант нашыя падыходы, з усяго відаць, у гэтых пунктах разыходзяцца. Асобнае пытаньне — упарадкаваньне літаратуры на розных мовах, якое таксама можна абмеркаваць і дзе асабіста я ў сваім унёску арыентуюся на ВП:ІНШАМОЎ, т.ё. у сьпісе літаратуры сьпярша зьмяшчаю ўсе беларускамоўныя крыніцы адным блёкам, далей — крыніцы на іншых мовах у парадку моваў у інтэрвіках да артыкулаў на кожнай мове асобным блёкам (у межах кожнага блёку свой альфабэтны парадак, бо кожная мова мае свой альфабэт). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:49, 22 студзеня 2020 (+03)

Дзякую за паразуменьне! --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:26, 28 студзеня 2020 (+03)