Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Выкінуты на сьмецьце аўтэнтычны 4-канцовы крыж з царквы ў Велямічах, заменены на 8-канцовы маскоўскі

Русіфікацыя Беларусі, дакладней[1] маскалізацыя[2][3][4][5] або расеізацыя[6][7][8] — мэтанакіраваная палітыка сьвядомага адрыву беларускага народу ад гістарычных традыцыяў, роднай культуры і мовы і насаджэньня расейскай мовы і культуры[9].

Па актывізацыі рэлігійнага жыцьця ў 1990-я гады масавы характар набылі перабудовы помнікаў сакральнай архітэктуры, якія знаходзяцца ў валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. Гэтыя перабудовы выконваюцца з парушэньнем дзейнага заканадаўства ў сфэры аховы помнікаў і характарызуюцца мэтанакіраваным насаджэньнем пазалочаных купалоў-цыбулінаў, зьмяненьнем аўтэнтычнага выгляду асобных архітэктурных элемэнтаў, выкарыстаньнем недапушчальных пры рэстаўрацыі будаўнічых матэрыялаў і мэтодык.

Архітэктар-рэстаўратар Уладзімер Папруга паказвае на тое, што мэтай маскоўскіх перабудоваў беларускіх цэркваў зьяўляецца зьнішчэньне культурных асаблівасьцяў Беларусі[10]:

« І што такое нацягваньне расейскіх «цыбулін» на беларускія храмы, якія да Маскоўскай патрыярхіі нічога агульнага ня мелі ад пачатку? Гэта фактычна тая ж мэтафара — як зь Беларусі зрабіць Расею, то бок пазбавіць яе сваёй мовы. Калі чалавек мяняе свой унутраны код, пераходзіць на іншую мову, ён робіцца іншым. Калі мы на беларускія храмы нацягваем расейскія «цыбуліны», яны робяцца Расеяй. Гэта такі мэтадалягічны асыміляцыйны прынцып. »

З нагоды зьнішчэньня помнікаў архітэктуры ў 2008 годзе філёзафы Алесь Анціпенка і Валянцін Акудовіч, архітэктарка Ірэна Лаўроўская, мастацтвазнаўцы Сяргей Харэўскі і Максім Жбанкоў скіравалі ў Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь зварот, у якім патрабавалі спыніць разбурэньне беларускай гістарычна-культурнай спадчыны[11]:

« Лічым сваім маральным абавязкам апэляваць да грамадзянскай і культурніцкай супольнасьці краіны з мэтаў выказаць рашучы пратэст супраць антыкультурнай, антыбеларускай дзейнасьці РПЦ. Зьвяртаем таксама ўвагу на тое, што разбурэньне аўтахтоннай культуры і беларускіх гістарычных помнікаў — адна з праяваў тыповай каляніяльнай палітыкі, што расейскія ўлады ажыцьцяўлялі цягам некалькіх мінулых стагодзьдзяў у акупаванай і далучанай да імпэрыі Беларусі. Цяпер гэтую палітыку працягвае РПЦ. Мы патрабуем спыніць разбурэньне нашай спадчыны! »

З 2010-х гадоў антырэстаўрацыйная актыўнасьць Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату набыла беспрэцэдэнтныя маштабы[12], параўнальныя зь дзейнасьцю Мураўёўва-вешальніка ў справе маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага. У выніку праведзеных рэканструкцыяў аўтэнтычны выгляд страцілі цэрквы ў Амсьціславе, Безьдзежы, Валавелі, Велямічах, Войскай, Гошчаве, Дамашанах, Малых Лядах, Наваградку, Новым Сьвержані, Опалі, Пацавічах, Покрах, Слуцку, Талачыне, Трабах, Чарнаўчыцах, Чашніках, Шумаках, манастыр у Горадні, манастырская брама ў Магілёве, колішнія касьцёлы ў Астроўне, Клецку, Малых Шчытніках, Сёмкавым Гарадку і Слоніме. Рэканструкцыя непарыўна зьмяніла вонкавы выгляд помнікаў, іх канструкцыі, мастацка-архітэктурнае аздабленьне, што зьяўляецца парушэньнем артыкулаў 27; 28; 29; 32; 33; 36; 37; 45 Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» ад 9 студзеня 2006 году[13]. Нягледзячы на звароты ў праваахоўныя органы, усе памянёныя выпадкі засталіся беспакараннымі.

