Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Духа (Падлесьсе)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Духа
Духаўская царква, аўтэнтычны выгляд
Духаўская царква, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Вёска Падлесьсе
Каардынаты 53°04′53.9″ пн. ш. 26°22′18.42″ у. д. / 53.081639° пн. ш. 26.3717833° у. д. / 53.081639; 26.3717833Каардынаты: 53°04′53.9″ пн. ш. 26°22′18.42″ у. д. / 53.081639° пн. ш. 26.3717833° у. д. / 53.081639; 26.3717833
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзархат
Эпархія Пінская япархія 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Дата заснаваньня XVIII ст.
Царква Сьвятога Духа на мапе Беларусі ±
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Духа — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Падлесьсі. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.

Утварае адзіны ансамбль з мураванай званіцай.

Званіца
Царква па надбудове купалоў-цыбулінаў

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царкву ў Падлесьсі збудавалі ў 2-й палове XVIII годзе з дрэва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Падлесьсе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).

У 2010-я гады купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны, традыцыйныя беларускія 4-канцовыя сонцакрыжы — на маскоўскія 8-канцовыя.

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Складаецца з прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёму і выцягнутай пяціграннай апсыды, да якой з падоўжных бакоў далучаюцца невялікія рызьніцы. Усе аб’ёмы аб’ядноўваюцца 2-схільным гонтавым дахам. Галоўны заходні фасад мае выгляд 6-калённага портыка, завершанага трапецападобным франтонам. Портык і апсыда завяршаюцца гранёнымі фігурнымі вежачкамі. Вэртыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і ўмацаваныя брусамі сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Дзьвярны праём на галоўным фасадзе мае паўцыркульнае завяршэньне.

Унутраная прастора мае бэлечнае перакрыцьце з падшыўной стольлю. Над уваходам разьмяшчаюцца хоры, упрыгожаныя балюстрадай. Захоўваюцца абразы XVII—XIX стагодзьдзяў. Асабліва шануецца і лічыцца цудоўным абраз «Маці Божая Падлеская» (XVII ст.).

Перад царквой стаіць мураваная 2-ярусная 4-гранная званіца, завершаная шатром з купалам. Грані дэкаруюцца гарызантальнай расшыўкай тынкоўкі, кутнымі руставанымі лапаткамі, круглымі разеткамі[1].

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Сьвятога Духа (Падлесьсе)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў