Безьдзеж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Безьдзеж
трансьліт. Bieździež
Бездзеж. Царква Прасвятой Тройцы (02).jpg
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Дарагічынскі
Сельсавет: Безьдзескі
Насельніцтва: 1058 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1644
Паштовы індэкс: 225848
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°19′0″ пн. ш. 25°18′28″ у. д. / 52.31667° пн. ш. 25.30778° у. д. / 52.31667; 25.30778Каардынаты: 52°19′0″ пн. ш. 25°18′28″ у. д. / 52.31667° пн. ш. 25.30778° у. д. / 52.31667; 25.30778
Безьдзеж на мапе Беларусі ±
Безьдзеж
Безьдзеж
Безьдзеж
Безьдзеж
Безьдзеж
Безьдзеж
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бе́зьдзеж[1] — вёска ў Беларусі, каля Спораўскага возера. Цэнтар сельсавету Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1058 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад Дарагічына, за 130 км ад Берасьця, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Дарагічын (лінія Берасьце — Гомель).

Безьдзеж — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься. Да нашага часу тут захаваліся царква Сьвятой Тройцы ў стылі барока (пацярпела ад маскоўскай перабудовы), касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі клясыцызму і мэмарыяльная калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня, помнікі гісторыі і архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку географа В. Жучкевіча, тапонім «Безьдзеж» складаецца з каранёвай часкі -дзед- (-дзеж-) і прэфіксу без-[2] і, адпаведна, мае выразную этымалёгію («безь дзядоў»).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Безьдзеж датуецца 1409 годам, калі вялікі князь Вітаўт перадаў аднайменную воласьць касьцёлу Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Новых Троках. У 1495 годзе паселішча значыцца ў даравальнай грамаце княгіні Марыі Алелькавіч і яе сына князя Васіля намесьніку пінскаму Фурсу.

У дакумэнтах за 1517—1518 гады ўпамінаецца маёнтак Безьдзеж, уладаньне канонікаў касьцёла ў Троках, прыводзяцца ягоныя межы. У 1561—1566 гадох Безьдзеж атрымаў статус мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

Пад 1662 годам упамінаецца царква ў Безьдзежы. Да 1744 году ўтварылася рымска-каталіцкая парафія, якая ў 1781 годзе налічвала 510 вернікаў. 8 верасьня 1771 годзе прыхільнікі Барскай канфэдэрацыі пад камандаю гетмана вялікага Міхала Казімера Агінскага у бітве пад Безьдзежам[3] прымусілі расейскі аддзел скласьці зброю. У 1784 годзе ў мястэчку збудавалі царкву Сьвятой Тройцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Безьдзеж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці ў Кобрынскім павеце, Слонімскай губэрні (з 1797 году ў Літоўскай, з 1801 году ў Гарадзенскай губэрні). Пад 1806 годам значыцца як места, якое было цэнтрам ключа. У 1818—1820 гадох у Безьдзежы вялося будаваньне касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы. У 1825 годзе ў мястэчку адкрылася школа, якая знаходзілася ў юрысдыкцыі Віленскага ўнівэрсытэту. Паводле рэвізіі 1857 году, Безьдзеж быў цэнтрам сельскай грамады. На 1886 год у мястэчку быў 121 двор, дзейнічалі 2 царквы, працавалі школа, заезны двор, 2 крамы.

У 1915—1918 гадох Безьдзеж займалі нямецкія, у 1919—1920 гадох — польскія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Безьдзеж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Пінскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[4]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Безьдзеж апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Дарагічынскага павету Палескага ваяводзтва. У гэты час у мястэчку было 254 двары. У 1930-я гады працавалі паштовая агенцыя, прадпрыемства вырабу мэталу.

У 1939 годзе Безьдзеж увайшоў у БССР. У гэты час тут было 365 двароў, працавалі школа, млын, каапэратыў. 12 кастрычніка 1940 году статус паселішча панізілі да вёскі, якая стала цэнтрам сельсавету Дарагічынскага раёну. З 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году Безьдзеж знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. На 1970 год у вёсцы было 479 двароў, працавалі сярэдняя школа, лякарня, аптэка, атэлье.

На 1995 год у Безьдзежы было 495 гаспадарак. 17 студзеня 1999 году ў вёсцы адкрыўся музэй народнай творчасьці «Безьдзескі фартушок»[5][6]. Пры доме культуры дзейнічае ансамбль народнай песьні і музыкі «Сваякі». У 2000-я гады Безьдзеж атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 176 муж., зь іх шляхты 6, духоўнага стану 1, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 169[7]; 1886 год — 1116 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 1360 чал.; 1921 год — 1248 чал., зь іх 1113 праваслаўных; 1959 год — 1638 чал.; 1970 год — 1780 чал.[8]; 1995 год — 1442 чал.[9]; 1999 год — 1260 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 1220 чал.[10]; 2010 год — 1058 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Безьдзежы працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Піянэрская вуліца ?
Савецкая вуліца ?

З урбананімічнай спадчыны Безьдзежу да нашага часу гістарычную назву захавала вуліца Хомская. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Званіца касьцельная (XIX ст.)
  • Капліца могілкавая (XIX ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 114.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 20.
  3. ^ Sulimierski F. Bezdzież // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 163
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Черкасова В. Единственный в мире музей фартуков находится в белорусской деревне // «Салідарнасць», 29 кастрычніка 2004 г.
  6. ^ Козлович В. Турист, как и лен, любит поклон // «Советская Белоруссия» № 232 (22142), 8 сьнежня 2004 г.
  7. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 257.
  9. ^ БЭ. Т. 2. — Менск, 1996. С. 373.
  10. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 256.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Безьдзежсховішча мультымэдыйных матэрыялаў