Касьцёл Маці Божай Каралевы (Мікашэвічы)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Маці Божай Каралевы | |
Касьцёл Маці Божай Каралевы, аўтэнтычны выгляд | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Мікашэвічы |
| Каардынаты | 52°13′22,13″ пн. ш. 27°27′52,37″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Пінская япархія |
| Архітэктурны стыль | нэаготыка |
| Дата заснаваньня | 1936 |
Касьцёл Маці Божай Каралевы на мапе Беларусі Касьцёл Маці Божай Каралевы | |
Касьцёл Маці Божай Каралевы — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Мікашэвічах. Знаходзіцца ў цэнтры места[a]. Твор архітэктуры нэаготыкі, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.
У наш час у будынку касьцёла дзее царква Сьвятога Яна Прадцечы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваны касьцёл у Мікашэвічах збудавалі ў 1936 годзе.
У 1960-я гады савецкія ўлады зачыніні касьцёл. У 1990-я гады будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. Тады ж у выніку рэканструкцыі над будынкам паставілі шэраг купалоў-цыбулінаў, а таксама вежу, завершаную высокім шатром з цыбулінай.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта прастакутны ў пляне вышынны аб’ём пад 2-схільным дахам з прыбудовамі ніжэйшых крылаў трансэпта пад 2-схільнымі дахамі і апсыды пад вальмавым пакрыцьцём. Роўнічны франтальны фасад завяршаецца трыкутным франтонам, падзеленых 2-яруснай аркатурай, восьсю сімэтрыі адзначаецца аркавым пэрспэктыўным парталам. Бакавыя фасады праразаюцца высокімі лучковымі і невялікімі аркавымі аконнымі праёмамі з броўкамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- да 1939 г.
- 1936 г.
- 1942 г.
- 1943 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- 2014 г.
- 2014 г.
- 2020 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.