Перайсьці да зьместу

Рэчкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рэчкі (Крывасельскі сельсавет)»)
Рэчкі
лац. Rečki
Новая царква Сьвятога Духа на месцы згарэлай
Новая царква Сьвятога Духа на месцы згарэлай
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Сельсавет: Крывасельскі
Насельніцтва:
  • 108 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовы індэкс: 222445
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°34′54.98″ пн. ш. 27°5′26.02″ у. д. / 54.5819389° пн. ш. 27.0905611° у. д. / 54.5819389; 27.0905611Каардынаты: 54°34′54.98″ пн. ш. 27°5′26.02″ у. д. / 54.5819389° пн. ш. 27.0905611° у. д. / 54.5819389; 27.0905611
Рэчкі на мапе Беларусі ±
Рэчкі
Рэчкі
Рэчкі
Рэчкі
Рэчкі
Рэчкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рэ́чкі[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Жучцы. Уваходзяць у склад Крывасельскага сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2008 год — 118 чалавек. Знаходзяцца за 16 км на паўночны ўсход ад Вялейкі, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін (лінія МаладэчнаПолацак), на аўтамабільнай дарозе ВялейкаДокшыцы.

Рэчкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Сьвятога Духа, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст., які сьпярша пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, а ў 2007 годзе згарэў.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Рэчкі ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі. У 1520 годзе яны былі ў валоданьні Нарушэвічаў, якія далі зямельны фундуш у вёсцы Кавалеўскай царкве.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Рэчкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1664 годзе Рэчкі мелі статус мястэчка і знаходзіліся ў валоданьні У. Шмелінга, старосты вількамірскага. У 1765 годзе мястэчка ўваходзіла ў Губскае староства і налічвала 5 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Рэчкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Віленскай губэрні. На 1800 год мястэчка было ў дзяржаўнай уласнасьці і налічвала 12 двароў, дзеялі царква і юдэйская малітоўная школа, існаваў аднайменны засьценак (1 двор). На 1859 год у Рэчках быў 21 двор. У 1864 годзе з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі тут народную вучэльню. На 1866 году ў мястэчку было 24 двары. На 1886 год Рэчкі ўваходзілі ў склад Рабунскай воласьці і налічвалі 26 двароў, у мястэчку дзеялі царква і сынагога, працавалі школа, ветраны млын і 2 шынкі. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, 39 двароў, дзеялі царква і сынагога, працавалі народная вучэльня, 2 крамы і 3 шынкі. У пачатку XX ст. існавалі сяло Рэчкі (322 дзесяціны зямлі) і аднайменная сядзіба (33 дзесяціны зямлі).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Рэчкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рэчкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Рэчкі апынуліся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1923 год тут было 50 двароў. У 1938 годзе мястэчка ўваходзіла ў склад Куранецкай гміны і налічвала 60 двароў.

У 1939 годзе Рэчкі ўвайшлі ў БССР, у Куранецкі раён Вялейскай, з 1944 году — Маладэчанскай, з 1960 году — Менскай вобласьці. 12 кастрычніка 1940 году Рэчкі сталі цэнтрам сельсавету, у гэты час тут было 60 двароў, працавалі млын, вапнавы і цагельны заводы, існавалі ганчарны і рыбны промыслы. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1988 год У Рэчках было 82 гаспадаркі, працавалі 8-гадовая школа, дом культуры, бібліятэка, цэх кафлі, комплексны прыёмны пункт, пошта і крама. 24 ліпеня 1995 году вёску перавялі ў склад Куранецкага, 28 траўня 2013 году — Крывасельскага сельсавету[3]. На 2008 год у вёсцы было 50 двароў.

  • XVIII стагодзьдзе: 1765 год — 34 чал.; 1800 год — 96 чал. у мястэчку Рэчках і 4 чал. у засьценку Рэчках
  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 206 чал.[4]; 1866 год — 165 чал.; 1886 год — 234 чал.; 1897 год — 266 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 269 чал.; 1931 год — 295 чал.; 1940 год — 300 чал.; 1960 год — 270 чал.; 1988 год — 193 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2008 год — 118 чал.[5]

У Рэчках працуюць клюб і крама.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля ўсходняй ускраіны Рэчак захаваўся помнік прыроды — Рэчкаўскія пагоркі, на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца яго найвышэйшая града-ўвал — гара Замчыстая.

  • Замкавая гара, гарадзішча (V—IX стагодзьдзі)
  • Пячора каля Замкавай гары

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  3. ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  4. ^ Krzywicki J. Rzeczki (5) // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 129.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 695.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]