Сынковічы
Сынковічы лац. Synkovičy | |
Абарончая царква | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Зэльвенскі |
Сельсавет: | Сынковіцкі |
Вышыня: | 162 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 34 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1564 |
Паштовы індэкс: | 231946 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°7′7″ пн. ш. 25°9′17″ у. д. / 53.11861° пн. ш. 25.15472° у. д.Каардынаты: 53°7′7″ пн. ш. 25°9′17″ у. д. / 53.11861° пн. ш. 25.15472° у. д. |
± Сынковічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сынко́вічы[1] (афіцыйная назва — Сы́нкавічы[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярозе. Уваходзяць у склад Сынковіцкага сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 34 чалавекі. Знаходзяцца за 15 км ад Слоніму, на ўсход ад шашы Р99.
Сынковічы — старажытная вёска на гістарычнай Слонімшчыне (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Міхала ў стылі беларускай готыкі, унікальны помнік архітэктуры першай паловы XVI стагодзьдзя.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Традыцыйная гістарычная назва вёскі — Сынковічы — фіксуецца ў навуковых працах[2] і энцыкляпэдычных даведніках[3][4]. Аднак у 1960-я гады рэдактар газэты Зэльвенскага раёну, які паходзіў з Краснадарскага краю Расеі, з прычыны няведаньня беларускай мовы і мясцовай тапанімікі перайначыў беларускую назву вёскі на Сынкавічы[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Сынковічы ў гістарычных крыніцах ўпамінаюцца ў пачатку XVI стагодзьдзя, калі тут збудавалі абарончую царкву. На думку асобных дасьледнікаў, царкву збудавалі ў пачатку XV стагоддзя з фундацыі вялікага князя Вітаўта. Аднак гэта не пацьвярджаюць гістарычныя крыніцы і гісторыкі архітэктуры і мастацтвазнаўцы, якія спасылаюцца на час пабудовы іншых падобных позьнегатычных храмаў.
У 1566 годзе Сынковічы знаходзіліся ў валоданьні Івана Есьмана. У 1576 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў вёсцы прывілей на таргі ў нядзелі і корчмы. У канцы XVIII ст. Сынковічы перайшлі да Пуслоўскіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сынковічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце[6] Слонімскай, з 1797 году — у Літоўскай, з 1801 году — у Гарадзенскай губэрнях.
Перад рэформай 1861 году і ў другой палове ХІХ ст. таварны характар у Сынковічах набыло садаводзтва і агародніцтва. У гэты час у вёсцы зьявілася першая крама. У 1905—1913 гадох у Сынковічах працавала вінакурня, якая ў 1908 годзе займела паравы рухавік[7].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сынковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1926 году Сынковічы сталі цэнтрам уніяцкай парафіі, у якой пэўны час служылі сьвятары з Усходняй місіі езуітаў у Альбяртыне каля Слоніму.
У 1939 годзе Сынковічы ўвайшлі ў БССР. У 2007 годзе ў выніку рэканструкцыі царкоўнай званіцы над ёй за грошы расейскага спонсара паставілі вялізны пазалочаны купал-цыбуліну, які псуе мастацкае аблічча помніка архітэктуры.
-
С. Забароўкі, 1909 г.
-
1915 г.
-
А. Віслоцкі, 1923 г.
-
Я. Булгак, 1930 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1921 год — 145 чал.; 1999 год — 86 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 34 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Званіца (1891)
- Сядзіба Лесьнічоўка (пач. XX ст.)
- Сядзіба Пуслоўскіх (XIX — пач. XX ст.)
- Царква Сьвятога Міхала (першая пал. XVI ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фальварак Сынковічы II
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Царква, галоўны фасад
-
Царква з боку апсыды
-
Скляпеньні царквы
-
Бровар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 213.
- ^ Ткачоў М. Замкі Беларусі. — Менск: «Полымя», 1977. С. 67.
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 465.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 648.
- ^ Чыгрын С. Зэльвенская вёска Сынковічы: учора і сёння // Новы Час, 17 лютага 2013 г.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 637.
- ^ Чыгрын С. З гісторыі вёскі Сынковічы(недаступная спасылка), region4.by
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902.