У 2004 годзе кіраўнік Беларускага экзархату Філарэт (Вахрамееў) накіраваў ліст старшыню менскага гарвыканкаму Паўлаву, у якім выступіў з ініцыятывай замест аднаўленьня царквы Сьвятога Духа, унікальнага помніка архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнэсансу, збудаваць на месцы яе падмуркаў і крыптаў новую капліцу Маскоўскага патрыярхату. Яшчэ адну капліцу ў гонар Аляксандра Неўскага ён прапанаваў паставіць на месцы падмуркаў Малога гасьцінага двара[14]. У 2015 годзе кіраўнік Беларускага экзархату Павал (Панамароў) уручыў царкоўны ордэн Дзьмітрыю Сёмуху, які перад гэтым паставіў вялізныя залатыя купалы-цыбуліны на колішні касьцёл бэрнардынаў у Слоніме[15]. 26 сакавіка 2016 годзе Павал (Панамароў) накіраваў віцэ-прэм’еру Беларусі афіцыйны зварот, у якім просіць пазбавіць статусу гістарычна-культурнай каштоўнасьці тры будынкі XIX ст. у Менску з наступным абгрунтаваньнем: «паколькі яны ня маюць ніякага гістарычнага значэньня і не ўяўляюць культурнай ці архітэктурнай значнасьці»[16].

У траўні 2018 году на сайце Petitions.by пачаўся збор подпісаў супраць антырэстаўрацыі беларускіх цэркваў. Падпісанты пэтыцыі патрабуюць спыніць зьнішчэньне аўтэнтычнай беларускай архітэктуры, правесьці расьсьледаваньне і патлумачыць, чаму аблічча архітэктурных помнікаў зьмяняецца беспакарана, ці робіцца гэта з дазволу Міністэрства культуры, а таксама вярнуць помнікам архітэктуры аўтэнтычны выгляд за кошт тых, хто рабіў перабудову, і стварыць публічную сыстэму нагляду за станам старых будынкаў, а ня толькі тых, што ўзятыя пад ахову[17].

Помнікі гісторыі і архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Афіцыйны статус Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Аўтэнтычны выгляд
(стан да рэканструкцыі)
Сучасны стан
Амсьціслаў Царква Сьвятога Спаса 3 XIX ст. 2011 г. Помнік архітэктуры драўлянага клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над вежай-званіцай паставілі пазалочаны купал-цыбуліну.
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан у 2002 г.
Мсціслаў. Спаса-Праабражэнская царква.JPG
Асіповічы Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа няма 1827 г. 2009—2010 гг. Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над царквой паставілі купалы-цыбуліны з высокімі шатрамі і какошнікамі.
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан у 2006 г.
Асіповічы. Перабудова царквы (01).jpg
Астроўна Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 3 1564 г. 2013 г. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі зьнішчылі частку будынка — франтон і частку вежы. Над дахам надбудавалі два купалы з пазалочаным пакрыцьцем, якія не адпавядаюць гістарычнамі выгляду помніка.
Astroŭna. Астроўна (1941-44) (3).jpg
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан у 2013 г.
Безьдзеж Царква Сьвятой Тройцы 2 1784 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі званіцу перад царквой перабудавалі ў стылі дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы, купалы-бані над царквой замянілі на маскоўскія цыбуліны.
Bieździež, Rynak. Безьдзеж, Рынак (O. Liessman, 1915).jpg
Бездзеж. Царква Прасвятой Тройцы (01).jpg
Валавель Царква Сьвятога Юрыя 2 1766 г. 2010 г. Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі барокавыя купалы-бані замянілі на маскоўскія цыбуліны на круглых барабанах[18]. Уласьцівую сакральнаму дойлідзтву Беларусі вэртыкальную шалёўку зьмянілі на гарызантальную, больш уласьцівую дойлідзтву Расеі. Вокны на вежах заклалі новай шалёўкай.
Valaviel. Валавель (XX).jpg
Valaviel. Carkva 10.2015 3.jpg
Валожын Могілкавая капліца бэрнардынаў няма да 1864 г. 2013 г. Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над капліцай паставілі купалы з пазалочанымі цыбулінамі[19].
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан у 2004 г.
Валожын. Рэканструкцыя капліцы.jpg
Велямічы Царква Сьвятога Ільлі 2 1724 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі барокавыя купалы-бані замянілі на цыбуліны, каваныя 4-канцовыя крыжы — на 8-канцовыя маскоўскія[20].
Vielamičy. Велямічы (1920-49).jpg
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан у 2014 г.
Вербавічы Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы 3 XVIII ст. 1990-я гг. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі над царквой паставілі вялізны купал-цыбуліну[21].
Віцебск Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі 2 1806 г. 1990-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі касьцёл адбудавалі ў выглядзе па маскоўскай перабудове 2-й паловы XIX ст., пры гэтым звычайныя цыбуліны замянілі на пазалочаная, а на фасад нанесьлі мазаікі, стылізаваныя пад часы Маскоўскай дзяржавы.
Viciebsk, Trynitarskaja. Віцебск, Трынітарская (S. Jurkoŭski, 1900) (4).jpg
Trinitarian Catholic Church in Viciebsk (XXI).jpg
Войская Царква Сьвятой Тройцы 2 1751 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі барокавыя купалы-бані замянілі на цыбуліны, каваныя 4-канцовыя крыжы — на 8-канцовыя маскоўскія.
Vojskaja. Войская (1944-49).jpg
Войская. Царква 2.jpg
Гавязна Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля 2 1742 г. 2014 г. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі над царквой паставілі залатыя купалы-цыбуліны без сур’ёзнага канструктарскага разьліку, што прывяло да пашкоджаньня сьценаў будынка[20].
Вішнявец. Царква Яна Прадцечы.jpg
Church of Saint John Precursor in Haviazna-Vishniavets 05.JPG
Гарадзея Царква Сьвятога Спаса 1808 г. 1990-я гг.[22] Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над царквой і званіцай паставілі купалы-цыбуліны, апроч таго, да царквы прыбудавалі прытвор, накрыты высокім шатром, а сам будынак абклалі новай чырвонай цэглай.
Haradzieja, Urvant. Гарадзея, Урвант (1900).jpg
Orthodox Church of the Transfiguration, town Haradzeya, Nesvizh District, Minsk Region, Belarus.JPG
Горадня Палац Валіцкага. Правы флігель 2 XVIII ст. 2007 г. Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі правы (паўночны) флігель палаца зруйнавалі (прытым, што будынак ня меў ніякай ступені аварыйнасьці[23]), на яго месцы збудавалі новы будынак царквы[24] з пазалочаным купалам.
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан да 2007 г.
Leninsky, Grodno, Belarus - panoramio (95).jpg
Горадня Царква Вялебнай Марты няма 1848 г. 2013 г. Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі выгляд царквы зьмяніўся да непазнавальнасьці[25], над ёй збудавалі вялізны пазалочаны купал.
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан у 2004 г.
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан у 2014 г.
Горадня Царква Раства Багародзіцы і манастыр базылянак 3 1756 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі на галоўны купал царквы нанесьлі пазалочаныя зоркі, запазычаныя з дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы. Чырвоную керамічную дахоўку над будынкамі манастыра замянілі над карычневую мэталічную. У 2017 годзе перад царквой збудавалі прытвор з сылікатнай цэрквы, які цалкам парушае архітэктурную канпэпцыю помніка[26].
Horadnia, Pralny. Горадня, Пральны (N. Orda, 1860-77).jpg
Гродна 2015. Свята-Раства-Багародзіцкая царква.jpg
Гошчава Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа 3 1838 г. 2009 г. Помнік архітэктуры драўлянага клясыцызму. У выніку рэканструкцыі замест нізкіх шатроў над вежамі паставілі купалы-цыбуліны. Будынак атынкавалі і прыбудавалі да яго аб’ём з сылікатных блёкаў і купалам-цыбулінай[13].
Hoščava. Гошчава (F. Drazdoŭski, 1930).jpg
Гошчава. Свята-Крыжаўзвіжанская царква.jpg
Дамашаны Царква Яна Багаслова няма 1772 г. 1990-я гг. Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі замест прытвора дабудавалі аб’ём з купаламі-цыбулінамі. Яшчэ адзін купал-цыбуліну збудавалі над дахам царквы. На сьцяне апсыды выклалі з дошак вялізны 8-канцовы маскоўскі крыж.
