Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Ільлі Прарока (Велямічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Ільлінская царква
Ільлінская царква
Краіна Беларусь
Вёска Велямічы
Каардынаты 52°01′13.16″ пн. ш. 27°14′32.83″ у. д. / 52.0203222° пн. ш. 27.2424528° у. д. / 52.0203222; 27.2424528Каардынаты: 52°01′13.16″ пн. ш. 27°14′32.83″ у. д. / 52.0203222° пн. ш. 27.2424528° у. д. / 52.0203222; 27.2424528
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Пінская япархія 
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Ільлі Прарока на мапе Беларусі ±
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Царква Сьвятога Ільлі Прарока на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Ільлі Прарока — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Велямічах. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль зь вежай-званіцай.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першую царкву ў Велямічах збудавалі ў 1724 годзе з дрэва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Велямічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 2-й палове XIX ст. царква пацярпела ад пажару. У 1881 годзе на месцы згарэлай збудавалі новую царкву, відаць, у формах папярэдняй. У 1888 годзе да асноўнага аб’ёму далучылі прыбудовы з васьмерыковымі вярхамі. У выніку царква атрымала 5-купальную крыжова-цэнтрычную кампазыцыю.

Выкінуты на сьмецьце аўтэнтычны сонцакрыж, заменены на маскоўскі 8-канцовы

У 2000-я гады традыцыйныя купалы-бані замянілі на купалы-цыбуліны[1], уласьцівыя дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы. Традыцыйныя каваныя 4-канцовыя сонцакрыжы замянілі на ўкосныя васьміканцовыя (маскоўскія) крыжы — уласьцівасьць культурнага ляндшафту Расеі[2].

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Квадратны ў пляне асноўны аб’ём, бабінец і 5-гранная алтарная апсыда зь дзьвюма невялікімі рызьніцамі абапал алтару ўтвараюць 3-зрубную глыбінна-прасторавую кампазыцыю. Асноўны аб’ём пры дапамозе парусаў пераходзіць у 2-ярусны верх (васьмярык на чацьверыку), апсыда і бабінец завяршаюцца 8-граннымі вярхамі з гранёнымі купаламі-банямі складанай формы. Сьцены маюць вэртыкальную шалёўку, умацоўваюцца лапаткамі, вокны прастакутныя (у апсыдзе ў форме крыжа). З боку галоўнага фасаду тры тамбуры ўваходаў у бабінец і бакавыя прыбудовы, накрытыя 2-схільнымі дахамі з франтонамі.

Цэнтральнае месца ў інтэр’еры займае галоўны 3-ярусны аб’ём, злучаны шырокімі праёмамі з 2-ярусным бабінцам, апсыдай і бакавымі прыбудовамі[3]. У царкве захоўваецца Эвангельле 1798 году.

3 паўднёва-заходняга боку ад царквы стаіць 3-ярусная (васьмярык на 2 чацьверыках) шатровая званіца зрубна-каркаснай канструкцыі[4].

  1. ^ Лістападаў В. Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі, TUT.BY, 17.12.2010 г.
  2. ^ Бурштын Я. Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа), Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.
  3. ^ Якімовіч Ю. Веляміцкая Ільінская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 110.
  4. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000678