Гошчава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гошчава
трансьліт. Hoščava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Івацэвіцкі
Сельсавет: Стайкаўскі
Вышыня: 180 м н. у. м.
Насельніцтва: 710 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1645
Паштовы індэкс: 225257
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°41′23″ пн. ш. 25°12′36″ у. д. / 52.68972° пн. ш. 25.21° у. д. / 52.68972; 25.21Каардынаты: 52°41′23″ пн. ш. 25°12′36″ у. д. / 52.68972° пн. ш. 25.21° у. д. / 52.68972; 25.21
Гошчава на мапе Беларусі ±
Гошчава
Гошчава
Гошчава
Гошчава
Гошчава
Гошчава
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Го́шчава[1]вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 7 км на захад ад Івацэвічаў. Гошчава ўваходзіць у склад Стайкаўскага сельсавету.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 710 чалавек
  • 1999 год — 899 чалавек

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа. Помнік драўлянага дойлідзтва 1838 году. У 2009 годзе царква была цалкам перабудаваная: у вокны ўставілі шклопакеты, на даху зьявіліся купалы-цыбуліны ў маскоўскім стылі. Больш за тое, адзін купал-цыбуліна ўвогуле паўстаў там, дзе яго не было. Тамбур нарасьцілі з выкарыстаньнем сылікатных блёкаў. А ад порціка з падвойнымі фігурнымі калёнамі не засталося і сьледу. Таксама выкінулі паўцыркульныя вокны з разнымі ліштвамі. Пры гэтым царква занесеная ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.[2]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кляштар дамініканаў

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Аляксей Антонавіч Майсейчык (1936—2002) — кандыдат фiлялягiчных навук, чалец зьвязу пісьменьнікаў БССР, выкладчык — прафэсар катэдры беларускай лiтаратуры, працы па гісторыі беларускай літаратуры, аўтар навучальных дапаможнікаў[3]. Нарадзіўся ў Гошчаве, пахаваны ў Берасьці.
  • Мікалай Пятровіч Ярчак — доктар хімічных навук, прафэсар. Як адмыслоўца, ён шмат працаваў па запрашэньнях ВНУ Латвіі, Беларусі, Польшчы, Нарвэгіі. Назву роднай вёскі Мікалай Пятровіч Ярчак ушанаваў у сваіх навуковых адкрыцьцях у вобласьці крэмнійарганічнай хіміі. Новыя хімічныя злучэньні атрымалі назву «гошчава-сіланаты»[4]. Копіі патэнтаў на гэтыя хімічныя злучэньні ўрачыста перададзены Мікалаем Пятровічам на захоўваньне ў Гошчаўскую сярэднюю школу на дзень яе 150-годзьдзя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 158
  2. ^ Унікальную царкву ў Івацэвіцкім раёне вычварылі эўрарамонтам // Наша Ніва
  3. ^ http://ivacevichi.brest.by/category/nashi_zemlyaki/vuchony_z_hoshchava.html
  4. ^ http://www.findpatent.ru/byauthors/998859/

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гошчавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў