Царква Прачыстай Багародзіцы (Новы Сьвержань)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Прачыстай Багародзіцы | |
Прачысьценская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Новы Сьвержань |
| Каардынаты | 53°27′08,17″ пн. ш. 26°44′08,40″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Заснавальнік | Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» |
| Першае згадваньне | 1590 |
| Дата заснаваньня | XVI ст. |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Прачыстай Багародзіцы на мапе Беларусі Царква Прачыстай Багародзіцы | |
Царква Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Новым Сьвержані. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 1590 годзе Мікалай Радзівіл «Сіротка» заснаваў у Сьвержані Прачысьценскую царкву. Дакумэнтам ад 10 верасьня 1592 году ён выдзеліў ёй тры валокі зямлі, сенажаць і дармовы памол на млыне. Першая царква была драўлянай.
У 1743 годзе на месцы драўлянай збудавалі мураваную царкву, пры якой дзеяў заснаваны князем Міхалам Казімерам Радзівілам «Рыбанькам» манастыр базылянаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Новы Сьвержань апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць, аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1833 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Другую сусьветную вайну помнік атрымаў пашкоджаньні, у канцы 1940-х гадоў яе адрамантавалі.
У 1980-я гады царкву перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2010-я гады ў выніку рэканструкцыі замест аднаўленьня купала-бані над царквой паставілі маскоўскі пазалочаны купал-цыбуліну[1]. Яшчэ адзін купал-цыбуліну паставілі над апсыдай. Апроч таго, помнік накрылі мэталёвай дахоўкай неўласьцівага помніку блакітнага колеру.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры барока. Гэта 1-нэфавая 1-вежавая базыліка, якая складаецца з прастакутных у пляне асноўнага і алтарнага аб’ёмаў. Да бакоў апошняга далучаюцца рызьніцы. Квадратная ў пляне вежа завяршалася фігурным купалам-баняй. Грані яе апрацоўваюцца роўнічнымі аркавымі нішамі, якія імітуюць вокны. Сьцены царквы ў верхняй частцы падзяляюцца паўцыркульнымі вокнамі з раструбамі ў абодва бакі. Адзіны дэкаратыўны элемэнт фасаду — партал бакавога заходняга ўвахода.
Інтэр’ер зальнага тыпу. У паўночнай частцы асноўнага аб’ёму вылучаецца бабінец з двума бакавымі ўваходамі. Хоры падтрымліваюцца дзьвюма драўлянымі калёнамі. Перакрыцьце бэлечнае з роўнічнай падшыўной стольлю[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- каля 1900 г.
- да 1915 г.
- сакавік 1943 г.
- сакавік 1943 г.
- сакавік 1943 г.
- сакавік 1943 г.
- сакавік 1943 г.
- сакавік 1943 г.
- травень 1943 г.
- травень 1943 г.
- чэрвень 1943 г.
- чэрвень 1943 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- 2007 г.
- 2013 г.
- 2013 г.
- 2018 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Лабадзенка Г. ТОП-20: як Руская праваслаўная царква знішчае беларускую архітэктуру (фота), Новы Час, 18.08.2015 г.
- ↑ Трацэўскі У. Навасвержанская Успенская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 363.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000619 |