Перайсьці да зьместу

Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Гошчава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Узьвіжанская царква, аўтэнтычны выгляд
Узьвіжанская царква, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Вёска Гошчава
Каардынаты 52°41′24.13″ пн. ш. 25°11′58.82″ у. д. / 52.6900361° пн. ш. 25.1996722° у. д. / 52.6900361; 25.1996722Каардынаты: 52°41′24.13″ пн. ш. 25°11′58.82″ у. д. / 52.6900361° пн. ш. 25.1996722° у. д. / 52.6900361; 25.1996722
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Пінская япархія 
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры XIX ст. у Гошчаве. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Былы аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі, зьнішчаны Маскоўскім патрыярхатам.

Царква да надбудовы цыбулінаў
Царква па надбудове цыбулінаў

Драўляную царкву ў Гошчаве збудавалі ў 1838 годзе. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 2000-я гады замест нізкіх шатроў над вежамі паставілі купалы-цыбуліны. Будынак атынкавалі і прыбудавалі да яго аб’ём з сылікатных блёкаў і купалам-цыбулінай[1]. За правядзенне працаў без узгадненьня зь Міністэрствам культуры служку Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці (штраф 10 базавых велічыняў), аднак у падняцьці крымінальнай справы адмовілі[2]. 15 сьнежня 2021 году Міністэрства культуры пастанавіла пазбавіць царкву афіцыйнага статусу гістарычна-культурнай каштоўнасьці[2].

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Мае глыбінна-прасторавую кампазыцыю: 2-зрубны будынак з квадратным у пляне аб’ёмам, 3-граннай алтарнай апсыдай і бабінцам з тамбурам. Аднолькавыя вышынёй зрубы маюць агульны 2-схільны дах, які пад апсыдай пераходзіць у паўшатровы. Прысадзісты аб’ём будынку ўзбагачаюць васьмерыковая вежа-званіца, накрытая шатром, две чацьверыковыя вежачкі над бабінцам і купал-баня на 8-гранным барабане над асноўным зрубам. Галоўны ўваход вылучаецца портыкам на дзьвюх падвойных фігурных калёнах. Сьцены маюць гарызантальную шалёўку, праразаюцца прастакутнымі і паўцыркульнымі вокнамі з разнымі ліштвамі.

У інтэр’еры над уваходам хоры, іканастас мае разьбяное аздабленьне[3].

  1. ^ Печанко С. Шок у Івацэвіцкім раёне(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 28 ліпеня 2009 г.
  2. ^ а б У Беларусі на некалькі гісторыка-культурных каштоўнасцяў стала менш, Новы час, 3 студзеня 2022 г.
  3. ^ Чантурыя Ў. Гошчаўская Крыжаўзвіжанская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 161.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]