Damašany. Дамашаны (XX).jpg
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Сучасны стан
Жыровічы Царква Прачыстай Багародзіцы. Іканастас 1 1730 г. 1990-я гг. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі з іканастаса зьнялі дэкаратыўныя элемэнты (херувімаў, ракавіны, гірлянды, арнамэнт у выглядзе вінаграднай лазы і лістоў аканта). Дэкаратыўную фазу, якая завяршала іканастас, замянілі на 8-канцовы маскоўскі крыж. У 2009 годзе сем абразоў, зьнятых з іканастаса, перадалі ў Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі. Замест іх паставілі новыя абаразы, стылізаваныя пад тэхніку Маскоўскай дзяржавы. Лёс астатніх абразоў і драўлянай разьбы дагэтуль застаецца нявызначаным[27].
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Аўтэнтычны стан
Жыровіцы. Інтэр'ер Успенскага сабора.jpg
Зьдзітава Царква Сьвятога Мікіты 2 1787 г. 1990-я гг., 2010-я гг. Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі замест аўтэнтычнага купала-бані сьпярша паставілі бляшаны купал-цыбуліну, пазьней — залатую цыбуліну з 8-канцовым маскоўскім крыжам.
Ździtava. Зьдзітава (30.07.1916).jpg
Здзітава. Свята-Мікіцкая царква (02).jpg
Ільля Царква Сьвятога Ільлі няма 1828 г. 1990-я гг., 2010-я гг. Помнік архітэктуры драўлянага клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над дахам зьявіўся шацёр з какошнікамі, а на франтоне — вялізны профіль купала-цыбуліны.
Illa. Ільля (1900).jpg
Свята-Ільінская царква (Ілья) 01.jpg
Клецак Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі 1 1683 г. 2008 г. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі над будынкам паставілі пазалочаныя купалы-цыбуліны[28].
Klecak, Rynak. Клецак, Рынак (1929).jpg
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан у 2014 г.
Магілёў Замчышча 3 XII—XVII стагодзьдзі 2007 г. Помнік археалёгіі нацыянальнага значэньня[29]. У ходзе няўзгодненага з археолягамі будаваньня «храма-помніка» ў імя «Святых царственных мучеников и новомучеников и исповедников XX века» адбылося зьнішчэньне культурнага слою[29].
Магілёў Мікольскі манастыр. Брама 2 1672 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры магілёўскага барока. У выніку рэканструкцыі над брамай паставілі пазалочаны купал-цыбуліну[30].
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан у 2005 г.
Магілёўскі Свята-Мікольскі манастыр. Брама.JPG
Малыя Ляды Царква Зьвеставаньня Багародзіцы 2 1792 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над дахам царквы надбудавалі вялікі пазалочаны купал-цыбуліну[31].
Ляданский Свято-Благовещенский монастырь 01.jpg
Беларусь. Малые Ляды, Свято-Благовещенский монастырь. - panoramio.jpg
Малыя Мурыны Царква Сьвятога Мікалая 2 1760 г. 2015 г. Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі царкву цалкам разабралі[32].
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан у 2005 г.
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан у 2015 г.
Малыя Шчытнікі Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса 2 1742 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі над франтонам касьцёла надбудавалі тры купалы-цыбуліны[31], сьцены перафарбалі ў неўласьцівы помніку блакітны колер, чырвоную керамічную дахоўку замянілі на карычневую мэталічную.
Малыя Шчытнікі. Свята-Пакроўская царква (01).jpg
Малыя Шчытнікі. Царква 03.jpg
Менск Дом №27 на Зыбіцкай вуліцы 1 XIX ст. 2005 г. Помнік архітэктуры эклектыкі. У выніку рэканструкцыі будынак цалкам зруйнавалі дзеля пабудовы «Асьветнага цэнтру»[33], пазьней на яго месцы збудавалі муляж.
Miensk, Vialikaja Barysaǔskaja. Менск, Вялікая Барысаўская (1918).jpg
Мінск. Зыбіцкая вуліца 1.jpg
Менск Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак. Камяніца 2 1730-я гг. 2008 г. Помнік архітэктуры барока. Сьпярша будынак часткова зруйнавалі[34], пазьней у выніку рэканструкцыі пад корпус духоўнай сэмінарыі ён страціў свой аўтэнтычны плян і выгляд.
