Перайсьці да зьместу

Дзьвінаса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Дзьвінаса
лац. Dźvinasa
Дзьвінаса паміж вёсак Ізьбішча і Выгар
Дзьвінаса паміж вёсак Ізьбішча і Выгар
Агульныя зьвесткі
Выток ля вёскі Задворнікі 54°22′35″ пн. ш. 27°57′25″ у. д. / 54.37639° пн. ш. 27.95694° у. д. / 54.37639; 27.95694
Вышыня вытоку 235.3 м.
Вусьце
Вышыня вусьця 165.7 м.
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 54 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,3 м³/с
Плошча басэйну 614 км²
Нахіл воднай паверхні 1,2 ‰
Месца зьліцьця Дзьвінасы й Вяльлі

Дзьвінаса́, у верхняй плыні Сы́тніца — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вяльлі (басэйн Нёману). Цячэ ў Лагойскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 54 км. Плошча вадазбору 614 км². Выдатак вады ў вусьці 4,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля Задворнікаў Лагойскага раёну, цячэ ў межах Менскага ўзвышша, вусьце каля Стахаў.

Даліна амаль ня выражаная. Абалона двухбаковая, пераважна забалочаная (асабліва ў ніжняй плыні), шырыня яе 100—150 м. Рэчышча ў верхняй плыні на працягу 3,3 км каналізаванае, яго шырыня ў межань 5—15 м. Берагі стромкія. Каля вёскі Расохаў сажалка (плошча 0,17 км²). Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў[1].

  • Курганны могільнік за два кілямэтры на паўднёвы захад ад вёскі Ізьбішча ля дарогі на вёску Выгар, быў выяўлены ў 1980 годзе Міхаілам Лашанковым і Міхасём Чарняўскім. Ён налічваў ня менш за 120 насыпаў[2].
  • Пры абсьледаваньні берагоў Дзьвінасы ў 1985 г. Міхась Чарняўскі адкрыў селішча, разьмешчанае за 50–70 м ад могільніка, ва ўрочышчы Калыскаўка, на першай надпойменнай тэрасе правага берага ракі Дзьвінаса. Селішча перасякае гравійная дарога, якая вядзе зь вёскі Ізьбішча ў вёску Выгар. Помнік дасьледавалі ў 1987—1989 гг. Казей В. У., а ў 1990–1991 гг. — Георгі Штыхаў, 1997. Знойдзены фрагмэнты раньнекругавых пасудзін Х–ХІ стст., кераміка XVII–XIX стст. Культурныя напляставаньні займаюць плошчу прыкладна 24 тыс. кв. м.[3]
  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 140.
  2. ^ Штыхаў Г.В. Могільнік Ізбішча-Дзвінаса // Матэрыялы па археалогіі Беларусі : зборнік артыкулаў. — 2008. — № Вып. 16.
  3. ^ Георгі Штыхаў. «Археалагічны комплекс Ізбішча-Дзьвінаса на Лагойшчыне» / Укладальнікі: М.А. Плавінскі, В.М. Сідаровіч // Acta archaeologica Albaruthenica : Навуковы зборнік. — Менск: Выдавец І. П. Логвінаў, 2007. — Т. 2. — С. 45—67.