Станіслаў Грынкевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грынкевіч.
Станіслаў Грынкевіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 лютага 1902
|
Памёр | 25 ліпеня 1945 (43 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, перакладнік, грамадзкі дзяяч |
Станісла́ў Сымо́навіч Грынке́віч (2 лютага 1902, в. Новы Двор, Сакольскі павет — 1945, Магілёў, вязьніца) — беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, лекар-псыханэўроляг, публіцыст, перакладчык, папулярызатар навукі. Пляменьнік сьвятара Францішка Грынкевіча.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вучыўся ў Гарадзенскай мужчынскай гімназіі. У пачатку Першай сусьветнай вайны выехаў у Смаленскую губэрню. Скончыўшы 7-ую клясу Дарагабускай гімназіі, вярнуўся ў родную вёску. Вучыўся на мэдыцынскім факультэтэце ўнівэрсытэце імя Стэфана Баторыя ў Вільні, адкуль перавёўся ў Пазнанскі ўнівэрсытэт, дзе і закончыў вучобу ў 1930 року. Працаваў асыстэнтам[1] у познанскай лякарні. З 1934 году — працуе як ардынатар псыхіятрычнага шпіталя[1] ў Харошчы пад Беластокам. З 1938 году жыў у Вільні.
У 1936 годзе ягоная брашура «Асьвета» была канфіскаваная паліцыяй, а сам аўтар аштрафаваны і на два тыдні зьняволены ў вязьніцы.
Супрацаваў зь лідэрам Беларускае хрысціянскае дэмакратыі Адамам Станкевічам[2]. У 1931—36 віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі; сябар прэзыдыюму Беларускага нацыянальнага камітэту.
З прыходам у Вільню савецкіх войскаў арыштаваны, але здолеў уцячы зь цягніка падчас вывазу вязьняў. У гады нямецкай акупацыі ў Вільні, займаўся культурніцкай дзейнасьцю. Устрымліваўся ад супрацоўніцтва зь немцамі. Браў удзел у нацыянальным падпольлі, дзяяч кансьпірацыйнага падпольнага Беларускага Народнага Аб’яднаньня, курыраваў супрацу з польскім падпольлем.
У лістападзе 1944 году зноў арыштаваны НКУС. Перавезены ў Менск, пасьля ў Магілёў. 18 траўня 1945 году ваенны трыбунал Беларуска-Летувіскай ваеннай акругі прысуджае вышэйшую меру пакараньня[1]. 25 ліпеня 1945 году — расстраляны (паводле іншых зьвестак памёр у менскай вязьніцы ў 1945 ці 1946 годзе).
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар навукова-папулярных працаў і брашураў па мэдыцыне й гігіене, зь лекцыямі езьдзіў па заходнебеларускіх мястэчках і вёсках. Пераклаў з лацінскай мовы на беларускую працу вядомага аскета й містыка Тамаша Кемпійскага «Сьледам за Хрыстусам» (1934). Друкаваўся ў часопісах «Студэнцкая думка», «Калосьсе», «Шлях моладзі», газэтах «Беларуская крыніца», «Хрысьціянская думка», «Новае жыцьцё». Пісаў на беларускай і польскай мовах.
У псыхіятрыі Грынкевіч быў сярод першых у беларускай і польскай навуцы, хто пазнаёміў грамадзскасьць з сыстэмай псыхааналізу З. Фройда і К. Юнга, з прэтэнзіямі гэтай плыні ў галіне літаратуразнаўства і сацыялёгіі[2]. Як лекар апублікаваў разам са сваёй жонкай Ядвігай Грынкевіч тры выпускі папулярнай навукова-практычнай манаграфіі «Рады хворым і здаровым» (Ч. І—ІІІ., Вільня, 1935-39)[2].
У грамадзкім Беларускім інстытуце гаспадаркі і культуры (1926-36), імаверна, быў інструктарам і арганізатарам тэатральнага руху, пра гэта сьведчыць ягоная кніга «Аб тэатры»[2]. Аўтар працы «Народ», кнігі «Аб тэатры», апавяданьня «Арлянё» (усе 1927), аповесьці «Царква. Помста. Вязьніца» (1928), эсэ «Ў братоў украінцаў» (1936), выдадзеных у Вільні.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ab teatry (1927) — выд. Бела. Крыніца, др. Скарына, 53 с, 500 ас.
- Arlanio (1927) — проза, выд. Бела. Крыніца, др. Скарына, 52 с,
- Žanimstwa pa radyjo (1927) — выд. Бела. Крыніца, др. Скарына, 38 с.
- Narod (1927) -выд. Бела. Крыніца, др. Скарына, 31 с, 1000 ас.
- Viesnavyja melodyji (1927) — выд. Бела. Крыніца, др. Скарына, 77 с.
- Rady chvorym I zdarovym, č.1 (1935) выд. Бела. Крыніца, др. Скарыны, 119 с, 1000 ас. (разам з Антонам Грынкевічам)
- Aśvieta (1936) — Бела. Крыніца, др. Скарына, 55 с (сканфіскавана ў 1936)
- У братоў украінцаў.(1937) Выд. Пагоня, дру. Скарыны, 88 с, 600 ас.
- Alkahalizm (1938), выд Chr.Dumka, друкарня Скарна, 14 с (разам з Антонам Грынкевічам)
- Rady chvorym I zdarovym, č.2 (1938) выд. Шлях Моладзі, др. Скарыны, 80 с (разам з Антонам Грынкевічам)
- Rady chvorym I zdarovym, č.3 (1939) выд. Шлях Моладзі, др. Скарыны, 78 с, 700 ас. (разам з Антонам Грынкевічам)
Пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тамаш Кемпійскі Следам за Хрыстом (1934)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в slounik.org: Грынкевіч Станіслаў
- ^ а б в г 70 гадоў з дня гібелі Станіслава Грынкевіча (бел.) // Гарадзенская вясна. — 23.07.2015.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юры Туронак. «В.Іваноўскі і адраджэньне Беларусі» // Мадэрная Гісторыя Беларусі, с.251, Вільня, 2006
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Саколкаўскім павеце (Расейская імпэрыя)
- Памерлі 25 ліпеня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Магілёве
- Беларускія лекары
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Расстраляныя
- Выпускнікі Познанскага ўнівэрсытэту
- Сябры Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (Польшча)
- Удзельнікі антысавецкага падпольнага руху ў Беларусі
- Сябры Беларускай незалежніцкай партыі