Belarus-Minsk-Cyril and Methodius Street 7-2.jpg
Мінск. Вуліца Кірыла і Мяфодзія, 7 - вуліца Зыбіцкая, 25.jpg
Наваградак Царква Сьвятых Барыса і Глеба 1 1517 г. 2009 г. Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. У выніку рэканструкцыі замест нізкіх шатроў над вежамі паставілі какошнікі з высокімі шатрамі, завершанымі пазалочанымі купаламі-цыбулінамі[35].
Navahradak, Bazylanskaja. Наваградак, Базылянская (V. Dmachoŭski, 1856).jpg
Барыслаглебская царква ў Навагрудку 2.jpg
Новы Сьвержань Царква Прачыстай Багародзіцы 2 1743 г. 2010-я гг. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі замест аднаўленьня аўтэнтычнага купала-бані над царквой паставілі пазалочаную цыбуліну[31].
Novy Sverzhan Assumption Church 04.JPG
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан у 2016 г.
Опаль Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы 2 1796 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі замест купала-бані з каваным 4-канцовым крыжам над царквой паставілі цыбуліну з 8-канцовым маскоўскім крыжам. Вэртыкальную шалёўку сьценаў замянілі на гарызантальную з сайдынгу. Перад царквой збудавалі званіцу, якая не адпавядае архітэктурнаму абліччу помніка.
Свята-Параскева-Пятніцкая царква, Опаль.jpg
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан у 2014 г.
Пацавічы Царква Раства Багародзіцы няма 1867 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры драўлянага клясыцызму. У выніку рэканструкцыі аўтэнтычныя купалы замянілі на пазалочаныя цыбуліны.
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан у 2004 г.
Пацавічы. Царква Раства Багародзіцы.jpg
Покры Царква Покрыва Багародзіцы 2 1739 г. 1990-я гг. Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі купал-баню замянілі на купал-цыбуліну, таксама над дахам паставілі чатыры невялікія купалы-цыбуліны.
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан да перабудовы
Покры. Свята-Пакроўская царква (05).jpg
Рэчкі Царква Сьвятога Духа няма XIX ст. 2010-я гг. Помнік архітэктуры драўлянага клясыцызму. У 1990-я гады будынак абклалі цэглай, потым — замянілі страху і надбудавалі вежу-званіцу з пазалочанымі купаламі-цыбулінамі. Па гэтым помнік фактычна страціў сваю гістарычна-культурную каштоўнасьць[36]. У 2017 годзе царква згарэла.
Rečki. Рэчкі (1900).jpg
Рэчкі. Свята-Духаўская царква (03).jpg
Сёмкаў Гарадок Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава няма 1791 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі цалкам зьнішчылі фігурны франтон і дэкаратыўнае аздабленьне сьценаў. Над касьцёлам паставілі вялізны пазалочаны купал.
Siomkaŭ Haradok. Carkva naprykancy XIX st.jpg
9zVEHnV2kgg.jpg
Слонім Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 2 1645 г. 2010-я гг. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на вялізныя пазалочаныя цыбуліны[37]. Раней у алтары касьцёла зьнішчылі дэкаратыўную ляпніну.
Słonim, Bernardynskaja. Слонім, Бэрнардынская (V. Pikiel, 1931).jpg
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан у 2015 г.
Слонім Царква ў Альбэртыне няма 1936 г. 1990-я гг. Помнік архітэктуры мадэрну. У выніку рэканструкцыі над царквой паставілі вялізны купал-цыбуліну.
Słonim, Albertyn. Слонім, Альбэртын (1936).jpg
Слонім (Альбярцін). Царква ў імя прападобнага мучаніка Афанасія Брэсцкага.jpg
Слуцак Царква Сьвятога Міхала Арханёла 2 1750 г. 2010-я гг. Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на пазалочаныя цыбуліны[31].
Słucak, Vostraŭ. Слуцак, Востраў (1944-49).jpg
Sluckaja Svjato-Mihajlovskaja cerkov.jpg
Сынковічы Царква Сьвятога Міхала Арханёла 1 па 1500 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры готыкі. У выніку рэканструкцыі званіцы, збудаванай у XIX ст, над ёй за грошы расейскага спонсара паставілі вялізны пазалочаны купал-цыбуліну, які спаскуджвае мастацкае аблічча царквы.
Сынкавiчы, Беларусь - panoramio (1).jpg
Сынкавіцкая царква на заходзе (02).jpg
Талачын Царква Покрыва Багародзіцы 2 1769 г. 2010-я гг. Помнік архітэктуры віленскага барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на пазалочаныя цыбуліны[31], а аўтэнтычныя 4-канцовыя крыжы замянілі на 8-канцовыя маскоўскія, не адпаведныя сваімі памерамі габарытам помніка.
Tałačyn, Aršanskaja. Талачын, Аршанская (1944-49).jpg
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Сучасны стан
Трабы Царква Сьвятых Пятра і Паўла няма 1784 г. 2011 г. Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на пазалочаныя цыбуліны[38], вэртыкальную шалёўку сьценаў — на гарызантальную. На вежы-званіцы замест вокнаў зрабілі вялізны 8-канцовы маскоўскі крыж.
Traby, Carkoŭnaja. Трабы, Царкоўная (1900).jpg
Трабы. Петрапаўлаўская царква.jpg
Чарнаўчыцы Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы 2 1733 г. 1990-я гг. Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі купал-баню замянілі на пазалочаную цыбуліну з высокім шатром[18], яшчэ дзьве пазалочаныя цыбуліны паставілі над уваходам і вежай-званіцай.
Čarnaŭčycy, Bieraściejskaja-Mohiłkavaja. Чарнаўчыцы, Берасьцейская-Могілкавая (3.05.1916).jpg
Чарнаўчыцкая царква Параскевы Пятніцы.JPG
Чарэя Царква Сьвятога Міхала Арханёла няма XVII ст. 1990-я гг. Помнік архітэктуры рэнэсансу. У царкве зрабілі рамонт без уліку архітэктурных асаблівасьцяў[39], над дахам паставілі залаты купал-цыбуліну.
Царква Міхаіла Архангела ў Чарэі.jpg
Чашнікі Царква Сьвятога Спаса няма 1843 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі аўтэнтычныя купалы замянілі на цыбуліны, кардынальна перабудавалі званіцу.
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стан у 2002 г.
Чашнікі. Спаса-Праабражэнская царква (01).jpg
Чэрск Царква Сьвятога Мікалая 2 1701 г. 1990-я гг. Помнік архітэктуры драўлянага барока. У выніку рэканструкцыі замест купалоў-баняў паставілі купалы-цыбуліны, а каваныя 4-канцовыя крыжы замянілі на маскоўскія 8-канцовыя.
Čersk. Чэрск (XX) (2).jpg
Чэрск. Свята-Міхайлаўская царква (01).jpg
Шумакі Царква Сьвятога Спаса 2 1609 г. па 1970 г. Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. У выніку рэканструкцыі над царквой паставілі купал-цыбуліну, перабудавалі франтон.
Šumaki. Шумакі (XX).jpg
Шумакі. Спаса-Праабражэнская царква (02).jpg

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Агіевіч У. Ідэалы і сімвалы беларускага шляху // Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню: Навук. збор. / Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — У друку. — 224 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13).
  2. ^ Касяк І. Канстанца // «З гісторыяй на „Вы“» (артыкулы, дакументы, успаміны). Выпуск трэці. — Мн.: «Мастацкая літаратура», 1994.
  3. ^ Буйвал В., Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Прэс-рэліз за жнівень 2005 г.
  4. ^ Савік Л. Рыцарам Айчыны прысвячаецца… // «Народная Воля» № 17—18, 3 лютага 2009.
  5. ^ Баршчэўская Н. Суадносіны паміж мовай і нацыянальнай тоеснасьцю — 2 // «Беларуская рэдакцыя Польскага радыё», 13 траўня 2009.
  6. ^ Пацюпа Ю. Занядбаная старонка правапісу: прапановы пісаньня прыназоўніка у/ў перад словамі, што пачынаюцца з галоснай // «Arche» № 6 (29), 2003.
  7. ^ Бекус Н. Тэрапія альтэрнатывай, або Беларусь, уяўленая інакш // «Arche» № 2 (31), 2004.
  8. ^ Клімчук Ф. Старадаўняя пісьменнасць і палескія гаворкі // «Беларускя лінгвістыка». Вып. 50., 2001. С. 19—24.
  9. ^ Лыч Л. Русіфікацыя // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 630.
  10. ^ Дашчынскі А. Чаму на беларускія храмы нацягваюць залатыя «цыбуліны»? // Радыё Свабода, 14 траўня 2018 г.
  11. ^ Інтэлектуалы: Не дапусціце варварства з царквой у Навагрудку!, Наша Ніва, 10 лістапада 2008
  12. ^ Глеб Лабадзенка. Хроніка знішчэння беларускай архітэктуры Рускай Праваслаўнай Царквой, 20 жніўня 2015.
  13. ^ а б Печанко С. Шок у Івацэвіцкім раёне // Наша Ніва, 28 ліпеня 2009.
  14. ^ Прыватны дзёньнік: Сяргей Харэўскі // Радыё Свабода, 20 жніўня 2004.
  15. ^ Да Расейскай імпэрыі «цыбулін» на цэрквах у Беларусі не было, золатам купалы не пакрывалі, — экспэрт, Радыё Свабода, 9.11.2015.
  16. ^ Панкавец З. Мітрапаліт Павел просіць у віцэ-прэм’ера Качанавай дазвол на знішчэнне гістарычных дамкоў у цэнтры Мінска ФОТЫ // Наша Ніва, 11 красавіка 2016 г.
  17. ^ Супраць «маскоўскіх цыбулін» на беларускіх цэрквах пачалі зьбіраць подпісы, Радыё Свабода, 2 траўня 2018 г.
  18. ^ а б Габрусь Т. Для тых, хто ўмее бачыць // Наша Ніва, 21.07.2012.
  19. ^ Капкоў М. Капліцы пад Валожынам дадаюць «цыбуліну», якой раней не было // Наша Ніва, 4.01.2014.
  20. ^ а б Лістападаў В. Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі, TUT.BY, 17.12.2010.
  21. ^ Харэўскі С. Мosquées à Moscou, альбо яшчэ раз пра «цыбуліны» // «Наша Ніва», 19 лістапада 2010.
  22. ^ Царква Праабражэння Гасподняга ў Гарадзеі, Radzima.org
  23. ^ Тэхнічнае заключэнне па стану флігеля палаца віцэ-адміністратара (вул. Горкага 2) , Harodnia.com
  24. ^ У Горадні зруйнавалі флігель палаца каралеўскага адміністратара, Радыё Свабода, 1 жніўня 2007 г.
  25. ^ Царква прападобнай Марфы ў Гродне – чарговы "шэдэўр" з пенаблокаў, TUT.BY, 18.10.2013.
  26. ^ Кіркевіч А. Як БПЦ паступова знішчае барочную бажніцу ў Горадні, Белсат, 17 жніўня 2017 г.
  27. ^ РПЦ гаспадарыць у Жыровічах, Гарадзенская вясна, 14.07.2015.
  28. ^ Печанко С. Клецкі бацюшка не паслухаў Мінкульту // Наша Ніва, 10.11.2008.
  29. ^ а б Заведзена справа супраць будаўнікоў храма на Магілёўскім замчышчы // Наша Ніва, 14 ліпеня 2007.
  30. ^ «Наш Магілёў» №79, 3 верасьня 2014. С. 1
  31. ^ а б в г д Лабадзенка Г. ТОП-20: як Руская праваслаўная царква знішчае беларускую архітэктуру (фота), Новы Час, 18.08.2015
  32. ^ У Малых Мурынах зьнішчаны гісторыка-культурны помнік // Радыё Рацыя, 11.08.2015.
  33. ^ Будынак на Гандлёвай канчаткова зруйнаваны (фота), Радыё Свабода, 14 лістапада 2005 г.
  34. ^ Карней І. Верхні горад зьмяшалі з гразьзю, Радыё Свабода, 12 лютага 2008 г.
  35. ^ Восем прыкмет русіфікацыі Беларусі, TUT.BY, 2.02.2012.
  36. ^ У Вялейскім раёне згарэла царква XIX стагодзьдзя, Радыё Свабода, 10 сьнежня 2017 г.
  37. ^ Швядовіч У., Бугай М. На праваслаўным саборы ў Слоніме купал у беларускім стылі замянілі на залатую цыбуліну // Наша Ніва, 1.11.2015.
  38. ^ Шчарбацэвіч Н. Як уратаваць драўляныя цэрквы? // Звязда, 18.08.2015.
  39. ^ Бурштын Я. Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа) // Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.