Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Чарэя)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла, 2014 г. | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Чарэя |
| Каардынаты | 54°36′49,60″ пн. ш. 29°16′42,80″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Першае згадваньне | 1601 |
| Дата заснаваньня | XVII ст. |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі Царква Сьвятога Міхала Арханёла | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Чарэі. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на Менскай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, пазьней — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры раньняга барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Царкву ў Чарэі збудавалі ў 1601—1604 гадох з цэглы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Чарэя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1990-я гады ў царкве зрабілі рамонт без уліку архітэктурных асаблівасьцяў[1], над дахам паставілі пазалочаны купал-цыбуліну.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры раньняга барока. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, завершаны над алтарнай часткай 8-гранным барабанам з купалам, над фасадам — 4-граннай шатровай званіцай. Фасады падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках і на вуглах[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Бурштын Я. Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа), Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.
- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Чарэя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў