Царква Сьвятога Юрыя (Валавель)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Юрыя
| |
Юр’еўская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Валавель |
Каардынаты | 52°8′18.3″ пн. ш. 24°57′51″ у. д. / 52.138417° пн. ш. 24.96417° у. д.Каардынаты: 52°8′18.3″ пн. ш. 24°57′51″ у. д. / 52.138417° пн. ш. 24.96417° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | заходнепалеская школа дойлідзтва |
Дата заснаваньня | XVIII стагодзьдзе |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
± Царква Сьвятога Юрыя | |
Царква Сьвятога Юрыя на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Юрыя[a] — помнік архітэктуры XVIII ст. у Валавелі. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны ансамбль з 2-яруснай чацьверыковай званіцай каркаснай канструкцыі, накрытай нізкім шатровым дахам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляную царкву ў Валавелі збудавалі ў 1776 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Валавель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2010 годзе вэртыкальную шалёўку сьценаў царквы замянілі на гарызантальную, а замест барокавых купалоў-баняў паставілі маскоўскія цыбуліны на круглых барабанах[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Да апошняй перабудовы гэта быў прастакутны асноўны зруб і выцягнутая 5-гранная апсыда, накрытыя агульным гонтавым дахам з хвалямі над трыкутнымі навісямі ў месцы злучэньня зрубаў. На галоўным фасадзе тарэц даху мае выгляд спалучэньня крывалінейнага франтона з паўвальмай і дзьвюма чацьверыковымі вежамі з бакоў, завершанымі фігурнымі банькамі з 6-граннымі шыйкамі і галоўкамі над імі. Падобная галоўка прарэзвае вільчык даху над алтаром. Складаныя формы завяршэньняў маюць шматлікія заломы і выгіны. Да бакоў апсыды далучаюцца сымэтрычныя нізкія рызьніцы, пры ўваходзе — тамбур. Сьцены мелі вэртыкальную шалёўку з нашчыльнікамі. Аконныя праёмы прастакутныя, на галоўным фасадзе ў выглядзе паўцыркульных імпастаў.
Інтэр’ер зальны з роўнай бэлечнай стольлю. Над уваходам месьцяцца трапэцападобныя ў пляне хоры[2].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Царква Сьвятога Георгія» або «Сьвята-Георгіеўская царква» (рас. Церковь Святого Георгия, Свято-Георгиевская церковь); таксама Юр’еўская царква
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Габрусь Т. Вопросы сохранения подлинности памятников деревянного зодчества Беларуси // Архитектура. — 2014. — Вып. 7. С. 14.
- ^ Габрусь Т. Валавельская Юр'еўская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 102.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000190 |