Царква Сьвятога Мікалая (Мурыны Малыя)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая, аўтэнтычны выгляд | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Мурыны Малыя |
| Каардынаты | 52°23′03,25″ пн. ш. 23°46′51,38″ з. д.HGЯO |
| Дата заснаваньня | 1760 |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі ± Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мурынах Малых. Належыць да прыходу суседняй вёскі Радасьці. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, зруйнаваны ў выніку рэканструкцыі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Царкву ў Мурынах Малых збудавалі ў 1760 годзе з дрэва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мурыны Малыя апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату). У 2-й палове XIX ст. царкву перабудавалі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2015 годзе ў выніку рэканструкцыі царкву цалкам разабралі[1]. Пазьней на месцы царквы збудавалі візуальна падобны будынак.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Мае падоўжана-восевую кампазыцыю, якая складаецца з асноўнага прастакутнага ў пляне аб’ёму, 4-граннай апсіды, бабінца і прытвора. Над бабінцам узвышаецца 8-гранная званіца, завершаная шатровым дахам з купалам. Вуглы бабінца і вежы вылучаюцца лапаткамі. Асноўны аб’ём пад 4-схільным дахам зь невялікім купалам на гранёным глухім барабане. Апсыда ніжэйшая за асноўны аб’ём, накрытая 3-схільным дахам. Аконныя праёмы прастакутныя ў прафіляваных ліштвах. Сьцены гарызантальна ашаляваныя, умацаваныя брусамі-сьцяжкамі. Пад дахам праходзіць карніз і карункавы разны фрыз. Рознавялікія аб’ёмы царквы ствараюць выразную мастацкую кампазыцыю[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ У Малых Мурынах зьнішчаны гісторыка-культурны помнік(недаступная спасылка) // Радыё Рацыя, 11.08.2015 г.
- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000355 |
Царква Сьвятога Мікалая (Мурыны Малыя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў