Адольф Клімовіч
Адольф Клімовіч | |
Род дзейнасьці | публіцыст, грамадзка-палітычны дзяяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 20 красавіка 1900 |
Месца нараджэньня | в. Казаноўшчына, Сьвянцянскі павет, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 24 кастрычніка 1970 |
Месца сьмерці | Вільня, Летувіская ССР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, грамадзкі дзяяч |
Месца працы | |
Псэўданімы | А. Коўзан, Apanas Koŭzan |
Сябра ў | Аб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў |
Адольф Клімовіч (20 красавіка 1900, в. Казаноўшчына, Сьвянцянскі павет, цяпер в. Клюшчані, Астравецкі раён — 24 кастрычніка 1970, Вільня) — заходнебеларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і каваля. Скончыў Віленскую беларускую гімназію 14 чэрвеня 1921 году[1]. Адзін з арганізатараў часопісу «Маладое жыцьцё». У 1928 годзе скончыў аграномію ў Карлавым унівэрсытэце. Тамака кіраваў аддзелам міжнародных зносінаў Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў. Публікаваўся ў часопісе «Студэнцкая думка».
Па вяртаньні на Бацькаўшчыну актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху. У 1929 годзе абраны віцэстаршынём БІГіК. У 1932—1939 рэдагаваў часопіс «Самапомач». Дзяяч Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, у 1939—1940 удзельнічаў у выданьні газэты «Беларуская крыніца». Выкладаў у Віленскай беларускай настаўніцкай сэмінарыі.
У часе вайны працаваў у Беларускай самапомачы ў Лідзе.
У 1952 — арыштаваны МГБ БССР. 28 лютага 1953 ваенным трыбуналам Маскоўскай ваеннай акругі прысуджаны да вышэйшай меры пакараньня. У красавіку 1953 расстрэл заменены 25 гадамі зьняволеньня. Вярнуўся зь лягеру ў Вільню ў 1956 годзе.
Склаў біяграфічны слоўнік беларускіх культурных і палітычных дзеячоў — рукапіс захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адольф Клімовіч. Беларускае студэнства ў жыцьці международным. // Студэнская думка : часопіс. — 1928. — № 1 (8). — С. 18, 20.
- Інж. А. Клімовіч. Студэнскім шляхам. (Рэфэрат.) // Студэнская думка : часопіс. — 1929. — № 1 (11). — С. 4—8.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Хроніка. Выпускныя экзамены. // Маладое жыцьцё : часопіс. — 1921, 25 чэрвеня. — № 3. — С. 8.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- КЛІМОВІЧ Адольф Юстынавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Pages using the JsonConfig extension
- Пахаваныя ў Гарадзенскай вобласьці
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Карлавага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся 20 красавіка
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Беларусы ў Чэхіі
- Выпускнікі Віленскай беларускай гімназіі
- Асобы Вільні
- Беларускія грамадзкія дзеячы
- Рэпрэсаваныя ў СССР
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1970 годзе
- Памерлі ў Вільні